Пойма Дняпра Лоеў-Жары

Спампаваць у фармаце PDF

Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Тэрыторыя размешчаная на паўднёвым усходзе Беларусі і на ўсім працягу на мяжы з Украінай. Працягласць агульнага (памежнага) участку складае больш за 150 км. Шырыня поймы Дняпра з беларускага боку значна змяняецца – ад некалькіх сотняў метраў да некалькіх кіламетраў. На ўчастках з вузкай поймай берагі стромкія абрывістыя, вышыня берага можа складаць ад некалькіх метраў да 10-15 м.

Шырыня рэчышча складае на дадзеным участку 0,8-1,5 км, у раёне на поўнач ад Кіеўскага вадасховішча - да 3-5 км. Рэчышча звілістае, мае шмат перакатаў і мялізн. Ніжэй в. Жылічы моцна меандрыруе, з шматлікімі пратокамі і тонямі. Падчас вясновай паводкі пойма падтапляеца на шырыню да 3-5 км. У засушлівыя гады Днепр захоўвае шырыню рэчышча ад некалькіх сотняў метраў да кіламетра і больш. Даліна ракі характарызуецца наяўнасцю старажытных тэрас (асабліва выразна вылучаныхкаля вёсакБывалькі - Дзеражычы).

Раней, відаць, пойма на значнай плошчыкасілась. Зараз косіца не значная частка. Натуральны гідралагічны рэжым практычна не парушаны. Найбольш шырока распаўсюджаны ў пойме Дняпра наступныя тыпы біятопаў: поймавыя вільготныя лугі, хмызняковыя зараснікі з адзінкавымі дрэвамі або групы дрэў, сухія рознатраўныя лугі, якія нагадваюць стэпы, рагозна-трысняговыя зараснікі, старыцы, зацягнутыя суцэльным дыванам водных раслін.

Вырашальнай умовай развіцця расліннасці і яе размеркавання па тэрыторыі поймы з'яўляецца мезарэл’еф і рэжым увільгатнення глеб, які рэзка змяняецца па ўзроўнях - ад лугова-стэпавага, на высокіх, да балотнага на нізкіх берагах. Лясная расліннасць прадстаўленая разрэджанымі, фрагментарнымі ўчасткамі. На ўзнёслых участках, некалі ўяўляўшых сабой фрагменты сухіх пяшчаных выдмх з беднай разрэджанай ксерафітнай расліннасцю сёння ўасноўным прадстаўлены хваёвыяпасадкі. У паніжэннях распаўсюджаны алешнікі, бярэзнякі, лазнякі.

Паўночная частка ТВП - заказнік "Днепра-Сожскі". Міжрэчча рэк Сож і Днепр - гэта адна з унікальных экасістэм Беларусі. Тэрыторыя ахоплівае шырокія поймы рэк Сож і Днепр, уключае поплавы, поймавыя дубровы, старыцы і азёры, па берагах зарослыя хмызняком. Узнёслыя ўчасткі заняты хваёвымі лясамі. Увогуле ў заказніку землі занятыя лясамі складаюць 48%, лугамі - 30%, хмызняковымі зараснікамі - 20%. Усяго на тэрыторыі заказніка адзначана 656 відаў вышэйшых раслін. У тым ліку 3 віда дзеразы, 6 – хвашчоў, 7 – папарацей, 1 – голанасенных, 639 – пакрытанасенных.

Асноўныя біятопы:

Птушкі:

У вогуле пад час даследванняў на гэтай тэррыторыі адзначана каля 200 відаў птушак, з якіх гняздуюць альбо верагодна гняздуюць 139 відаў. Іншыя адзначаюцца пад час міграцыі. Найбольшае значэнне гэтая тэрыторыя мае для такіх відаў як дубальт Gallinagomedia, драч Crexcrex, малая крычка Sterna albifrons, белакрылая крычка Chlidonias leucopterus, звычайны пагоніч Porzanaporzana, ластаўка-зямлянка Riparia riparia і інш. Арнітафаўна тэррыторыі слаба вывучана і таму патрабуе далейшых даследванняў.

Іншыя групы жывел:

