Натуральныя фактары негатыўнага ўздзеяння |
засуха | паўсюдна
| узнікненне пажараў
| усе віды птушак
|
экстрэмальна нізкія зімовыя тэмпературы
| паўсюдна
| гібель зімуючых птушак, гібель кармавых аб'ектаў (мышападобныя грызуны, жабы і г.д.)
| драпежныя птушкі, совы, буслы
|
паводкі
| пойменныя лугі, балоты
| гібель гнёзд ад затаплення
| каляводныя віды птушак, а таксама тыя, якія гняздзуюцца на нізінных балотах - вяртлявая чаротаўка і інш.
|
доўгае дажджлівае надвор'е
| паўсюдна
| гібель птушанят ад пераахаладжэння
| цецеруковыя птушкі, іншыя вывадкавыя віды птушак |
бураломы
| лясы
| | драпежныя, совы, буслы
|
драпежніцтва
| паўсюдна
| гібель гнёзд і птушанят
| усе віды птушак
|
Антрапагенныя фактары негатыўнага ўздзеяння |
асушальная меліярацыя
| нізінные і верхавыя балоты, пойменныя лугі, забалочаныя лясы
| знішчэнне жыццёвага асяроддзя, падрыў кармавой базы
| вяртлявая чаротаўка, арлец вялікі, пугач, кулікі, качкі, шэрая гусь, чапля-бугай і чапля-лазянік, дзяцел жоўтагаловы і іншыя
|
здабыча торфа
| балоты, у першую чаргу - верхавыя
| знішчэнне жыццёвага асяроддзя
| глушэц, цецярук, пардва, арол-вужаед, арол-маркут, кулёны, сеўка залацістая і іншыя кулікі
|
зарастанне адкрытых месцаў пражывання
| нізінныя балоты і лугі
| змяненне жыццёвага асяроддзя
| вяртлявая чаротаўка, усе віды кулікоў
|
узворванне
| лугі, у тым ліку астравы на балотах
| знішчэнне жыццёвага асяроддзя
| кулён вялікі, кулік-селянец, іншыя віды птушак, якія гняздуюцца на лугах
|
суцэльная высечка лесу
| лясы
| знішчэнне жыццёвага асяроддзя
| усе віды лясных птушак, драпежныя птушкі
|
высечка старых і дуплістых дрэў
| лясы
| знішчэнне месцаў для будоўлі гнёзд
| драпежныя птушкі, совы, чорны бусел, усе дзятлы, валасяніцы і іншыя
|
нестабільнасць узроўня вады (рэзкія змяненні ўзроўня вады) за з-за штучнага рэгулявання
| пойменныя лугі, балоты
| пойменныя лугі, балоты затапленне гнёзд, падрыў кармавой базы пры высыханні балот і дробных вадаёмаў
| усе віды пойменных лугоў і балот, у тым ліку вяртлявая чаротаўка, чапля-бугай і інш.
|
урбанізацыя (забудоўля), будоўля транспартна-інжынерных камунікацый
| паўсюдна
| знішчэнне жыццёвага асяроддзя
| усе віды птушак
|
выпальванне травяністай расліннасці | лугі, балоты, вадаёмы (трысняговыя зараснікі)
| часовае значнае пагаршэнне жыццёвага асяроддзя, гібель гнёзд
| усе віды птушак адкрытых прастораў, чапля-бугай, шэрая гусь і інш.
|
занадта інтэнсіўная пасьба жывёл
| лугі
| гібель гнёзд, пагаршэнне жыццёвага асяроддзя
| драч, кулікі, крычкі, вераб'іныя птушкі, іншыя віды, якія гняздуюцца на лугах
|
скарачэнне выпасу і касьбы
| лугі
| пагаршэнне жыццёвага асяроддзя
| кулікі
|
несвоечасовая касьба (у гнездавы перыяд)
| лугі, нізінныя балоты
| гібель гнёзд, часовае пагаршэнне жыццёвага асяроддзя
| драч, кулікі, поплаўны і палявы луні, іншыя віды, якія гняздуюцца на лугах
|
празмерная рэкрэацыйная нагрузка (уключаючы аматарскую рыбную лоўлю)
| берагі вадаёмаў, лугі, лясы
| турбаванне, вытаптванне, пашкоджанне расліннасці і інш.
| зімародак, крывок, іншыя віды, якія гняздуюцца па берагах вдаёмаў
|
нерацыянальнае паляванне
| усе біятопы
| знішчэнне птушак
| глушэц, цецярук, курапатка шэрая, качкі, шэрая гусь, іншыя віды птушак
|
бракан'ерства
| усе біятопы
| знішчэнне птушак
| драпежныя птушкі, совы, глушэц, іншыя віды птушак
|
нерацыянальнае рыбалоўства
| вадаёмы
| гібель птушак у рыбалоўных сетках, турбаванне
| гагач чорнаваллёвы, коўры, іншыя вадаплаваючыя птушкі
|
рэкрэацыя, турызм
| усе біятопы
| турбаванне
| арлан-белахвост, арляцы, совы, усе віды птушак
|
забруджванне таксічнымі адходамі, пестыцыдамі, нафтапрадуктамі і інш.
| усе біятопы
| гібель пры атручванні, забруджванні апярэння, парушэнне функцый размнажэння, знішчэнне кармавой базы і г.д.
| усе віды птушак
|
выпадковая гібель у выніку дзейнасці чалавека
| усе біятопы
| гібель на дарогах, высакавольтных правадах і іншых тэхнагенных збудаваннях
| усе віды птушак
|