Cістэматызацыя пагроз Birdlife International

Фактра негатыўнага ўздзеянняБіятопВыінікіПтушкі, на якіх фактар аказвае найбольшы ўплыў
Натуральныя фактары негатыўнага ўздзеяння
засухапаўсюдна узнікненне пажараў усе віды птушак
экстрэмальна нізкія зімовыя тэмпературы паўсюдна гібель зімуючых птушак, гібель кармавых аб'ектаў (мышападобныя грызуны, жабы і г.д.) драпежныя птушкі, совы, буслы
паводкі пойменныя лугі, балоты гібель гнёзд ад затаплення каляводныя віды птушак, а таксама тыя, якія гняздзуюцца на нізінных балотах - вяртлявая чаротаўка і інш.
доўгае дажджлівае надвор'е паўсюдна гібель птушанят ад пераахаладжэння цецеруковыя птушкі, іншыя вывадкавыя віды птушак
бураломы лясы драпежныя, совы, буслы
драпежніцтва паўсюдна гібель гнёзд і птушанят усе віды птушак
Антрапагенныя фактары негатыўнага ўздзеяння
асушальная меліярацыя нізінные і верхавыя балоты, пойменныя лугі, забалочаныя лясы знішчэнне жыццёвага асяроддзя, падрыў кармавой базы вяртлявая чаротаўка, арлец вялікі, пугач, кулікі, качкі, шэрая гусь, чапля-бугай і чапля-лазянік, дзяцел жоўтагаловы і іншыя
здабыча торфа балоты, у першую чаргу - верхавыя знішчэнне жыццёвага асяроддзя глушэц, цецярук, пардва, арол-вужаед, арол-маркут, кулёны, сеўка залацістая і іншыя кулікі
зарастанне адкрытых месцаў пражывання нізінныя балоты і лугі змяненне жыццёвага асяроддзя вяртлявая чаротаўка, усе віды кулікоў
узворванне лугі, у тым ліку астравы на балотах знішчэнне жыццёвага асяроддзя кулён вялікі, кулік-селянец, іншыя віды птушак, якія гняздуюцца на лугах
суцэльная высечка лесу лясы знішчэнне жыццёвага асяроддзя усе віды лясных птушак, драпежныя птушкі
высечка старых і дуплістых дрэў лясы знішчэнне месцаў для будоўлі гнёзд драпежныя птушкі, совы, чорны бусел, усе дзятлы, валасяніцы і іншыя
нестабільнасць узроўня вады (рэзкія змяненні ўзроўня вады) за з-за штучнага рэгулявання пойменныя лугі, балоты пойменныя лугі, балоты затапленне гнёзд, падрыў кармавой базы пры высыханні балот і дробных вадаёмаў усе віды пойменных лугоў і балот, у тым ліку вяртлявая чаротаўка, чапля-бугай і інш.
урбанізацыя (забудоўля), будоўля транспартна-інжынерных камунікацый паўсюдна знішчэнне жыццёвага асяроддзя усе віды птушак
выпальванне травяністай расліннасцілугі, балоты, вадаёмы (трысняговыя зараснікі) часовае значнае пагаршэнне жыццёвага асяроддзя, гібель гнёзд усе віды птушак адкрытых прастораў, чапля-бугай, шэрая гусь і інш.
занадта інтэнсіўная пасьба жывёл лугі гібель гнёзд, пагаршэнне жыццёвага асяроддзя драч, кулікі, крычкі, вераб'іныя птушкі, іншыя віды, якія гняздуюцца на лугах
скарачэнне выпасу і касьбы лугі пагаршэнне жыццёвага асяроддзя кулікі
несвоечасовая касьба (у гнездавы перыяд) лугі, нізінныя балоты гібель гнёзд, часовае пагаршэнне жыццёвага асяроддзя драч, кулікі, поплаўны і палявы луні, іншыя віды, якія гняздуюцца на лугах
празмерная рэкрэацыйная нагрузка (уключаючы аматарскую рыбную лоўлю) берагі вадаёмаў, лугі, лясы турбаванне, вытаптванне, пашкоджанне расліннасці і інш. зімародак, крывок, іншыя віды, якія гняздуюцца па берагах вдаёмаў
нерацыянальнае паляванне усе біятопы знішчэнне птушак глушэц, цецярук, курапатка шэрая, качкі, шэрая гусь, іншыя віды птушак
бракан'ерства усе біятопы знішчэнне птушак драпежныя птушкі, совы, глушэц, іншыя віды птушак
нерацыянальнае рыбалоўства вадаёмы гібель птушак у рыбалоўных сетках, турбаванне гагач чорнаваллёвы, коўры, іншыя вадаплаваючыя птушкі
рэкрэацыя, турызм усе біятопы турбаванне арлан-белахвост, арляцы, совы, усе віды птушак
забруджванне таксічнымі адходамі, пестыцыдамі, нафтапрадуктамі і інш. усе біятопы гібель пры атручванні, забруджванні апярэння, парушэнне функцый размнажэння, знішчэнне кармавой базы і г.д. усе віды птушак
выпадковая гібель у выніку дзейнасці чалавека усе біятопы гібель на дарогах, высакавольтных правадах і іншых тэхнагенных збудаваннях усе віды птушак