Іншыя группы жывел таксама даследаваны не дастаткова. З млекакормячых адзначана 36 відаў.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэнды (2003-2010)Крытерый ТВП
1Гусь-піскулькамг+2006-2010П
2Гусь шэраямг+2006-2010П
3Качка-шылахвосткамг+2006-2010П
4Качка-чыркагн250-300 п2003-2004ЭB2
5Савук-лутокмг+2006-2010П
6Чапля-бугайгн10-15 с2006-2010Э
7Чапля-лазянікгн5-10 п2003-2004Э
8Чапля-кваквагн?+2003-2004П
9Чапля вялікая белаягн+2006-2010П
10Чорны буселгн+2006-2010П
11Каршун чорныгн1-5 п2006-2010Э
12Арлан-белахвостгн3-5 п2003-2004Э
13Арол-вужаедмг+2006-2010П
14Лунь палявыгн+2006-2010П
15Скапамг+2006-2010П
16Сокал-пустальгагн+2006-2010П
17Сокал-кабецгн+2006-2010П
18Пагоніч звычайныгн250-300 с2003-2004ЭB3
19Драчгн150-300 с2003-2004Э
20Журавель шэрыгн> 4 п2007П
21Крывокгн~ 20 п2006-2010Э
22Зуёк вялікімг+2006-2010П
23Баталёнмг+2006-2010П
24Дубальтгн20 с2002ЭA1
25Грыцук вялікігн+2006-2010П
26Кулён сярэднімг+2006П
27Кулён вялікімг+2006-2010П
28Кулік-селянецмг+2006-2010П
29Кулік-паручайнікмг+2006-2010П
30Кулік-марадункагн5-10 п2006-2010Э
31Чайка малаямг+2006-2010П
32Чайка шызаямг+2006-2010П
33Крычка малаягн30-50 п2003-2004ЭB2
34Рыбачка белашчокаягн+2006-2010П
35Рыбачка чорнаягн150 п2003-2004ЭB2
36Рыбачка чорнаямг1000-1500 ас2003-2004Э
37Рыбачка белакрылаямг3000-5000 ас2003-2004ЭA4i
38Пугачгн2 п2006-2010П
39Звычайны зімародакгн+2006-2010П
40Дзяцел беласпінныгн+2006-2010П
41Жаўрук-смяцюхгн+2006-2010П
42Ластаўка-зямлянкагн20000-30000 п2003-2004ЭB3
43Валасяніца-белашыйкагн+2003-2004П
44Сініца белаягн?+2003-2004П
45Грычун чарналобыгн+2003-2004П

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

Звяры: арэшнікавая соня Muscardinusavellanarius.

Рэптыліі: болотная чарапахаEmisorbicularis.

Расліны: званок лiлеялiстыAdenophoralilifolia, цыбуля скарада Alliumscorodoprasum, кураслеп лясны Anemonesylvestris, асака ценявая Carexumbrosa, павойнiк прамыClematisrecta, гваздзік армерыяпадобны Dianthusarmeria, лiлея кучараваяLiliummartagon, касач сібірскі Irissibirica, наяда вялікая Najasmajor, гарлачык белы Nymphaeaalba, шалфей лугавы Salviapratensis, вадзяны арэх плывучы Trapanatans, фiялка багнаваяViolauliginosa, граздоўнік многараздзельны Botrychiummultifidum, падвей стройны Eriophorumgracile.

Пагрозы:

Вясновае выпальванне расліннасці ў пойме, асабліва ў гады, калі адсутнічаюць павадкі, аказвае крайне негатыўны ўплыў на жывёл і расліны.

Перавыпас жывёлы. На многіх частках поймы адбываецца парушэнне структуры натуральных раслінных супольнасцей. Гэта выражаецца ў змяненні складу расліннасці лугоў. Найбольшую шкоду наносіць кашарная жывёлагадоўля. Яна не толькі цалкам знішчае раслінны пакроў, але і з'яўляецца моцнай крыніцай забруджвання вод і глебы нітратамі.

У сувязі з істотным скарачэннем сенакосных плошчаў у пойме назіраецца хуткае зарастанне балот і адкрытых лугоў лазняком.

Лесааднаўленне на сухіх пясчаныж дзюнах вядзе да знішчэння рэдкіх экасістэм і месцаў пражывання відаў.

Рэкамендацыі па захаванню:

Для захавання тэрыторыі варта стварыць рэспубліканскі ландшафтны заказнік на ўсёй плошчы ТВП. Але ў першую чаргу неабходна дадатковыя даследванні арнітафаўны і іншых груп жывёл і раслін, а таксама даследванні накіраваныя на выяўленне негатыўных фактараў адмоўна уплываючых на экасістэмы тэррыторыі.

Неабходна таксама забарона кашарнага ўтрымання жывёл, абмежаванні па залясенню пясчаных выдм, і забарона веснавога палявання на вадаплаваючых птушак.

Крыніцы інфармацыі:

Абрамчук А.В. Абрамчук С.В. Наблюдения за редкими видами птиц на пограничном Днепре. // Беркут т. 13, вып. 1, 2003 г. – С. 128-132.

Кусенков А.Н., Горошко З.А., ШелякинИ.А. Редкие и охраняемые виды птиц Днепро-Сожского заказника // Прыроднае асяроддзе Палесся: асаблiвасцi i перспектывы развiцця. -Брэст, 2008.-С.158

Кусенков А.Н., Лепешко О.В., Торманова О.А. Весенний пролет представителей отряда Anseriformes в междуречье Днепра и Сожа 2008 года // Биологическое разнообразие Белорусского Поозерья: современное состояние, проблемы использования и охраны. -Витебск, 2008.-С.149-150

Svazas S., Monqin E., Grishanov G., Kuresoo A., Meissner W. O.M.P.O. Migratory Birds of the Western Palearctic. Snipes of the eastern Baltic region and Belarus. – Vilnus, 2002. – S.15-35.

Складальнікі :

* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org

Фота:

Захавальнікі

Навіны

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru