Пойма Шчары
Спампаваць у фармаце PDFКод:
Геаграфічныя каардынаты:
Адміністрацыйная прыналежнасць:
Плошча:
Крытэрыі:
Нацыянальны прыродаахоўны статус:
Міжнародны прыродаахоўны статус:
Карта ТВП:
Агульнае апісанне:
ТВП "Пойма Шчары" утворана ў 2012 г. Знаходзіцца ў 3 км на поўнач ад воз. Выганашчанскае. Паўднёвая частка ТВП уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння “Выганашчанскае”.
Тэрыторыя ТВП уключае поплавы р. Шчара, а таксама меліарыраванныя угодзі, якія слаба выкарыстоўваюцца. Рака Шчара не каналізавана, захавалася ў натуральным стане. У межах ТВП працягласць ракі больш за 20 км. Рэчышча звілістае, шырынёй да 20 м. Берагі нізкія, пераважна тарфяністыя. Праз Агінскі канал злучаеца з воз. Выганашчанскае. Акрамя таго, Агінскі канал праз Шчару і Ясельду злучае басейны Балтыцкага і Чорнага мораў.
Менавіта поймавыя адчыненыя лугі Шчары, захаваўшыяся ў натуральным стане, з’яўляюцца найбольш каштоўнымі біятопамі гэтай ТВП, як месца гнездавання глабальна пагражаемага віду вяртлявай чаротаукі Acrocephalus paludicola і месца харчавання яшчэ аднаго глабальна пагражаемага віду - вялікага арляца Aquila clanga. Вяртлявая чаротаўка таксама адзначана ў значнай колькасці і на меліярыраванных участках, парослых асокамі.
У межах ТВП адсутнічаюць населеныя пункты, дарожная сетка не развіта. Тэррыторыя выкарыстоўваецца галоўным чынам для сенакашэння на меліярыраванных землях, палявання, рыбнай лоўлі, радзей для турызма.
Асноўныя біятопы:
Натуральная рачная пойма з адчыненымі поплавамі і трысняговымі зараснікамі - 70%, сельгасугоддзі на меліярыраваных землях - 25%, іншае - 5%.
Птушкі:
Склад птушак ТВП "Пойма Шчары" даследаван недастаткова. Аснову арнітафауны складаюць птушкі паплавоў, вадаплаваючыя і каляводныя віды. Падчас веснавой міграцыі на разлівах Шчары адзначаецца значная колькасць розных відаў качак, крычак і кулікоў. У тым ліку качка-лапаноска Anas clypeata, баталён Philomachus pugnax, кулік-случок Tringa totanus, чорная крычка Chlidonias niger, белакрылая крычка Chlidonias leucopterus, белашчокая крычка Chlidonias hybrida і інш.
Відавы і колькасны склад птушак ў вялікай ступені залежыць ад узроўня і працягласці веснавой паводкі Шчары. Так у 2013 г. паводка была вялікая і працяглая, і поплавы выглядалі як вадаёвы. Усе прыдатныя для гнездавання вяртлявай чаротаўкі месцы былі затоплены. Гэты від у 2013 г. тут не адзначаны.
Іншыя групы жывел:
не даследавана.
Стан рэдкіх відаў птушак:
№ | Віды | Статус | Колькасць | Год/перыяд ацэнкі | Дакладнасць ацэнкі | Трэнды (2000-2011) | Крытерый ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Чапля-бугай | гн | 2 с | 2010-2013 | Д | ↔ | |
2 | Арлец вялікі | зал | 2 ас | 2010-2013 | П | ↔ | |
3 | Баталён | мг | 200-400 ас | 2013 | П | ||
4 | Чаротаўка вяртлявая | гн | 36-40 с | 2010 | Д | ↔ | A1 |
Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:
не даследавана.
Пагрозы:
- Зарастенне меліярыраванных земляў і поплаваў хмызнякамі. На шматлікіх участках ТВП (як на меліярыраванных, так і натуральных) адзначаеца павелічэнне плошчы хмызнякоў. Гэты вядзе да знікнення месц гнездавання вяртлявай чаротаукі Acrocephalus paludicola і месц харчавання вялікага арляца Aquila clanga.
- Сенакашэнне у гнездавы перыяд. Пры нізкімузроўне вады на меліярыраванных угоддзях праводзіцца сенакашэнне тэхнікай ў час калі яшчэ гняздзяцца многія віды птушак (у тым ліку і вяртлявая чаротаўка). Гэтая вядзе да гібелі птушанят і кладак.
- Нестабільнасць узроўню вады.
Рэкамендацыі па захаванню:
неабходна стварэнне плана кіравання ТВП.
Крыніцы інфармацыі:
Блакітная кніга Беларусі (Водныя аб'екты Беларусі). Энцыклапедыя. Мінск, 1994.
Складальнікі :
* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
Фота:
Захавальнікі
- Стань захавальнікам
- Паведаміць пра пагрозу
- Візіт-зварот
- Матэрыялы для захавальнікаў
- Хто такія захавальнікі ТВП
- Спіс захавальнікаў