Сярэдняя Прыпяць

Спампаваць у фармаце PDF

Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Сярэдняя Прыпяць – гэта буйнейшы ў Еўропе ўчастак рачной поймы, які захаваўся ў натуральным стане. Заказнік створаны ў сярэдняй плыні галоўнай воднай артэрыі Палесся – ракі Прыпяць (ад вусця Ясельды да вусця Сцвігі). Працягласць участка каля 120 кіламетраў, шырыня вар’іруе ад 4 да 14 кіламетраў.

Плошчы, занятыя натуральнай расліннасцю, складаюць каля 92% тэрыторыі. Каштоўнасць заказніка заключаецца ў захаванасці некранутых пойменных лясоў і лугоў. Сярод лясоў пераважаюць дубравы і чорнаалешнікі з тыповай для Палесся флорай і фаунай. Заліўныя лугі поймы Прыпяці могуць служыць эталонам натуральных лугоў Палесся. У заказніку прадстаўлены ўсе тыпы лугоў ад вельмі забалочаных да сухіх, блізкіх па структуры да стэпаў. Захаваліся ў пойме і тыповыя нізінныя балоты, біятопы, якія знаходзяцца ў Еўропе пад пагрозай знікнення. Асабліва вялікія балоты сканцэнтраваны ў вусцях прытокаў Прыпяці – рэк Ясельда і Стыр. З іншых біятопаў, якія заслугоўваюць увагі, трэба адзначыць вялікую колькасць прыгажэйшых пойменных азёр і старыц і, безумоўна, рэчышча самой Прыпяці. У даліне гэтай ракі сканцэнтраваны самыя вялікія плошчы натуральных алювіяльных ландшафтаў не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ўсёй Еўропы.

Прыпяць і яе прытокі належаць да раўніннага тыпу рэк і характарызуюцца параўнальна невысокай і распрасцёртай веснавой паводкай, нізкай летняй межанню, якая амаль штогод парушаецца навадненнямі. Працягласць паводак вар’іруе ад 40-45 дзён на малых рэках да 3,5-4 месяцаў на Прыпяці. Сярэдняя вышыня веснавой паводкі над ніжэйшым летнім ўзроўнем складае 3,5-4,5 метры. Пад’ёмы ўзроўняў вады ў перыяд дажджоў, у адрозненне ад веснавых паводак, узнікаюць нерэгулярна і часам перавышаюць іх. У час паводак і навадненняў вада затоплівае пойму разам з населенымі пунктамі, грамадскімі збудаваннямі і камунікацыямі.

Пойменныя землі выкарыстоўваюцца ў асноўным для сенакашэння і выпасу жывёлы (14% тэрыторыі), лясной гаспадаркі, палявання і рыбалоўства. У пойме Прыпяці да цяперашняга часу захаваўся такі традыцыйны від дзейнасці як бортніцтва. Акваторыя ракі выкарыстоўваецца для суднаходства.

Асноўныя біятопы:

Лясы - 35%, хмызнякі - 8%, лугі - 30%, нізінныя балоты - 20%, рэкі і іх узбярэжжа - 4%, сельгасугоддзі - 2%, азёры і іншыя натуральныя вадаёмы - 1%.

Птушкі:

За ўвесь перыяд назіранняў у пойме сярэдняй плыні ракі Прыпяць адзначана каля 200 відаў птушак, 52 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. На гнездаванні зарэгістравана каля 170 відаў. Пойма ракі Прыпяць мае міжнароднае значэнне для захавання шэрагу відаў, якія знаходзяцца пад глабальнай пагрозай знікнення: вялікага арляца Aquila clanga, дубальта Gallinago media, вялiкага грыцука Limosalimosa,вялiкага кулёна Numeniusarquata белавокага нырка Aythya nyroca і вяртлявай чаротаўкі Acrocephalus paludicola.

Акрамя гэтага, у пойме Сярэдней Прыпяці гняздуецца значная частка еўрапейскай папуляцыі чаплі-бугая Botaurus stellaris і больш 1% беларускіх папуляцый 27 відаў птушак. Пойма Прыпяці мае міжнароднае значэнне для шэрагу водна-балотных відаў птушак і ў перыяд веснавой міграцыі. Агульная колькасць мігруючых уздоўж Прыпяці гусей складае па папярэдніх падліках каля 50 тысяч асобін, качак-свіцьваў Anas penelope – каля 20 тысяч.

Іншыя групы жывел:

Пойма Прыпяці мае вялікае значэнне для падтрымання папуляцый каляводных відаў млекакормячых. Тут знаходзяцца буйнейшыя ў Беларусі рэпрадукцыйныя цэнтры бабра Castor fiber, выдры Lutra lutra, вадзяной палёўкі Arvicola terrestris, ляснога тхара Mustela putorius. Забалочаныя лясы і хмызнякі з’яўляюцца для рэгіёна асноўным месцам канцэнтрацыі лася Alces alces і дзіка Sus scrofa.

Спрыяе гэты ўчастак поймы і для пражывання шматлікіх (19 відаў) земнаводных і паўзуноў. Сярод іх адзначаны і рэдкія для Беларусі: балотная чарапаха Emys orbicularis, чаротная рапуха Bufo calamita, звычайная квакша Hyla arborea.

Прыпяць з’яўляецца адной з асноўных рыбапрамысловых рэк Беларусі. У ёй і ў пойменных вадаёмах сустракаецца 45 відаў рыб. На тэрыторыі заказніка ў 1974 годзе ўпершыню ў Беларусі быў знойдзены ёрш Балона Gymnocephalus baloni, від, які дагэтуль лічыўся дунайскім эндемікам. Рака Прыпяць іграе важную ролю для захавання запасаў сома Silurus glanis.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэнды (2000-2011)Крытерый ТВП
1Гусь-гуменніцамг~10000 ас2005-2011ЭA4i
2Гусь белалобаямг~40000 ас2005-2011ЭA4i
3Гусь-піскулькамг+2000-2011П
4Гусь шэраягн+2005-2011П
5Качка-свіцьвамг~20000 ас2005-2011ЭA4i
6Качка-крыжанкамг> 22500 ас2005-2011ЭB1i
7Качка-шылахвосткагн20-30 п2005-2011Э
8Качка-шылахвосткамг> 600 ас2005-2011ЭB1i
9Качка-чыркагн>250 п2005-2011ЭB2
10Качка-лапаноскамг> 5000 ас2005-2011ЭA4i
11Нырок-сівакгн100-1500 п2005-2011ЭB3
12Нырок-сівакмг> 13500 ас2005-2011ЭA4i
13Нырок белавокігн+2005-2011П
14Гогаль звычайныгн+2005-2011П
15Гогаль звычайнымг> 4200 ас2005-2011ПA4i
16Савук-лутокмг+2005-2011П
17Савук даўганосымг+2005-2011П
18Савук вялікімг+2005-2011П
19Чапля-бугайгн150-315 с2005-2011ЭB2
20Чапля-лазянікгн400-700 с2005-2011Э
21Чапля-кваквагн10-50 п2005-2011Э
22Чапля вялікая белаягн100-150 п2005-2011Э
23Чапля вялікая белаямг500-1000 ас2005-2011ЭA4i
24Чорны буселгн50-70 п2005ЭB2
25Бусел белыгн200-250 п2005-2011ЭB2
26Каршун чорныгн3-4 п2008Э
27Каршун чырвоныгн1 ас2000П
28Арлан-белахвостгн5-10 п2005-2011ЭB2
29Арол-вужаедгн6-9 п2008ЭB2
30Лунь палявыгн+2005-2011П
31Малы арлецгн22-30 п2008Э
32Арлец вялікігн12 п2010ДA1
33Скапамг+2005-2011П
34Сокал-пустальгагн1-5 п2008Э
35Сокал-шуленакмг+2000-2011П
36Сокал-кабецгн5-10 п2008Э
37Сокал-балабанзал> 3 ас2008П
38Пагоніч звычайныгн> 700 с2005-2011ПB3
39Пагоніч малыгн> 300 с2005ПB3
40Драчгн500-1800 с2010-2011ЭB2
41Журавель шэрыгн36-40 п2008Э
42Крывокгн50-80 п2005Э
43Зуёк вялікігн180-2202005Э
44Баталёнгн100-250 п2005Э
45Баталёнмг~50000-100000 ас2005ЭA4i
46Дубальтгн115-160 c2010ЭA1
47Грыцук вялікігн200-500 п2005ЭA1
48Грыцук вялікімг5000-10000 ас2005ЭA4i
49Кулён сярэднімг+2005П
50Кулён вялікігн10-15 п2005Э
51Кулік-шчогальмг> 720 ас2005ПA4i
52Кулік-случокгн1500-2000 п2005Э
53Кулік-случокмг> 3000 ас2005ЭA4i
54Кулік-селянецмг+2005-2011П
55Кулік-паручайнікгн1-20 п2005Э
56Кулік-марадункагн100-150 п2005Э
57Чайка малаягн+2005-2011П
58Чайка шызаягн+2005-2011П
59Крычка малаягн100-150 п2005-2011ЭB2
60Крычка малаямг> 900 ас2005-2011ПA4i
61Рыбачка белашчокаягн0-400 п2005Э
62Рыбачка белакрылаягн1000-5000 п2005-2011Э
63Рыбачка белакрылаямг10000-15000 ас2005-2011ЭA4i
64Рыбачка чорнаягн500-1000 п2005-2011ЭB2
65Рыбачка чорнаямг5000-10000 ас2005-2011ЭA4i
66Пугачгн20-30 п2008ЭB2
67Сычык вераб’іныгн+2005П
68Сыч-сіпельгн+2005П
69Сава балотнаягн10-30 п2005Э
70Звычайны зімародакгн20-30 п2008Э
71Сіваграк сінігн2-5 п2005-2011Э
72Удодгн> 140 п2005-2011ПB3
73Круцігалоўкагн> 300 п2005-2011ПB3
74Жаўна сіваягн> 100 п2005ПB3
75Жаўна зялёнаягн20-30 п2008П
76Дзяцел сярэднігн> 50 п2005-2011ЭB2
77Дзяцел беласпінныгн50-100 п2008П
78Дзяцел жоўтагаловыгн+2005П
79Ластаўка-зямлянкагн20000-30000 п2005ЭB3
80Свірстун палявыгн+2005-2011П
81Свірстун лугавыгн> 1800 п2005-2011ПB3
82Цвыркун звычайныгн> 120 п2005-2011ПB3
83Цвыркун рачныгн> 1000 п2005-2011ПB3
84Цвыркун салаўіныгн> 300 п2005ПB3
85Чаротаўка вяртляваягн34 с2010ДA1
86Чаротаўка звычайнаягн> 6000 п2005-2011ПB3
87Чаротаўка балотнаягн> 800 п2005-2011ПB3
88Сініца белаягн100-200 п2008Э

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

Звяры: еўрапейская рысь Lynxlynx, барсук Melesmeles, арэшнікавая соня Muscardinusavellanarius, соня-палчок Myoxusglis.

Амфібіі: камышовая жаба Bufocalamita, гребенчатый тритонTrituruscristatus.

Рэптыліі: болотная чарапахаEmisorbicularis.

Рыбы: падустСhondrostomanasus, сцерлядзь Acipenserruthenus, вусач Barbusbarbus, рыбец Vimbavimba.

Насякомыя: рашэцісты жужаль Carabuscancellatus, жужаль менетрыэCarabusmenetriesi, фіялетавы жужаль Carabusviolaceus, залацістаямчаты жужаль Carabusclathratus, бронзавы красацел Calosomainquisitor, красацел-даследчык Calosomainvestigator, жук-аленьLucanuscervus, мнемазіна Parnassiusmnemosine, мядзедзіца-гаспадыня - Pericaliamatronula, шашачніца брытамарта Mellictabritomartis, Прыгожы пядзенікChariaspilatesformosaria, пурпурная стужачніцаCatocalasponsa, чарнаватая блакітніцаMaculineanausithous,стэпавая плямістая блакітніцаMaculineateleius, мохавы чмель Bombusmuscorum, мурашка-амазонка Polyergusrufescens.

Расліны: сальвінія плывучаяSalvinianatans, гарлачык белыNymphaeaalba, луннiк ажываючыLunariarediviva, зубніца клубняноснаяDentariabulbifera, пярэсна еўрапейскаяTrolliuseuropaeus, сон лугавыPulsatillapratensis, касач сібірскіIrissibirica, вадзяны арэх плывучыTrapanatans, дуднiк балотныAngelicapalustris, лiндэрнiя ляжачаяLinderniaprocumbens, малачай махнатыEuphorbiavillosa, шпажнiк чарапiцавыGladiolusimbricatus, лiкападыела залiўнаяLycopodiellainundata, расiца прамежкаваяDroseraintermedia, дзiкая пятрушка аленеваяPeucedanumcervaria, фiялка багнаваяViolauliginosa, шалфей лугавыSalviapratensis, слiва калючаяPrunusspinosa, аднацветка аднакветкаваяMonesesuniflora, астра стэпаваяAsteramellus,касач бязлiстыIrisaphylla, ятрышнiк клапаносныOrchiscoriophora, чараўнік зеленакветкавы Platantherachlorantha.

Пагрозы:

  • Парушэнні гідралагічнага рэжыму.
  • Большасць праблем заказніка «Сярэдняя Прыпяць» вызвана асушэннем значнай часткі балот на тэрыторыі водазбору Прыпяці і звужэннем поймы ў выніку яе абвалавання для папярэджання навадненняў. Звужэнне поймы і павышэнне ўзроўню вады прывялі да знікнення шэрагу каштоўных біятопаў, падтопліванню лясоў, скарачэнню месцаў, прыдатных для нерасту рыб, змене відавога складу флоры і фауны.
  • Вясновае выпальванне расліннасці ў пойме, асабліва ў гады, калі адсутнічаюць паводкі, аказвае крайне негатыўны ўплыў на жывёл і расліны.
  • Высечка лясоў без уліку іх значнасці для захавання біялагічнай разнастайнасці.
  • У выніку перавыпасу жывёлы на многіх участках поймы адбываецца парушэнне структуры натуральных раслінных супольнасцей. Гэта выражаецца ў змяненні складу расліннасці лугоў, знішчэнні падросту ў лясах.
  • Змяненне гаспадарчай дзейнасці. У апошнія дзесяцігоддзі адбылося істотнае скарачэнне сенакосных плошчаў у пойме. Гэта выклікала хуткае зарастанне балот і адкрытых заліўных лугоў лазняком.
  • Забруджванне вады. Асноўнымі крыніцамі забруджвання ў басейне Прыпяці з’яўляюцца прадпрыемствы цеплаэнергетыкі, дрэваапрацоўчай, цэлюлоза-папяровай, лёгкай і харчовай прамысловасці, сельскагаспадарчая вытворчасць (земляробства, жывёлагадоўля) і камунальная гаспадарка. Тэндэнцыя пагаршэння якасці вады наглядаецца практычна па ўсіх паказчыках.
  • інтэнсіўнае развіццё паляўнічага турызму, асабліва замежнага. Адсутнасць зон пакою. Браканьерства.

Рэкамендацыі па захаванню:

  • укараненне экалагічна арыентаваных метадаў рубак;
  • строгае захаванне рэжыму заказніка, які забараняе правядзенне асушальнай меліярацыі;
  • рэканструкцыя існуючых гідрамеліярацыйных аб'ектаў з ужываннем экалагічна арыентаваных метадаў гідратэхнічнай меліярацыі;
  • вывад асобных участкаў раней асушаных земляў з сельскагаспадарчага выкарыстання і іх паўторнае забалочванне;
  • выкарыстанне экалагічна бяспечных метадаў унясення арганічных і мінеральных угнаенняў;
  • абвалаванне жывёлагадоўчых комплексаў, своечасовая і бяспечная ўтылізацыя адыходаў;
  • заахвочванне традыцыйных метадаў гаспадаркі на сенажацях і пашах, напрыклад, пасродкам субсідый;
  • захаванне дзейсных патрабаванняў забароны правядзення палаў сухой расліннасці;
  • правядзенне навукова абгрунтаваных лакальных строга рэгуляваных палаў у зімовы перыяд;
  • забарона ўзворвання натуральных лугоў;
  • рэгуляванне пасьбы быдла ў мэтах прадухілення дэградацыі лугоў;
  • забарона прац па спрамленню рэчышча ракі Прыпяць і яе прытокаў;
  • укараненне экалагічна арыентаваных метадаў гідратэхнічнага будаўніцтва;
  • удасканаленне кантролю за горадабудаўнічымі праектамі; выбар пляцовак для будаўніцтва ў месцах нізкай рызыкі для біяразнастайнасці;
  • узмацненне кантролю за браканьерствам, павелічэнне штрафаў;
  • рэгуляванне развіцця паляўнічага турызму.

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні: Дамброўскі В.Ч., Дзьмітрынок М.Г, Карліонава Н.В., Левы С.В., Пінчук П.В., Самусенка І.Э.

Дмитренок М.Г. Оценка численности и популяционная динамика большой выпи (Botaurusstellaris) и малой выпи (Ixobrychusminutus) в пойме р. Припять (Беларусь) // Збереження та відтворення біоразноманіття пріродно-заповідних територій: матеріали міжнар. наук.-практ. конф., присвеч. 10-річчю Рівненського природного заповідника, Сарни, 11-14 черв. 2009 р. / Рівненський природний заповідник; редкол.: М.Д. Будз [та ін.]. – Рівне, 2009. – С. 405-409.

Отчет по НИРпо теме “Выполнение первой стадии подготовки Планов управления заказниками «Средняя Припять» и «Простырь»”, 2005 г.

Отчет по НИР по теме«Проведение учётов индикаторных видов животных в заказниках «Споровский», «Званец», «Средняя Припять» и «Простырь». Науч. Руководитель Карлионова Н.В., Минск., 2010. – 56 с.

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Дамброўскі В.Ч., Зуёнак С.В., Казулін А.В., Куніцкі Д.Ф., Мангін Э.А., Мароз М.Д., Нікіфараў М.Я., Пінчук П.В., Самусенка І.Э., Скуратовіч А.Н., Сцепановіч Я.М., Ямінскі Б.В.)

Сensus of the Black Stork (Ciconia nigra) in the Southern Belarus: new data. Abstracts of V. International Conference on the Black Stork (Ciconia nigra). Cormoran Complex, Uzlina, Romania, 4 - 6 April 2008. DombrovskiV.C., MindlinG.A., DzmitranokM.G.

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org

Фота:

Захавальнікі

Навіны

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru