Mid Prypiac`
Download PDFCode:
Central coordinates:
Location:
Area:
IBA Criteria:
National conservation status:
International conservation status:
IBA Map:
Site description:
Сярэдняя Прыпяць – гэта буйнейшы ў Еўропе ўчастак рачной поймы, які захаваўся ў натуральным стане. Заказнік створаны ў сярэдняй плыні галоўнай воднай артэрыі Палесся – ракі Прыпяць (ад вусця Ясельды да вусця Сцвігі). Працягласць участка каля 120 кіламетраў, шырыня вар’іруе ад 4 да 14 кіламетраў.
Плошчы, занятыя натуральнай расліннасцю, складаюць каля 92% тэрыторыі. Каштоўнасць заказніка заключаецца ў захаванасці некранутых пойменных лясоў і лугоў. Сярод лясоў пераважаюць дубравы і чорнаалешнікі з тыповай для Палесся флорай і фаунай. Заліўныя лугі поймы Прыпяці могуць служыць эталонам натуральных лугоў Палесся. У заказніку прадстаўлены ўсе тыпы лугоў ад вельмі забалочаных да сухіх, блізкіх па структуры да стэпаў. Захаваліся ў пойме і тыповыя нізінныя балоты, біятопы, якія знаходзяцца ў Еўропе пад пагрозай знікнення. Асабліва вялікія балоты сканцэнтраваны ў вусцях прытокаў Прыпяці – рэк Ясельда і Стыр. З іншых біятопаў, якія заслугоўваюць увагі, трэба адзначыць вялікую колькасць прыгажэйшых пойменных азёр і старыц і, безумоўна, рэчышча самой Прыпяці. У даліне гэтай ракі сканцэнтраваны самыя вялікія плошчы натуральных алювіяльных ландшафтаў не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ўсёй Еўропы.
Прыпяць і яе прытокі належаць да раўніннага тыпу рэк і характарызуюцца параўнальна невысокай і распрасцёртай веснавой паводкай, нізкай летняй межанню, якая амаль штогод парушаецца навадненнямі. Працягласць паводак вар’іруе ад 40-45 дзён на малых рэках да 3,5-4 месяцаў на Прыпяці. Сярэдняя вышыня веснавой паводкі над ніжэйшым летнім ўзроўнем складае 3,5-4,5 метры. Пад’ёмы ўзроўняў вады ў перыяд дажджоў, у адрозненне ад веснавых паводак, узнікаюць нерэгулярна і часам перавышаюць іх. У час паводак і навадненняў вада затоплівае пойму разам з населенымі пунктамі, грамадскімі збудаваннямі і камунікацыямі.
Пойменныя землі выкарыстоўваюцца ў асноўным для сенакашэння і выпасу жывёлы (14% тэрыторыі), лясной гаспадаркі, палявання і рыбалоўства. У пойме Прыпяці да цяперашняга часу захаваўся такі традыцыйны від дзейнасці як бортніцтва. Акваторыя ракі выкарыстоўваецца для суднаходства.
Habitats:
Лясы - 35%, хмызнякі - 8%, лугі - 30%, нізінныя балоты - 20%, рэкі і іх узбярэжжа - 4%, сельгасугоддзі - 2%, азёры і іншыя натуральныя вадаёмы - 1%.
Birds:
За ўвесь перыяд назіранняў у пойме сярэдняй плыні ракі Прыпяць адзначана каля 200 відаў птушак, 52 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. На гнездаванні зарэгістравана каля 170 відаў. Пойма ракі Прыпяць мае міжнароднае значэнне для захавання шэрагу відаў, якія знаходзяцца пад глабальнай пагрозай знікнення: вялікага арляца Aquila clanga, дубальта Gallinago media, вялiкага грыцука Limosalimosa,вялiкага кулёна Numeniusarquata белавокага нырка Aythya nyroca і вяртлявай чаротаўкі Acrocephalus paludicola.
Акрамя гэтага, у пойме Сярэдней Прыпяці гняздуецца значная частка еўрапейскай папуляцыі чаплі-бугая Botaurus stellaris і больш 1% беларускіх папуляцый 27 відаў птушак. Пойма Прыпяці мае міжнароднае значэнне для шэрагу водна-балотных відаў птушак і ў перыяд веснавой міграцыі. Агульная колькасць мігруючых уздоўж Прыпяці гусей складае па папярэдніх падліках каля 50 тысяч асобін, качак-свіцьваў Anas penelope – каля 20 тысяч.
Other animal groups:
Пойма Прыпяці мае вялікае значэнне для падтрымання папуляцый каляводных відаў млекакормячых. Тут знаходзяцца буйнейшыя ў Беларусі рэпрадукцыйныя цэнтры бабра Castor fiber, выдры Lutra lutra, вадзяной палёўкі Arvicola terrestris, ляснога тхара Mustela putorius. Забалочаныя лясы і хмызнякі з’яўляюцца для рэгіёна асноўным месцам канцэнтрацыі лася Alces alces і дзіка Sus scrofa.
Спрыяе гэты ўчастак поймы і для пражывання шматлікіх (19 відаў) земнаводных і паўзуноў. Сярод іх адзначаны і рэдкія для Беларусі: балотная чарапаха Emys orbicularis, чаротная рапуха Bufo calamita, звычайная квакша Hyla arborea.
Прыпяць з’яўляецца адной з асноўных рыбапрамысловых рэк Беларусі. У ёй і ў пойменных вадаёмах сустракаецца 45 відаў рыб. На тэрыторыі заказніка ў 1974 годзе ўпершыню ў Беларусі быў знойдзены ёрш Балона Gymnocephalus baloni, від, які дагэтуль лічыўся дунайскім эндемікам. Рака Прыпяць іграе важную ролю для захавання запасаў сома Silurus glanis.
Populations of IBA trigger species:
№ | Species | Season | Quality of estimate | Period | Quality of estimate | Trends (2000-2011) | IBA criteria |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Bean goose | P | ~10000 individuals | 2005-2011 | Medium | A4i | |
2 | White-fronted goose | P | ~40000 individuals | 2005-2011 | Medium | A4i | |
3 | Lesser white-fronted goose | P | + | 2000-2011 | Poor | ||
4 | Greylag goose | B | + | 2005-2011 | Poor | ||
5 | Wigeon | P | ~20000 individuals | 2005-2011 | Medium | A4i | |
6 | Mallard | P | > 22500 individuals | 2005-2011 | Medium | B1i | |
7 | Pintail | B | 20-30 breeding pairs | 2005-2011 | Medium | ||
8 | Pintail | P | > 600 individuals | 2005-2011 | Medium | B1i | |
9 | Garganey | B | >250 breeding pairs | 2005-2011 | Medium | B2 | |
10 | Shoveler | P | > 5000 individuals | 2005-2011 | Medium | A4i | |
11 | Pochard | B | 100-1500 breeding pairs | 2005-2011 | Medium | B3 | |
12 | Pochard | P | > 13500 individuals | 2005-2011 | Medium | A4i | |
13 | Ferruginous duck | B | + | 2005-2011 | Poor | ||
14 | Goldeneye | B | + | 2005-2011 | Poor | ||
15 | Goldeneye | P | > 4200 individuals | 2005-2011 | Poor | A4i | |
16 | Smew | P | + | 2005-2011 | Poor | ||
17 | Red-brested goosander | P | + | 2005-2011 | Poor | ||
18 | Goosander | P | + | 2005-2011 | Poor | ||
19 | Bittern | B | 150-315 males only | 2005-2011 | Medium | ↔ | B2 |
20 | Little bittern | B | 400-700 males only | 2005-2011 | Medium | ↔ | |
21 | Night heron | B | 10-50 breeding pairs | 2005-2011 | Medium | ||
22 | Great white egret | B | 100-150 breeding pairs | 2005-2011 | Medium | ↔ | |
23 | Great white egret | P | 500-1000 individuals | 2005-2011 | Medium | A4i | |
24 | Black stork | B | 50-70 breeding pairs | 2005 | Medium | B2 | |
25 | White stork | B | 200-250 breeding pairs | 2005-2011 | Medium | B2 | |
26 | Black kite | B | 3-4 breeding pairs | 2008 | Medium | ||
27 | Red kite | B | 1 individuals | 2000 | Poor | ||
28 | White-tailed eagle | B | 5-10 breeding pairs | 2005-2011 | Medium | ↔ | B2 |
29 | Short-toed eagle | B | 6-9 breeding pairs | 2008 | Medium | B2 | |
30 | Hen harrier | B | + | 2005-2011 | Poor | ||
31 | Lesser spotted eagle | B | 22-30 breeding pairs | 2008 | Medium | ||
32 | Spotted eagle | B | 12 breeding pairs | 2010 | Good | ↔ | A1 |
33 | Osprey | P | + | 2005-2011 | Poor | ||
34 | Kestrel | B | 1-5 breeding pairs | 2008 | Medium | ||
35 | Red-footed falcon | P | + | 2000-2011 | Poor | ||
36 | Hobby | B | 5-10 breeding pairs | 2008 | Medium | ||
37 | Saker falcon | N | > 3 individuals | 2008 | Poor | ||
38 | Spotted crake | B | > 700 males only | 2005-2011 | Poor | B3 | |
39 | Little crake | B | > 300 males only | 2005 | Poor | B3 | |
40 | Corncrake | B | 500-1800 males only | 2010-2011 | Medium | B2 | |
41 | Crane | B | 36-40 breeding pairs | 2008 | Medium | ||
42 | Oystercatcher | B | 50-80 breeding pairs | 2005 | Medium | ||
43 | Ringed plover | B | 180-220 | 2005 | Medium | ||
44 | Ruff | B | 100-250 breeding pairs | 2005 | Medium | ||
45 | Ruff | P | ~50000-100000 individuals | 2005 | Medium | A4i | |
46 | Great snipe | B | 115-160 c | 2010 | Medium | ↓ | A1 |
47 | Black-tailed godwit | B | 200-500 breeding pairs | 2005 | Medium | A1 | |
48 | Black-tailed godwit | P | 5000-10000 individuals | 2005 | Medium | A4i | |
49 | Whimbrel | P | + | 2005 | Poor | ||
50 | Curlew | B | 10-15 breeding pairs | 2005 | Medium | ||
51 | Spotted redshank | P | > 720 individuals | 2005 | Poor | A4i | |
52 | Redshank | B | 1500-2000 breeding pairs | 2005 | Medium | ||
53 | Redshank | P | > 3000 individuals | 2005 | Medium | A4i | |
54 | Greenshank | P | + | 2005-2011 | Poor | ||
55 | Marsh sandpiper | B | 1-20 breeding pairs | 2005 | Medium | ||
56 | Terek sandpiper | B | 100-150 breeding pairs | 2005 | Medium | ||
57 | Little gull | B | + | 2005-2011 | Poor | ||
58 | Common gull | B | + | 2005-2011 | Poor | ||
59 | Little tern | B | 100-150 breeding pairs | 2005-2011 | Medium | ↔ | B2 |
60 | Little tern | P | > 900 individuals | 2005-2011 | Poor | A4i | |
61 | Whiskered tern | B | 0-400 breeding pairs | 2005 | Medium | ||
62 | White-winged black tern | B | 1000-5000 breeding pairs | 2005-2011 | Medium | ||
63 | White-winged black tern | P | 10000-15000 individuals | 2005-2011 | Medium | A4i | |
64 | Black tern | B | 500-1000 breeding pairs | 2005-2011 | Medium | B2 | |
65 | Black tern | P | 5000-10000 individuals | 2005-2011 | Medium | A4i | |
66 | Eagle owl | B | 20-30 breeding pairs | 2008 | Medium | ↔ | B2 |
67 | Pygmy owl | B | + | 2005 | Poor | ||
68 | Little owl | B | + | 2005 | Poor | ||
69 | Short-eared owl | B | 10-30 breeding pairs | 2005 | Medium | ||
70 | Kingfisher | B | 20-30 breeding pairs | 2008 | Medium | ||
71 | Roller | B | 2-5 breeding pairs | 2005-2011 | Medium | ||
72 | Hoopoe | B | > 140 breeding pairs | 2005-2011 | Poor | B3 | |
73 | Wryneck | B | > 300 breeding pairs | 2005-2011 | Poor | B3 | |
74 | Grey-headed woodpecker | B | > 100 breeding pairs | 2005 | Poor | B3 | |
75 | Green woodpecker | B | 20-30 breeding pairs | 2008 | Poor | ||
76 | Middle spotted woodpecker | B | > 50 breeding pairs | 2005-2011 | Medium | B2 | |
77 | White-backed woodpecker | B | 50-100 breeding pairs | 2008 | Poor | ||
78 | Three-toed woodpecker | B | + | 2005 | Poor | ||
79 | Sand martin | B | 20000-30000 breeding pairs | 2005 | Medium | ↔ | B3 |
80 | Tawny pipit | B | + | 2005-2011 | Poor | ||
81 | Meadow pipit | B | > 1800 breeding pairs | 2005-2011 | Poor | ↔ | B3 |
82 | Grasshopper warbler | B | > 120 breeding pairs | 2005-2011 | Poor | ↔ | B3 |
83 | River warbler | B | > 1000 breeding pairs | 2005-2011 | Poor | ↔ | B3 |
84 | Savi`s warbler | B | > 300 breeding pairs | 2005 | Poor | ↔ | B3 |
85 | Aquatic warbler | B | 34 males only | 2010 | Good | ↓ | A1 |
86 | Sedge warbler | B | > 6000 breeding pairs | 2005-2011 | Poor | ↔ | B3 |
87 | Marsh warbler | B | > 800 breeding pairs | 2005-2011 | Poor | ↔ | B3 |
88 | Azure tit | B | 100-200 breeding pairs | 2008 | Medium | ↔ |
Other biodiversity:
Звяры: еўрапейская рысь Lynxlynx, барсук Melesmeles, арэшнікавая соня Muscardinusavellanarius, соня-палчок Myoxusglis.
Амфібіі: камышовая жаба Bufocalamita, гребенчатый тритонTrituruscristatus.
Рэптыліі: болотная чарапахаEmisorbicularis.
Рыбы: падустСhondrostomanasus, сцерлядзь Acipenserruthenus, вусач Barbusbarbus, рыбец Vimbavimba.
Насякомыя: рашэцісты жужаль Carabuscancellatus, жужаль менетрыэCarabusmenetriesi, фіялетавы жужаль Carabusviolaceus, залацістаямчаты жужаль Carabusclathratus, бронзавы красацел Calosomainquisitor, красацел-даследчык Calosomainvestigator, жук-аленьLucanuscervus, мнемазіна Parnassiusmnemosine, мядзедзіца-гаспадыня - Pericaliamatronula, шашачніца брытамарта Mellictabritomartis, Прыгожы пядзенікChariaspilatesformosaria, пурпурная стужачніцаCatocalasponsa, чарнаватая блакітніцаMaculineanausithous,стэпавая плямістая блакітніцаMaculineateleius, мохавы чмель Bombusmuscorum, мурашка-амазонка Polyergusrufescens.
Расліны: сальвінія плывучаяSalvinianatans, гарлачык белыNymphaeaalba, луннiк ажываючыLunariarediviva, зубніца клубняноснаяDentariabulbifera, пярэсна еўрапейскаяTrolliuseuropaeus, сон лугавыPulsatillapratensis, касач сібірскіIrissibirica, вадзяны арэх плывучыTrapanatans, дуднiк балотныAngelicapalustris, лiндэрнiя ляжачаяLinderniaprocumbens, малачай махнатыEuphorbiavillosa, шпажнiк чарапiцавыGladiolusimbricatus, лiкападыела залiўнаяLycopodiellainundata, расiца прамежкаваяDroseraintermedia, дзiкая пятрушка аленеваяPeucedanumcervaria, фiялка багнаваяViolauliginosa, шалфей лугавыSalviapratensis, слiва калючаяPrunusspinosa, аднацветка аднакветкаваяMonesesuniflora, астра стэпаваяAsteramellus,касач бязлiстыIrisaphylla, ятрышнiк клапаносныOrchiscoriophora, чараўнік зеленакветкавы Platantherachlorantha.
Threats:
- Парушэнні гідралагічнага рэжыму.
- Большасць праблем заказніка «Сярэдняя Прыпяць» вызвана асушэннем значнай часткі балот на тэрыторыі водазбору Прыпяці і звужэннем поймы ў выніку яе абвалавання для папярэджання навадненняў. Звужэнне поймы і павышэнне ўзроўню вады прывялі да знікнення шэрагу каштоўных біятопаў, падтопліванню лясоў, скарачэнню месцаў, прыдатных для нерасту рыб, змене відавога складу флоры і фауны.
- Вясновае выпальванне расліннасці ў пойме, асабліва ў гады, калі адсутнічаюць паводкі, аказвае крайне негатыўны ўплыў на жывёл і расліны.
- Высечка лясоў без уліку іх значнасці для захавання біялагічнай разнастайнасці.
- У выніку перавыпасу жывёлы на многіх участках поймы адбываецца парушэнне структуры натуральных раслінных супольнасцей. Гэта выражаецца ў змяненні складу расліннасці лугоў, знішчэнні падросту ў лясах.
- Змяненне гаспадарчай дзейнасці. У апошнія дзесяцігоддзі адбылося істотнае скарачэнне сенакосных плошчаў у пойме. Гэта выклікала хуткае зарастанне балот і адкрытых заліўных лугоў лазняком.
- Забруджванне вады. Асноўнымі крыніцамі забруджвання ў басейне Прыпяці з’яўляюцца прадпрыемствы цеплаэнергетыкі, дрэваапрацоўчай, цэлюлоза-папяровай, лёгкай і харчовай прамысловасці, сельскагаспадарчая вытворчасць (земляробства, жывёлагадоўля) і камунальная гаспадарка. Тэндэнцыя пагаршэння якасці вады наглядаецца практычна па ўсіх паказчыках.
- інтэнсіўнае развіццё паляўнічага турызму, асабліва замежнага. Адсутнасць зон пакою. Браканьерства.
Recommendations for the conservation:
- укараненне экалагічна арыентаваных метадаў рубак;
- строгае захаванне рэжыму заказніка, які забараняе правядзенне асушальнай меліярацыі;
- рэканструкцыя існуючых гідрамеліярацыйных аб'ектаў з ужываннем экалагічна арыентаваных метадаў гідратэхнічнай меліярацыі;
- вывад асобных участкаў раней асушаных земляў з сельскагаспадарчага выкарыстання і іх паўторнае забалочванне;
- выкарыстанне экалагічна бяспечных метадаў унясення арганічных і мінеральных угнаенняў;
- абвалаванне жывёлагадоўчых комплексаў, своечасовая і бяспечная ўтылізацыя адыходаў;
- заахвочванне традыцыйных метадаў гаспадаркі на сенажацях і пашах, напрыклад, пасродкам субсідый;
- захаванне дзейсных патрабаванняў забароны правядзення палаў сухой расліннасці;
- правядзенне навукова абгрунтаваных лакальных строга рэгуляваных палаў у зімовы перыяд;
- забарона ўзворвання натуральных лугоў;
- рэгуляванне пасьбы быдла ў мэтах прадухілення дэградацыі лугоў;
- забарона прац па спрамленню рэчышча ракі Прыпяць і яе прытокаў;
- укараненне экалагічна арыентаваных метадаў гідратэхнічнага будаўніцтва;
- удасканаленне кантролю за горадабудаўнічымі праектамі; выбар пляцовак для будаўніцтва ў месцах нізкай рызыкі для біяразнастайнасці;
- узмацненне кантролю за браканьерствам, павелічэнне штрафаў;
- рэгуляванне развіцця паляўнічага турызму.
References:
Асабістыя паведамленні: Дамброўскі В.Ч., Дзьмітрынок М.Г, Карліонава Н.В., Левы С.В., Пінчук П.В., Самусенка І.Э.
Дмитренок М.Г. Оценка численности и популяционная динамика большой выпи (Botaurusstellaris) и малой выпи (Ixobrychusminutus) в пойме р. Припять (Беларусь) // Збереження та відтворення біоразноманіття пріродно-заповідних територій: матеріали міжнар. наук.-практ. конф., присвеч. 10-річчю Рівненського природного заповідника, Сарни, 11-14 черв. 2009 р. / Рівненський природний заповідник; редкол.: М.Д. Будз [та ін.]. – Рівне, 2009. – С. 405-409.
Отчет по НИРпо теме “Выполнение первой стадии подготовки Планов управления заказниками «Средняя Припять» и «Простырь»”, 2005 г.
Отчет по НИР по теме«Проведение учётов индикаторных видов животных в заказниках «Споровский», «Званец», «Средняя Припять» и «Простырь». Науч. Руководитель Карлионова Н.В., Минск., 2010. – 56 с.
Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Дамброўскі В.Ч., Зуёнак С.В., Казулін А.В., Куніцкі Д.Ф., Мангін Э.А., Мароз М.Д., Нікіфараў М.Я., Пінчук П.В., Самусенка І.Э., Скуратовіч А.Н., Сцепановіч Я.М., Ямінскі Б.В.)
Сensus of the Black Stork (Ciconia nigra) in the Southern Belarus: new data. Abstracts of V. International Conference on the Black Stork (Ciconia nigra). Cormoran Complex, Uzlina, Romania, 4 - 6 April 2008. DombrovskiV.C., MindlinG.A., DzmitranokM.G.
Authors :
* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org