
Спіс ТВП Беларусі


Арэхаўскае (BY051)
Тэррыторыя ўяўляе сабою адносна невялікі леса-водна-балотны комплекс, у склад якога ўваходзяць: вялікі вадаём – воз. Арэхаўскае, цалкам захаванае ў натуральным стане; затоплены ўчастак выпрацаваных... падрабязней
Асвея (BY001)
Тэрыторыя заказніка ўяўляе сабой буйны комплекс азёр, лясоў, пераходных і верхавых балот, нізінных балот адносна мала. Ядром заказніка з’яўляецца возера Асвейскае, якое мае важнае... падрабязней
Балота Дзікое (BY010)
Дзікое – адно з буйнейшых у Еўропе балот нізіннага і пераходнага тыпу, якое захавалася ў натуральным стане. У цяперашні час яно знаходзіцца на пераходнай... падрабязней
Балота Ельня (BY002)
Буйнейшы ў Беларусі комплекс верхавых і пераходных балот са шматлікімі азёрамі, якія прыдаюць разнастайнасць аднатоннаму ландшафту. Па ўсім балоце раскіданы невялікія астравы, пакрытыя мелкаліставымі... падрабязней
Балота Званец (BY016)
Балотны масіў Званец размешчаны ў міжрэччы Днепра-Бугскага канала і яго прытокаў – Белаазёрскага і Арэхаўскага каналаў. З паўднёвага і паўночна-заходняга боку масіў абмежаваны меліярацыйнымі... падрабязней
Балота Марочна (BY034)
Балота Марочна – адно з трох буйнейшых верхавых балот, якія захаваліся ў натуральным стане на Палессі пасля асушальнай меліярацыі. Гэта самае старажытнае балота Беларусі... падрабязней
Балота Спораўскае (BY022)
Тэрыторыя ўяўляе сабой адзін з буйнейшых у Еўропе комплекс пойменных нізінных балот, якія захаваліся ў натуральным стане. Дзякуючы сваім памерам балотны масіў застаецца стабільнай... падрабязней
Белавежская пушча (BY009)
Белавежская Пушча – буйнейшы і адзіны з тыповых некалі ў Еўропе, масіў пярвічных лясоў, які захаваўся да сённяшніх дзён. Беларуская частка нацыянальнага парка мяжуе... падрабязней
Беразіно (BY025)
ТВП Беразіно з’яўляецца адной з самых малых па плошчцы ТВП Беларусі. Размешчана ў пойме р. Беразіна, пашіж ТВП Галубіцкая пушча і ТВП Бярэзінскі запаведнік.... падрабязней
Браслаўскія азёры (BY054)
ТВП "Браслаўскія азёры" уключае ў сябе асноўную азёрную частку тэрыторыі Нацыянальнага парка "Браслаўскія азёры", а таксама фрагменты яго буфернай зоны. Браслаўская сістэма азёр, якая працягнулася... падрабязней
Броды (BY026)
На ўчастку пойменнага лугу пастаянна жыве буйная групоўка глабальна пагражаемага віду птушак – дубальта. Луг прасціраецца паправым беразе ракі Бярэзіна на паўднёвы ўсход ад... падрабязней
Брыцалавічская пушча (BY040)
ТВП размешчана ў цэнтральнай частцы Беларусі ў 20 км на паўночны усход ад горада Асіповічы. Уяўляе сабой буйны цэласны лясны масіў у міжрэчча Свіслачы... падрабязней
Бярэзіна-Гайна (BY024)
ТВП уключае ў сябе поўны спектр поймавых біяцэнозаў, характэрных для цэнтральнай часткі Беларусі. Угоддзе размешчана ў поймах рэк Бярэзіна і Гайна ад возера Палік... падрабязней
Бярэзінскі запаведнік (BY005)
Бярэзінскі запаведнік – гэта буйнейшы комплекс хваёвых лясоў, якія перамяжаюцца з верхавымі і нізіннымі балотамі і поймамі рэк. Прыродныя ўмовы запаведніка характарызуюцца некранутым абліччам... падрабязней
Велута (BY043)
ТВП Велута знаходзіца ў паўночна-усходняй часцы Брэсцкай вобласці ў Лунінецкім і Ганцавічскім раёнах. Уяўляе сабой леса-балотны масіў у Прыпяцкім Палессі паміж рэкамі Лань і... падрабязней
Волхва (BY052)
ТВП Волхва размешчана ў 20 км на паўночны захад ад г. Мікашэвічы, на мяжы трох раёнаў: Лунінецкага, Жыткавіцкага і Салігорскага ў фізіка-геаграфічным раёне Прыпяцкае... падрабязней
Выганашчанскія балоты (BY012)
Буйнейшы ў Беларусі комплекс дробналіставых забалочаных лясоў, балот, рачных пойм і мелкаводных азёр. Паўночная мяжа заказніка праходзіць па рэчышчы ракі Шчара. Пойма Шчары шырокая, моцна... падрабязней
Выдрыца (BY044)
ТВП уключае ў сябе буйны леса-балотны масіў у поймах рэк Ола і Бярэзіна. Па форме рэльефу тэрыторыя ўяўляе сабой паката-хвалістую раўніну з густой сеткай... падрабязней
Галубіцкая пушча (BY004)
Галубіцкая Пушча ўяўляе сабой мазаічнае спалучэнне леса-балотных, лугавых, балотных і лясных масіваў, а таксама буйных натуральных вадаёмаў, якія знаходзяцца ў водазборным басейне вярхоўяў ракі... падрабязней
Гарадзенская Свіслач (BY008)
Пойменны водна-балотны комплекс знаходзіцца ў Бераставіцкім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці. Большую частку тэрыторыі ТВП займае часткова асушаная пойма ракі Свіслач (басейн р. Нёман) і... падрабязней
Гронава (BY027)
Тэрыторыя знаходзіцца ў пойме р. Сож. Паўночная частка – поймавыя лугі пераважна адчыненыя з невялікімі курцінамі хмызнякоў і верб. Тэррыторыя мае ўзвышанныя ўчасткі, якія... падрабязней
Дзівін – Вялікі Лес (BY050)
Тэрыторыя ТВП размешчана ў паўднёва-заходняй частцы Кобрынскага раёна. З усходняга боку прымыкае ТВП "Балота Званец". Размешчана ў паўночна-усходняй частцы Маларыцкай раўніны - аднаго з... падрабязней
Дражбітка-Свіна (BY029)
Тэрыторыя прадстаўляе сабой адзіны леса-балотны масіў, у якім сустракаюцца ўсе асноўныя тыпы прыродных супольніцтваў, характэрных для Беларускага Паазер’я. У арніталагічных адносінах яна ўяўляе каштоўнасць... падрабязней
Казьяны (BY003)
Заказнік уяўляе сабой складаны мазаічны комплекс верхавых балот, лясоў, заліўных лугоў, азёр і сельскагаспадарчых зямель. Тэрыторыя характарызуецца разнастайнасцю і кантрастнасцю экалагічных умоў, наяўнасцю ўнікальных... падрабязней
Лебядзіны мох (BY032)
Угоддзе ўяўляе сабой адзіны леса-балотны масіў на плоскай водападзельнай раўніне. Рэльеф на поўначы і на паўночным захадзе ўскладнён шматлікімі мацерыковымі дзюнамі. Па структуры расліннага покрыва... падрабязней
Лельчыцкая Убарць (BY033)
Угоддзе ўяўляе сабой мазаічны ўчастак поймы ракі Убарць з перавагай асаковых нізінных балот, які знахозіцца ў наваколлі г.п. Лельчыцы. Агульны выгляд тэрыторыі вызначаюць балоты, якія... падрабязней
Налібоцкая пушча (BY048)
Тэрыторыя ТВП "Налібоцкая пушча" - адзіная цэласная тэрыторыя, размешчаная ў басейне Нёмана ў заходняй частцы цэнтральнай Беларусі, на якой практычна ў натуральным стане захаваліся... падрабязней
Палескі радыяцыйны запаведнік (BY035)
Межы ТВП супадаюць з межамі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, які знаходзіцца ў так званай «трыццацікіламетровай зоне», утворанай пасля аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў... падрабязней
Пойма Дняпра Лоеў-Жары (BY053)
Тэрыторыя размешчаная на паўднёвым усходзе Беларусі і на ўсім працягу на мяжы з Украінай. Працягласць агульнага (памежнага) участку складае больш за 150 км. Шырыня... падрабязней
Пойма Заходняй Бярэзіны (BY007)
ТВП размешчана ў цэнтральнай частцы Беларусі ў 20 км на паўночны усход ад горада Асіповічы. Уяўляе сабой буйны цэласны лясны масіў у міжрэчча Свіслачы... падрабязней
Пойма Львы (BY030)
Тэрыторыя ахоплівае паўночна-ўсходнюю частку буйнога леса-балотнага масіву ў бесейне ракі Льва. У 1970-1980 гады значныя плошчы забалочаных земляў па перыметры масіву былі асушаны і... падрабязней
Пойма Пцічы (BY031)
ТВП размешчана ў паўднёва-усходней частцы Беларусі ў 5 км на захад ад г.п. Акцябрскі. Уключае пойму ракі Пціч на працягу больш за 70 км.... падрабязней
Пойма Сожа (BY021)
Тэрыторыя ўяўляе сабой найбольш значны для захавання біялагічнай разнастайнасці ўчастак поймы ракі Сож ад горада Чачэрск да горада Ветка. Шырыня поймы на гэтым участку... падрабязней
Пойма Шчары (BY055)
ТВП "Пойма Шчары" утворана ў 2012 г. Знаходзіцца ў 3 км на поўнач ад воз. Выганашчанскае. Паўднёвая частка ТВП уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка... падрабязней
Пойма Янкі (BY045)
ТВП Пойма Янкі знаходзіцца на паўночным-захадзе Беларусі. Уяўляе сабой лясны масіў з верхавымі і пераходнымі балотамі ў цэнтральнай і ўсходняй частках. Большасць лясных балот... падрабязней
Простыр (BY037)
ТВП “Простыр” ўяўляе сабой апошні тыповы куток прыроды Цэнтральнага Палесся, які захаваўся сярод пераўтвораных ландшафтаў. Уключае міжрэчча Прыпяці і Простыра, поймы рэк Гнілая Прыпяць... падрабязней
Прыпяцкія балоты (BY036)
Нацыянальны парк размешчаны ў пашыранай частцы старажытнай даліны ракі Прыпяць ў міжрэччы яе правых прытокаў – рэк Сцвіга і Убарць. Тэрыторыя ўяўляе сабой вялікую... падрабязней
Рака Лясная (BY049)
Тэрыторыя ТВП цалкам ахоплівае поймы і даліны р. Лясная і часткова рэк Лясная Правая і Лясная Левая. Усе яны адносяца да басейна р. Заходні... падрабязней
Рыбгас «Белае» (BY019)
Рыбгас "Белае" ўяўляе сабой буйны комплекс вялікіх і малых рыбаразводных сажалак, уся тэрыторыя акружана пойменнымі дубравамі. Сажалкі раздзелены дамбамі, якія параслі лазняком і бярозай,... падрабязней
Рыбгас «Палессе» (BY015)
Тэррыторыя ТВП амаль цалкам прадстаўлена вадаёмамі - гэта рыбгас “Палессе” і Пагосцкае вадасховішча. Плошча вадасховішча складае каля 1620 га. Найбольшая даўжыня 6,1 км, шырыня... падрабязней
Старая Віць (BY042)
Угоддзе ўяўляе сабой адзін з буйнейшых на Палессі мазаічны комплекс забалочаных лясоў, якія чаргуюцца з невялікімі балотамі, лугамі і занядбанымі палямі. Масіў знаходзіцца ў... падрабязней
Стары Жадзен (BY039)
Леса-балотны комплекс, ядро якога складаюць балоты Стары Жадзен і Вялікае, раздзеленыя паміж сабой пакатай градой. Найбольш характэрнымі ландшафтамі тут з’яўляюцца верхавыя і пераходныя балоты,... падрабязней
Сэрвач (BY038)
Тэрыторыя заказніка ўключае возера Сэрвач і частку поймы ракі Сэрвач. Плошча возера – 450 гектараў, сярэдняя глыбіня – 2,8 метра. Возера моцна зарасло трыснягом,... падрабязней
Сялец (BY011)
Тэрыторыя ўключае вадасховішча «Сялец», буйнейшы комплекс сажалак рыбгаса (2500 гектараў) з аднайменнай назвай і лясы Ружанскай Пушчы, якія прылягаюць да гэтых штучных вадаёмаў з... падрабязней
Сярэдняя Прыпяць (BY017)
Сярэдняя Прыпяць – гэта буйнейшы ў Еўропе ўчастак рачной поймы, які захаваўся ў натуральным стане. Заказнік створаны ў сярэдняй плыні галоўнай воднай артэрыі Палесся... падрабязней
Тураўскае балонне (BY046)
Тураўскі луг, які ў веснавы час уяўляе сабой сістэму акружаных павадкавай вадой астравоў, з’яўляецца ўнікальным, як па набору відаў, так і па колькасці, месцам... падрабязней
Хаваншчына (BY023)
ТВП з’яўляецца адным з месцаў гнездавання глабальна пагражаемага віду птушак – вялікага арляца Aquila clanga і ўяўляе сабой буйны масіў забалочаных лясоў, размешчаны між... падрабязней
Цікіны астравы (BY041)
ТВП уяўляе сабой буйное верхавое балота з мінеральнымі астравамі, азёрамі, рэкамі і мачажынамі, акружанае па краях хвойнымі і лісцёвымі лясамі. Па ўсім балоце раскіданы... падрабязней
Чырвонае (BY028)
Буйны масіў забалочаных цяжкадаступных лясоў у басейне возера Чырвонае і пойме ракі Случ з’яўляецца адным з самых важных у краіне месцам гнездавання глабальна пагражаемага... падрабязней