Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Тэрыторыя знаходзіцца ў пойме р. Сож. Паўночная частка – поймавыя лугі пераважна адчыненыя з невялікімі курцінамі хмызнякоў і верб. Тэррыторыя мае ўзвышанныя ўчасткі, якія чаргуюцца з паніжэннямі, часта залітымі вадой. Луг па левабярэжжы актыўна выкарыстоўваецца для выпаса кароў.

Левы бераг ракі ў межах тэрыторыі абрывісты вышынёй 1,5 - 4 метра, на невялікім участку пакрыты хваёвым лесам, правы бераг - спадзісты, парослы вярбой.

Участак лесу ў межах ТВП плошчай 320 га. Пераважаюць саснякі, ў тым ліку стараўзрастныя, чаргуюцца з высечкамі і маладнякамі. У першым квартале Вепрынскага лясніцтва Чэрыкаўскага лясгаса на плошчы 15 га знаходзіцца Рэспубліканскі батанічны помнік прыроды «Вепрынская дубрава». Дубрава ялова-кіслічная, узростам больш за 200 гадоў.

Насупраць ТВП на правым беразе знаходзіцца г. Чэрыкаў.

Тэрыторыя ТВП выкарыстоўваецца для выпаса кароў, лесагаспадарчай дзейнасці, рыбнай лоўлі і адпачынку.

Асноўныя біятопы:

Разнатраўныя поймавыя лугі – 58%, саснова-дубовы лес па сухадолу – 42%.

Птушкі:

Арнітафаўна ТВПдаследавана недастаткова. Поўны відавы склад птушак не вядомы.

На тэрыторыі ТВП Гронава знаходзіца самая вялікая ў Беларусі гнездавая групоўка сіваграка Coracias garrulus, вядомая на сёняшні дзень. У старавазрастным сасняку апошнія гады адзначаецца 8-10 пар. У пойме Сажа знаходзіцца даволі вялікі дупеліны ток – больш за 20 самцоў.

Іншыя групы жывел:

даследванні на праводзілісь.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Чапля-бугайгн1 с2012Д
2Бусел белызал+2012П
3Драчгн20-25 с2012Э
4Баталёнмг+2012П
5Дубальтгн26-28 с2008ДA1
6Звычайны зімародакгн3 п2009Д
7Сіваграк сінігн8-10 п2009-2010ДA1
8Сокал-кабецгн1 п2009Д

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

не адзначана.

Пагрозы:

Высечка старых дрэваў.

Зарастанне адкрытых біятопаў хмызнякамі.

Рэкамендацыі па захаванню:

Забараніць высечку старых дрэваў.

Праводзіць мерапрыемствы па прадухіленню зарастання паплавоў хмызнякамі.

Стварыць біялагічны заказнік мясцовага значэння.

Крыніцы інфармацыі:

Тарантовіч М.В., Монгін Э.

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org

Фота:

Захавальнікі

Навіны

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru