Гусь шэрая / Anser anser
Карта ТВП:
Спіс ТВП:
№ | ТВП | Статус | Колькасць | Год/перыяд ацэнкі | Дакладнасць ацэнкі | Трэнды | Крытерый ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Арэхаўскае | гн | 2-5 п | 2004-2010 | П | ||
2 | Балота Званец | гн | 15-20 п | 2011 | Д | ↑ | |
3 | Белавежская пушча | гн | 4-7 п | 2004-2011 | Э | ↔ | |
4 | Браслаўскія азёры | гн | 6-8 п | 2004-2011 | Д | ↓ | |
5 | Бярэзіна-Гайна | гн | 0-5 п | 2006-2011 | П | ||
6 | Выдрыца | мг | + | 2001 | П | ||
7 | Галубіцкая пушча | мг | + | 2005-2010 | П | ||
8 | Гарадзенская Свіслач | гн | 0-5 п | 2006-2011 | Д | ↔ | |
9 | Палескі радыяцыйны запаведнік | гн? | 0-1 п | 2005-2010 | П | ||
10 | Пойма Дняпра Лоеў-Жары | мг | + | 2006-2010 | П | ||
11 | Рака Лясная | гн | 1-3 п | 2004-2011 | Э | ↑ | |
12 | Рака Лясная | мг | 10-100 ас | 2004-2011 | Э | ↑ | |
13 | Сялец | мг | + | 2000-2010 | П | ||
14 | Сярэдняя Прыпяць | гн | + | 2005-2011 | П | ||
15 | Тураўскае балонне | мг | 0-15 ас | 1996-2011 | Д | ↓ |
Апісанне віда:
Палавы дымарфізм адсутнічае. Цёмна-шэрая з карычневым адценнем. Шыя і галава не цямнейшыя за цела. Усходняя морфа больш светлая, з шэрымі палосамі на спіне і ружова-чырвонай дзюбай. У заходняй морфы дзюба цямнейшая - аранжавая. Голас: гагатанне вельмі падобнае на голас свойскіх гусей, насавое «га-га-гак», «гія-га-ганг», адзіночнае «ганг», «трыумфальна» трубіць «генгенген», у палёце «га-ганг, га-ганг, га-ганг». Даўжыня цела 75-92 см, размах крылаў 145-180 см. Самка крыху меншая за самца.
Падвiды: А. а. аnser – цэнтр. і зах. Еўропа; A. a. rubrirostris – паўд.-ўсх. і ўсх. Еўропа, таксама Азія. Некаторыя аўтары адрозніваюць таксама падвід A. a. silvestris з Ісландыі, Шатландыі і ўзбярэжжаў Нарвегіі.
Бiятоп: неглыбокiя вадаёмы паблiзу вялiкiх лугоў, вялікія па плошчы балоты, на Пн таксама ўздоўж марскіх узбярэжжаў і фіёрдаў.
Гняздо: на сухiм узгорку (купiне травы, у трыснягу, карані якога добра зрасліся паміж сабой), амаль колападобнае, у знешняй частцы са сцёблаў i лiстоў трыснягу, ва ўнутранай - з лiстоў трыснягу. Унутраныя краі, а таксама латок высланы шэрым пухам. D = 60-100 см, d = 20-25 см, H = прыбл. 40 см, h = прыбл. 20 см.
Яйкi: 3-8, крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, бела-жаўтаватыя або бела-зеленаватыя. Памеры: 83,0 х 59,0 мм (79,0-96,0 х 51,0-66,0 мм).
Арэал:разарваны. Ісландыя, Брытанскія а-вы, узбярэжжы Біскайскага зал., зах., цэнтр., паўн. i ўсх. Еуропа, а таксама закрыты арэал у паўд. Азii амаль да Ціхага ак.
Пералёты: II-III, IX-XI.
Месца зiмовак: зах. і паўд. Еўропа, паўн. Афрыка, паўд. i ўсх. Азiя.
Беларусь: вельмі рэдкі на гнездаванні і нешматлікі ў час транзітных міграцый від.