Драч / Crex crex

Крытэрыі:

Фота:

Даведацца больш пра від:

Карта ТВП:

Спіс ТВП:

ТВПСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Альманскія балотыгн50-100 с2005-2010Э
2Арэхаўскаегн15-20 с2004-2010Э
3Асвеягн15-25 с2005-2007Э
4Балота Дзікоегн+2006-2008П
5Балота Званецгн30-40 с2010Э
6Балота Спораўскаегн15 с2010Д
7Белавежская пушчагн150-200 с2003-2008Э
8Браслаўскія азёрыгн10п2004-2011П
9Брыцалавічская пушчагн15-25 с2005Э
10Бярэзіна-Гайнагн200 с2006-2011Э
11Выганашчанскія балотыгн50-70 с2009-2010Э
12Выдрыцагн+2001П
13Гарадзенская Свіслачгн10-20 с2006-2010Э
14Гронавагн20-25 с2012Э
15Дзівін – Вялікі Лесгн25-30 с2000-2009Э
16Дражбітка-Свінагн20 с2005-2010Д
17Лебядзіны мохгн+2005-2010П
18Налібоцкая пушчагн+2004-2011П
19Палескі радыяцыйны запаведнікгн~ 1000 с2008-2010ЭB2
20Пойма Дняпра Лоеў-Жарыгн150-300 с2003-2004Э
21Пойма Сожагн300-400 с2006 - 2012ЭB2
22Пойма Янкігн15-20 с2003-2011Э
23Простыргн500-1100 с2003-2006ЭB2
24Прыпяцкія балотыгн250 с2011Э
25Рака Ляснаягн60-120 с2004-2011Э
26Рыбгас «Белае»гн10 с2008П
27Сэрвачгн+2010П
28Сярэдняя Прыпяцьгн500-1800 с2010-2011ЭB2
29Тураўскае балоннегн3-5 с2006-2011Д
30Хаваншчынагн+2006-2010П
31Чырвонаегн+2000-2005П

Апісанне віда:

Крылы, асаблiва ў палёце, іржавыя i кароткiя, дзюба светлая. Маладыя больш карычневыя, без шэрага колеру на галаве. Птушаняты ў чорным пуху з шэрай дзюбай. Голас: манатоннае, цвёрдае «чэччр-чэччр, чэччр», або «крэкс, крэкс...», якое кожны раз заканчваецца цiхiм «ум» (чуваць толькi зблiзку); асцерагае басовым «курр», позыў «тук, тук». Даўжыня цела: 24-30 см, размах крылаў 41-53 см.

Падвiды: не мае.

Бiятоп: вільготныя адкрытыя тэрыторыі каля стаячых вадаёмаў або берагі рэк, зараснікі трыснягу, маладыя лясныя пасадкі, нізкія кусты, лугi з высокай травой i групамi кустоў, а таксама сельскагаспадарчыя палi (рапс, метлюжковыя, канюшына, бульба - асабліва ў паслягнездавы перыяд); на забалочаных лугах нешматлiкi. У Альпах даходзіць да 1400 м в.у.м., а на Каўказе - да 3000 м в.у.м..

Гняздо: на зямлi (у месцы, у якім не выходзяць грунтавыя воды), пад купiнай травы, прыкрытае зверху заламанымі сцёбламі, радзей унутры куста. Чашападобнае з сухой травы або асакi з прымессю моху ў аснове i знешняй частцы. D = 12-15 см, d = 10-12 см, H = прыбл. 7 см, h = 3-5 см.

Яйкi: 8-12 (6-14, часам 18), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом або авальныя з крыху завостранымі канцамі (вельмi рэдка з аднолькавымi канцамi). Белыя з ружаватым, жаўтаватым альбо жоўта-зеленаватым або папяліста-блакітным адценнем. Плямы падвойныя: глыбокiя папяліста-фiялетавыя, шэрыя або ружовыя, паверхневыя - iржава-карычневыя. Памеры: 37,0 х 27,0 мм (33,0-42,0 х 26,0-30,0 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пд і Пн), зах. i цэнтр. Азiя.

Пералёты: IV-V, VIII-X (ХІ).

Месца зiмовак: Афрыка на Пд ад Сахары i Мадагаскар. Частка папуляцый застаецца ўзiмку ў паўд. Еўропе i Азii, а таксама ў паўн. Афрыцы.

Беларусь: звычайны пералётны і транзітна мігрыруючы від.

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru