Балота Дзікое

Спампаваць у фармаце PDF

Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Дзікое – адно з буйнейшых у Еўропе балот нізіннага і пераходнага тыпу, якое захавалася ў натуральным стане. У цяперашні час яно знаходзіцца на пераходнай стадыі развіцця паміж гіпнава-асаковым і асакова-сфагнавым тыпамі балот, прычым заходняя частка прадстаўлена тыповым нізінным балотам, а ўсходняя – пераходным. Па плошчы пераважаюць асаковыя балоты, сярод якіх размяшчаюцца шматлікія астравы, пакрытыя лесам. З лісцёвых пародаў дрэў дамінуюць вольха і бяроза барадаўчатая ў краявой зоне хвоя і елка. Значную плошчу займаюць лазнякі. На астравах у большасці парослых таксама сасной, бярозай, вольхай, адносна значны удзел мае дуб.

Балотны масіў размешчаны на водападзеле двух буйных басейнаў: Балтыйскага і Чарнаморскага. Ён фарміруе і падтрымлівае гідралагічны рэжым паўночнай часткі нацыянальнага парка «Белавежская Пушча» і рэгіёна ўвогуле. З цэнтральнай часткі балота бяруць пачатак дзве ракі – Нараў і Ясельда. Русла першай з іх амаль цалкам захавала ў натуральным стане, другая ў вярхоўях моцна змеліаравана. Гідралагічны рэжым на большай частцы тэрыторыі балотнага массіва захоўваецца блізкім да натуральнага. Грунтовыя воды падтрымліваюцца на ўзроўні паверхні балота з невялікімі адхіленнямі ў перыяд раставання снегу, моцных дажджоў ці летняй межані. Толькі ў паўднёва-усходняй і паўднёвай частцы масіва ў выніку меліярацыі сумежных тэрыторый адбылося значнае зніжэнне ўзроўню грунтовых вод.

Асноўны від землекарыстання – экстэнсіўнае лесакарыстанне і найбольш пабочныя віды лесакарыстання – напрыклад збіранне журавін. Дзікое – адзінае балота ў паўднёва-заходняй частцы Беларусі, якое мае вялікія запасы журавін. Значную долю ў даходах жыхароў навакольных вёсак і нават горада Пружаны, складае сабіральноцтва і продаж журавін. На сумежных, у асноўным меліяраваных, землях вырошчваюцца шматгадовыя травы, прапашныя і зерневыя культуры.

Асноўныя біятопы:

Найбольш распаўсюджанныя экасістэмы прадстаўленыя прыкладна на палову экасістэмамі адкрытых балот і экасістэмамі лясоў і хмызнякоў. Адкрытыя балоты прадстаўлены пераважна разнатраўна-асакова-гіпнавымі, злакава-асакова-гіпнавымі, разнатраўна-асакова-сфагнавымі, асаковымі супольнасцямі. У складдзе іх расліннага покрыва дамінуюць асокі перш за ўсё волосистоплодная (Carex lasiocarpa Ehrh.), а таксама топяная (C. limosa L). Амаль паўсюль добра развіта махавое покрыва месцамі утвараючы суцэльны дыван. Амаль па усюль разам з сфагнумамі сустракаюцца журавіны.

Лясная расліннасць па краях балот, асабліва на поўначы прадстаўлена наступнымі супольнасцямі: Vaccinio-Piceetea, Alnetea glutinosae, Querco-Fagetea и Vaccinietea uliginosi. Пераважаюць сярэднеўзроставыя прыспяваючыя і спелыя лясы. На балотах пераважаюць алешнікі з Alnus glutinosa і беразнякі з Betula pubescens, а таксама саснова-пушыста бярозавыя лясы.

Цікавай асаблівасцю балота з'яўляецца наяўнасць тут буйнейшых зарасляў бярозы нізкай – Betula humilis, якія утвараюць рэдкія супольнасці Betuletum humilis.

Птушкі:

Арнітафаўна масіва прадстаўлена больш за 100 відамі птушак, з якіх каля 20 занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Сярод апошніх – барадатая кугакаўка Strix nebulosa (7-20 пар) і пугач Bubo bubo (2 пары), арлан-белахвост Haliaeetusalbicilla (1 пара) – віды, якія маюць нацыянальную значнасць, а таксама: чорны бусел Ciconianigra, шэры журавель Grusgrus, балотная сава Asio flammeus, беласпінны Dendrocopos leucotos і жоўтагаловы дзятлы Picoides tridactylus, малы арлец Aquilapomarina, драч Crex crex і інш.

Міжнародная значнасць балота заключаецца, у першую чаргу, у тым, што на яго тэрыторыі гняздуецца некалькі відаў, якія знаходзяцца пад глабальнай пагрозай знікнення: вяртлявая чаротаўка Acrocephalus paludicola, вялікі арлец Aquila clanga, дубальт Gallinago media, вялікі грыцук Limoza limoza.

Іншыя групы жывел:

Фауна іншых пазваночных заказніка даволі разнастайная і ўключае 28 відаў млекакормячых, 4 віды паўзуноў і 5 відаў амфібій. На тэрыторыі балота адзначана рысь Felix linx, воўк Canis lupus. Асабістае значэнне Дзікое мае для захавання ў нацыянальным парку абарыгеннай папуляцыі лася Alces alces. Вельмі разнастайны і багаты свет безхрабетных жывёл. Толькі ахоўваемых відаў тут адзначана больш за 10.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэнды (2000-2010)Крытерый ТВП
1Чорны буселгн+2006-2012П
2Арлан-белахвостгн1 п2006-2012П
3Малы арлецгн+2006-2012П
4Арлец вялікігн2 п2012ДA1
5Арол-маркутзал+1998-2011П
6Драчгн+2006-2008П
7Журавель шэрыгн+2006-2012П
8Дубальтгн20-30 с2006Д↔?A1
9Грыцук вялікігн20-30 п2006Д↔?A1
10Пугачгн2 п2006-2008Д
11Кугакаўка барадатаягн7-20 п2006-2012Д
12Сава балотнаягн5-8 п2012П
13Дзяцел беласпінныгн+2006-2008П
14Дзяцел жоўтагаловыгн+2006-2008П
15Чаротаўка вяртляваягн156-216 с2008Д↓?A1
16Свірстун лугавыгн> 1800 п2006-2008ПB3
17Цвыркун звычайныгн> 120 п2006-2008ПB3

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

Выяўлена больш за 10 відаў насякомых, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і больш за 20 відаў раслін.

Пагрозы:

Скарачэнне сенакосаў з’яўляецца адной з прычынай зарастання адкрытых нізінных балот хмызняком.

Асушэнне. Найбольш істотны ўплыў на гідралагічны рэжым балота, асабліва яго перыферыйнай часткі аказваюць акаляючыя яго меліаратыўныя сістэмы, асабліва вярхоўя Ясельды ды Глубанец,

Паскарэнне натуральных сукцэсій. Балота Дзікое знаходзіцца на пераходнай стадыі развіцця (паміж гіпнава-асаковым і асакова-сфагнавым тыпам балот). Гэты працэс значна паскорыўся ў апошнія 30-40 гадоў, калі балоты перасталі выкарыстоўваць для сенакашэння.

Рэкамендацыі па захаванню:

Распрацоўка і выконванне плана кіравання ТВП “Балота Дзікое”.

Падтрыманне аптымальнага гідралагічнага рэжыму балота.

Абмежаванне асушальнай меліярацыі у ваколіцах балотныга массіву.

Абмежаванне рэкрэацыйнай дзейнасці (экалагічны турызм, экаадукацыя), рэалізацыя яе ў спецыяльна вызначаных месцах.

Забарона палявання.

Вызначэнне і перакрыццё дамбамі каналаў дрэнуючых балота.

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні: Сідарук С.

Абрамчук А.В., Черкас Н.Д. Современное состояние редких и охраняемых видов птиц в Беловежской пуще //Прыроднае асяроддзе Палесся: асаблівасці і перспектывы развіцця.Матэрыялы Міжнар. навук. канф., Брэст, 16-18 чэрв. 2004 г. У 2-х частках.- Ч.1./рэдкал: М.П.Ярчак (адк.рэд/)[і інш.]. – Брэст: Изд-во Академия, 2004. - С. 347-352.

Гричик В.В. Неразмножающиеся особи в популяциях редких птиц в период размножения // Красная книга Республики Беларусь: состояние, проблемы, перспективы: материалы международной научной конференции, Витебск, 13-15 декабря 2011 г. – Витебск., 2011 г. – с. 39-41.

Кадастровая оценка популяций сов Беловежской пущи / А. В. Абрамчук // Природные ресурсы = Natural Resources : межведомственный бюллетень. - 2007. - № 4. - С. 48-54

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Грычык В.В., Дамброўскі В.Ч., Дэмангін Л., Казулін А.В., Парэйка А.А., Скуратовіч А.Н., Сцепановіч Я.М., Фладэ М., Чэркас М.Д.)

Численность и распространение бородатой неясыти в Брестской области [Текст] / А. В. Абрамчук, С. В. Абрамчук // Прыроднае асяроддзе Палесся: асаблiвасцi i перспектывы развiцця : тэзiсы дакладаў IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Брэст,10-12 верасня 2008 г.) / Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi, Палескi аграрна-экалагiчны iнстытут, Беларускi рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў. - Брэст, 2008. - С. 88

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org

Фота:

Захавальнікі

Навіны

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru