Захавальнікі ТВП

Хто такія завальнікі ТВП?

Аматары прыроды, жыхары ваколіц і наведвальнікі ТВП, у тым ліку з розных рэгіёнаў, аб’ядноўваюцца вакол той ці іншай ТВП, утвараючы вакол яе сетку захавальнікаў. Іх аб’ядноўвае асабістая адказнасць за “сваю” тэрыторыю, жаданне спрыяць яе устойліваму існаванню, дапамагаць спецыялістам весці яе маніторынг і кантраляваць стан. Без пералічанага немагчыма устойлівае існаванне біяразнастайнасі на ТВП. Захавальнікі ТВП – гэта добраахвотніцкі рух з удзелам вялікай колькасці кваліфікаваных валанцёраў, дзеючых па нескладанай методыцы.

Галоўныя мэты захавальнікаў – ранняе выяўленне пагроз, сачэнне за зменай колькасці знакавых відаў птушак, вызначэнне змен у месцах іх пражывання, экалагічная адукацыя насельніцтва.

 

 Што робяць захавальнікі?

З дапамогай захавальнікаў ТВП мы рэгулярна і аператыўна атрымліваем інфармацыю пра стан ТВП і узнікаючыя пагрозы для біяразнастайнасці, праводзім практычныя мерапрыемствы для захавання птушак і тэрыторый, а таксама аднаўлення экасістэм. Захавальнікі ТВП дзейнічаюць разам з АПБ, але маюць сталыя кантакты з мясцовымі прыродаахоўнымі ўстановамі, для аператыўнага рашэння выяўленных пагроз. Такім чынам, кожны можа спрыяць устойліваму існаванню ТВП і прымаць удзел у розных актыўнасцях у залежднасці ад сваіх магчымасцяў, здароўя, ведаў.

Разам мы дзейнічаем для ўстойлівай біяразнастайнасці Беларусі!

 

 Як стаць захавальнікам?

Захавальнікам ТВП можа стаць кожны, хто неабыякавы да лёсу прыроды роднага краю, неглядзячы на Ваш узрост, прафесію і здольнасці! Для гэтага нятрэба адмысловых ведаў пра птушак або іншых жывел. Дастаткова жадання і крыху вашага часу.

Ёсць толькі адно патрабаванне – непасрэднае наведванне тэрыторыі. Наведванне можа быць як адмыслова па “справах” захавальніка ТВП, так і з асабістымі мэтамі (падчас рыбалкі, палявання, нарыхтоўкі ягад ці грыбоў і г.д.). Рэгулярнасць візітаў можа быць рознай, але зразумела, што заахвочваецца максімальна частае наведванне розных куткоў ТВП.

Каб стаць захавальнікам, адзначце падыходзячую для Вас ТВП і запоўніце анкету захавальніка ТВП!

Наведваючы тэрыторыі, не забывайце пра адваротную сувязь. Дзеля гэтага спецыяльна строваныя формы паведамленняў пра пагрозу і візіт. Для нас вельмі важнарэгулярна атрымоўваць інфармацыю, што адбываецца ў розных кутках тэрыторый важных для птушак і біяразнастайнасці.

Галерэя

Навіны