Асвея
Спампаваць у фармаце PDFКод:
Геаграфічныя каардынаты:
Адміністрацыйная прыналежнасць:
Плошча:
Крытэрыі:
Нацыянальны прыродаахоўны статус:
Міжнародны прыродаахоўны статус:
Карта ТВП:
Агульнае апісанне:
Тэрыторыя заказніка ўяўляе сабой буйны комплекс азёр, лясоў, пераходных і верхавых балот, нізінных балот адносна мала. Ядром заказніка з’яўляецца возера Асвейскае, якое мае важнае гідралагічнае і кліматаўтвараючае значэнне для вялікага рэгіёна паўночнай часткі Беларусі. Вялікую частку ўгоддзя займаюць верхавыя і пераходныя балоты, якія пакрыты хвойнікамі, бярэзнікамі і алешнікамі. Сярод балот раскіданы нешматлікія мінеральныя астравы. Лясы займаюць каля 30% агульнай плошчы заказніка, лугі – 6%, хмызнякамі пакрыта 4% тэрыторыі.
Гідраграфічная сетка добра развіта і прадстаўлена азёрамі, рэкамі і шматлікімі меліяратыўнымі каналамі. Галоўная водная артэрыя тэрыторыі – рака Свольна, якая адносіцца да басейна Заходняй Дзвіны. Найбольш значным натуральным вадаёмам з'яўляецца возера Асвейскае, плошча якога складае 47,95 км2 (пасля Нарачы гэта другі па велічыні прыродны вадаём рэспублікі). Возера адносіцца да эўтрофнага тыпу, яно мелкаводнае, сярэдняя глыбіня не перавышае 2 метраў. У яго ўпадаюць некалькі невялікіх рэк і каналаў, аднак прыток вады ў вадаём адбываецца, галоўным чынам, за кошт ападкаў. Апошнія дваццаць гадоў возера інтэнсіўна зарастае надводнай расліннасцю і паступова страчвае сваё значэнне ў якасці рыбапрамысловага вадаёма і месца гнездавання вадаплаўных птушак. Найбольш верагодная прычына такіх змяненняў – зніжэнне ўзроўню вады, якая выцякае з возера па каналу Дзегцяроўка. Для пад’ёму і стабілізацыі ўзроўню вады ў возеры, на гэтым канале было ўзведзена гідратэхнічнае збудаванне са шлюзам-рэгулятарам, загараджальнай дамбай і водападводзячым каналам. Аднак цяпер дамба знаходзіцца ў нездавальняючым тэхнічным стане. Другой верагоднай прычынай зніжэння ўзроўню вады могуць быць вынікі торфараспрацовак, якія праводзіліся недалёка ад возера.
Лесагаспадарчая дзейнасць на тэрыторыі заказніка вядзецца ў рацыянальных памерах. З іншых відаў гаспадарання пераважаюць здабыча торфу, прамысловы і аматарскі збор грыбоў і ягад, рэгламентаванае паляванне. У Асвейскім возеры ёсць значныя запасы сапрапеляў высокай якасці, прыгодных для прамысловай здабычы.
Асноўныя біятопы:
Лясы - каля 30%, рэдкалессі і хмызнякі - каля 8%, вадаёмы і вадацёкі - каля 26% (з іх воз. Асвейскае - 23%), балоты - каля 22%, лугі (пераважна сенакосныя) - каля 4%, сельгасугоддзі і іншыя трансфармаваныя месцапражыванні - больш 11%.
Птушкі:
Арнітафауна прадстаўлена 206 відамі, 174 з якіх гняздзяцца. За 25-летні перыяд у выніку змены экалагічнага становішча, выкліканага зарастаннем возера Асвейскага і некаторых іншых антрапагенных фактараў, адбыліся кардынальныя змены колькасці шматлікіх, у тым ліку ключавых відаў птушак водна-балотнага комплексу. Знізілася колькасць шэрагу відаў качак (нырок-сівак Aythya ferina і чубаты нырок Aythya fuligula, качка-крыжанка Anas platyrhynchos, качка-чырка Anas querquedula), лыскіFulica atra, крычак, чайкі-рыбачкі Larus ridibundus. Зніклі на гнездаванні чырванашыйная Podiceps auritus і шэрашчокая коўры Podiceps grisegena. Прыкладна на стабільным узроўні падтрымліваецца колькасць толькі ў вялікай коўры Podiceps cristatus і качкі-цыранкі Anas crecca, у такіх нешматлікіх відаў як звычайны гогаль Bucephalaclangula, качка-лапаноска Anas clypeata і шызая чайка Larus canus адзначаная некаторая станоўчая дынаміка.
Праз Асвейскі прыродны комплекс праходзіць міграцыя паўночна-усходніх папуляцый вадаплаваючых і каляводных відаў птушак (зарэгістрыраван 41 віў з агульнай колькасцю да 26000 асобін). Найболей высокая канцэнтрацыя вадаплаваючых птушак назіраецца звычайна ў першай дэкадзе кастрычніка. У перыяд вясновай міграцыі варта адзначыць высокую канцэнтрацыю гусі-гуменнiцы Anser fabalis (3 - 8,5 тыс. асобін) і качкі-свiцьвы Anas penelope (3,5 - 4 тыс. асобін). Колькасць шэрага журавля Grus grus восенню дасягае 1500-1800 асобін.
Таксама ТВП мае значэнне для захавання значнай колькасці пар на гнездаванні дубальта Gallinago media і чаплі-бугая Botaurus stellaris.
Іншыя групы жывел:
Выяўлена 23 віда рыб, 9 відаў амфібій, 5 - рэптылій і 38 - звяроў.
Стан рэдкіх відаў птушак:
№ | Віды | Статус | Колькасць | Год/перыяд ацэнкі | Дакладнасць ацэнкі | Трэнды (1988-2007) | Крытерый ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Гусь-гуменніца | мг | 3000-8500 ас | 2005-2007 | Э | A4i | |
2 | Гусь-піскулька | мг | 0-10 ас | 2005-2007 | П | ||
3 | Качка-шылахвостка | мг | 0-10 ас | 2005-2007 | П | ||
4 | Савук-луток | мг | 2-40 ас | 2005-2007 | П | ||
5 | Савук даўганосы | мг | 0-5 ас | 2005-2007 | П | ||
6 | Савук вялікі | мг | 1-10 ас | 2005-2007 | П | ||
7 | Пардва | гн | 6-8 п | 2008 | Э | ↓ | |
8 | Гагач чорнаваллёвы | зал | 2-4 ас | 2005-2007 | П | ||
9 | Чапля-бугай | гн | 20-30 с | 2007 | Э | ↓ | B2 |
10 | Чапля-лазянік | гн | 1-3 п | 2005-2007 | Э | ||
11 | Чорны бусел | гн | 4-6 п | 2005-2007 | Э | ↔ | |
12 | Каршун чорны | гн | 1 п | 2007 | Д | ||
13 | Арлан-белахвост | гн | 1 п | 2007 | Д | ↔ | |
14 | Арол-вужаед | гн | 2-3 п | 2007 | Э | ||
15 | Малы арлец | гн | 3-5 п | 2007 | Э | ↔ | |
16 | Арол-маркут | гн? | + | 2005 | Д | ||
17 | Скапа | гн | 1 п | 2007 | Д | ↓ | |
18 | Сокал-пустальга | гн | 6-7 п | 2005-2007 | Э | ||
19 | Сокал-дрымлюк | гн | 5-6 п | 2007 | Э | ↔ | |
20 | Сокал-кабец | гн | 4-5 п | 2006-2007 | Э | ↔ | |
21 | Пагоніч малы | гн | 5-10 с | 2007 | Э | ||
22 | Драч | гн | 15-25 с | 2005-2007 | Э | ||
23 | Журавель шэры | гн | 10-15 п | 2007 | Э | ↓ | |
24 | Журавель шэры | мг | 1500-1800 ас | 2005-2007 | Э | ↔ | A4i |
25 | Сеўка залацістая | гн | 5-10 п | 2007 | Э | ↓ | |
26 | Баталён | гн | 1-3 п | 2007 | Э | ||
27 | Стучок | гн | 0-2 п | 2005-2007 | Э | ||
28 | Дубальт | гн | 10-30 п | 2005 | Э | A1 | |
29 | Грыцук вялікі | гн | 1-2 п | 2007 | Э | ||
30 | Кулён сярэдні | гн | 3-5 п | 2007 | Э | ↓ | |
31 | Кулён вялікі | гн | 5-10 п | 2007 | Э | ↔ | |
32 | Кулік-селянец | гн | 2-5 п | 2007 | Э | ↓ | |
33 | Чайка малая | гн | 6 п | 2007 | Д | ||
34 | Чайка шызая | гн | 4-6 п | 2007 | Э | ↔ | |
35 | Пугач | гн | 1-2 п | 2007 | Э | ||
36 | Сычык вераб’іны | гн | 5-6 п | 2006-2007 | Э | ↑ | |
37 | Кугакаўка даўгахвостая | гн | 9-10 п | 2006-2007 | Э | ↔ | |
38 | Кугакаўка барадатая | гн | 1-3 п | 2006 | Э | ||
39 | Сава балотная | гн | 0-6 п | 2005 | Э | ↔ | |
40 | Жаўна зялёная | гн | 1-3 п | 2005-2007 | Э | ||
41 | Дзяцел беласпінны | гн | 10-20 п | 2006-2007 | Э | ||
42 | Дзяцел жоўтагаловы | гн | 20-30 п | 2006-2007 | Э |
Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:
Звяры: барсукMelesmeles, бурый мядзьведзьUrsusarctos, еўрапейская рысьLynxlynx.
Насякомыя: дазоршчык-імператар Anaximperator, бліскучы жужаль Carabusnitens, аксамітніца Юта Oeneisjutta.
Расліны: баранец звычайныHuperziaselago, гарлачык жоўты малыNupharpumila, журавiны дробнаплодныяOxycoccusmicrocarpus, кізільнік чарнаплодны Cotoneastermelanocarpus, марошка прысадзістаяRubuschamaemorus, лiнея паўночнаяLinnaeaborealis, гарычка крыжападобнаяGentianacruciata, гарычавачка гаркаватая Gentianellaamarella, верабейнік лекавы Lithospermumofficinale, змеегалоўнiк РуйшаDracocephalumruyschiana, бадзяк разналiсты Сirsiumheterophyllum, шпажнiк чарапiцавыGladiolusimbricatus, броўнік аднаклубневыHerminiummonorchis, ладдзян трохнадрэзаныCorallorhizatrifida, ласняк лёзеляLiparisloeselii, тайнiк яйцападобныListeraovata.
Пагрозы:
- антрапагенная эўтрафікацыя возера Асвейскае, якая выклікана сцёкамі вады з сельгасугоддзяў і торфараспрацовак, камунальна-бытавых прадпрыемстваў, жывёлагадоўчых ферм;
- парушэнне гідралагічнага рэжыму ў выніку дзейнасці торфапрадпрыемства;
- памяншэнне ўзроўню вады ў возеры вядзе да змен яе якасных паказчыкаў, хуткаму зарастанню возера, змяншэнню рыбапрадукцыйнасці, зніжэнню яго значэння для вадаплаўных птушак;
- прамысловае рыбалоўства магло стаць адной з прычын памяншэння запасаў рыбы ў возеры;
- пажары на асушанных балотах;
Рэкамендацыі па захаванню:
- Дазволіць працы па аднаўленню натуральнага гідралагічнага рэжыму.
- Увесці перыяды пакою на час гнездавання і міграцыі птушак.
- Мэтазгодна прадугледзець магчымасць кіраванага зімовага выпальвання сухой травяністай расліннасці, для паляпшэння ўмоў пражывання ахоўваемых відаў і папярэджанні пажараў, асабліва ў краявой зоне балота Асвейскае.
- Рэалізаваць мерапрыемствы Плану кіравання заказнікам "Асвейскі", распрацаванага НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам у 2008 г.
Крыніцы інфармацыі:
Асабістыя паведамленні: Астроўскі А.А., Дзмітрынок М.Г.
Положение о республиканском ландшафтном заказнике «Освейский» (утверждено Пост. Совета Министров Республики Беларусь от 03.01.2000 г. № 4).
План управления республиканским ландшафтным заказником «Освейский» (разработан ГНПО «НПЦ НАН Беларуси по биоресурсам», 2008 г.).
Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Бірукоў В.П., Вальчэўскі Э.Э., Іваноўскі У.В., Казулін А.В.).
Складальнікі :
* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
Фота:
Захавальнікі
- Стань захавальнікам
- Паведаміць пра пагрозу
- Візіт-зварот
- Матэрыялы для захавальнікаў
- Хто такія захавальнікі ТВП
- Спіс захавальнікаў