Альманскія балоты

Спампаваць у фармаце PDF

Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Альманскія балоты – гэта буйнейшы ў Еўропе комплекс верхавых, пераходных і нізінных балот, які захаваўся да нашых дзён у натуральным стане. На яго тэрыторыі размешчаны ваенны авіяцыйны палігон, які дзейнічае і зараз. Паўднёва-заходняя частка масіву распасціраецца на тэрыторыю Украіны, у сувязі з чым паўднёвая мяжа заказніка праходзіць па дзяржаўнай мяжы. Плошча трансфармаваных земляў (дарогі, тэрыторыі вайсковых пастоў) складаюць не больш за 1% ад усёй плошчы заказніка. Каля 40% тэрыторыі займаюць адкрытыя балоты, пераважна пераходныя, парослыя разрэджаным трыснягом, мохам і рэдкімі бярозкамі. Сярод балот раскіданы пясчаныя дзюны (ў выглядзе астравоў і працяглых град), парослыя хваёвымі альбо ліставымі лясамі. Увогуле, лясамі, пераважна забалочанымі, пакрыта амаль 50% плошчы заказніка. Акрамя балотных сустракаюцца сухія хвойнікі, пойменныя дубравы і чорнаалешнікі.

Альманскія балоты размешчаны ў міжрэччы правага прытока Прыпяці – ракі Сцвіга і ракі Льва, якая ўпадае ў Сцвігу і ўтварае паўночна-заходнюю мяжу заказніка. Акрамя Львы ў Сцвігу ўпадаюць некалькі старых меліяратыўных каналаў, якія былі пабудаваны яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя. У цяперашні час яны знаходзяцца ў паўразбураным стане, аднак сток вады з балот (асабліва інтэнсіўны вясной) па ім яшчэ працягваецца. Пойма ракі Льва ў межах заказніка вельмі забалочана. У паўночнай частцы комплексу знаходзяцца два возеры – Вялікае і Малое Засоміннае з агульнай плошчай каля 100 гектараў. Астатнія 23 возеры заказніка зусім дробныя – ад 0,5 да 5 гектараў. Альманскія балоты адрозніваюцца ад іншых падобных балотных комплексаў буйнымі памерамі, захаванасцю ў натуральным стане, стабільнасцю гідралагічных умоў.

Акрамя Палескага авіяцыйнага палігона на тэрыторыі заказніка дзейнічае Палескі вайсковы лясгас Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, а таксама калгас «Рубельскі». Насуперак меркаванням, дзейнасць вайскоўцаў, якая вядзецца на лакальных участках балота, не толькі не прывяла да дэградацыі прыродных супольнасцей, а наадварот, абумовіла абмежаванне гаспадарчай дзейнасці, у асаблівасці, гідрамеліярацыі, што дазволіла захаваць гэты балотны масіў у натуральным стане. Акрамя вайсковай дзейнасці на тэрыторыі заказніка ажыццяўляецца рэгламентаванае лесакарыстанне, дазволена паляванне і рыбная лоўля, праводзіцца нарыхтоўка вялікай колькасці грыбоў і ягад.

На тэрыторыі ўгоддзя выяўлена 687 відаў раслін, 12 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Асноўныя біятопы:

лясы – 50%, балота – 40% (пераважна пераходнага тыпа), рэчышчы і іх узбярэжжы – 5%, іншыя землі – 5%.

Птушкі:

Арнітафауна Альманскіх балот прадстаўлена 151 відам птушак, 25 з іх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Найбольшае значэнне Альманскія балоты маюць для захавання самай вяікай у Беларусі гнездавой группіроўкі вялікага арляца Aquila clanga. Акрамя таго тут у значнай колькасці гняздзяцца вялiкi грыцук Limosa limosa, вялiкi кулён Numenius arquata. Альманскія балоты гэта месца гнездавання больш чым 100 пар шэрых журавоў Grus grus.

Aльманскія балоты забяспечваюць існаванне значнай часткі (10-20%) беларускай папуляцыі барадатай кугакаўкі Strix nebulosa, гняздуецца тут і глушэц Tetrao urogallus, палеская папуляцыя якога зараз знаходзіцца ў прыгнечаным становішчы.

Іншыя групы жывел:

На тэрыторыі заказніка сустракаеца 26 відаў млекакормячых, 3 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Да нядаўняга часу тут яшчэ адзначалася еўрапейская норка Mustela lutreola – від, які знаходзіцца ў Еўропе пад пагрозай глабальнага знікнення. Поймы рэк Ствіга і Льва падтрымліваюць існаванне адной з буйнейшых папуляцый выдры Lutra lutra.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Чапля-бугайгн15-20 с2007Э
2Чорны буселгн10-20 п2005-2010ЭB2
3Арлан-белахвостгн1-2 п2008Д
4Арол-вужаедгн10-20 п2008ЭB2
5Лунь палявыгн1 п2005-2007Д
6Малы арлецгн1-3 п2008Э
7Арлец вялікігн18-20 п2008ДA1
8Сокал-кабецгн20-30 п2005-2010Э
9Драчгн50-100 с2005-2010Э
10Журавель шэрыгн> 100 п2005-2010ЭB2
11Дубальтгн20 с2005ПA1
12Грыцук вялікігн20-50 п2005-2007ЭA1
13Кулён вялікігн5-10 п2005-2010ЭB2
14Кулік-селянецгн30-80 п2005-2010Э
15Пугачгн5-7 п2005ЭB2
16Сычык вераб’іныгн1-2 п2005-2010П
17Кугакаўка барадатаягн20-40 п2007Э
18Кугакаўка шэраягн100 п2005ЭB3
19Сава балотнаягн1-2 п2005-2010П
20Звычайны зімародакгн10-20 п2007Э
21Жаўна зялёнаягн2-4 п2007П
22Дзяцел беласпінныгн50-100 п2005-2010Э
23Дзяцел жоўтагаловыгн50-100 п2005-2010Э
24Чаротаўка вяртляваягн0-150 с2005-2010ЭA1
25Сініца белаягн+2005-2010П

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

Звяры: рысь Felislynx, барсук Melesmeles, арэшнікавая соня Muscardinusavellanarius.

Рэптыліі: балотная чарапаха Emysorbicularis, мядзянка Coronellaaustriaca.

Насякомыя: рашэцісты жужаль Carabuscancellatus, жужаль фіялетавы Carabusviolaceus, шчыгрынавы жужаль Carabuscoriaceus, бронзовый красотел Calosomainquisitor, тарфяннікавая жаўтушка Coliaspalaeno, аксамітніца юта Oeneusjutta, мохавы чмель Bombusmuscorum.

Расліны: асака ценявая Carexumbrosa, чубатка прамежкаваяCorydalisintermedia, расiца прамежкаваяDroseraintermedia, лiкападыела залiўнаяLycopodiellainundata, гарлачык белы Nymphaeaalba, сон лугавыPulsatillapratensis, вярба чарнічнаяSalixmyrtilloides, касач сібірскі Irissibirica, шалфей лугавыSalviapratensis, лiлея кучараваяLiliummartagon, сальвінія плывучаяSalvinianatans, фiялка багнаваяViolauliginosa.

Пагрозы:

У дадзены час вайсковы палігон працягвае афіцыйна існаваць на тэрыторыі заказніка, аднак з-за рэзкага скарачэння вайсковых вучэбных мерапрыемстваў рэжым яго аховы стаў менш строгім. У выніку чаго рэзка павялічылася выкарыстанне прыродных рэсурсаў, пачасціліся буйныя пажары, узмацнілася іншая антрапагенная нагрузка на прыродныя біяцэнозы.

Асушэнне прылягаючых да заказніка тэрыторый прыводзіць да зніжэння ўзроўню грунтовых вод, і, як вынік, дэградацыі натуральных супольнасцяў.

Выпальванне расліннасці ў вясновы перыяд з’яўляецца асноўнай прычынай пажараў. Летам пажары ўзнікаюць ад вогнішчаў, якія раскладаюць на тарфяніках альбо ў сухім лесе пастухі і браканьеры.

Браканьерская высечка лясоў на астравах і градах сярод балот стварае небяспеку іх эразійнага разбурэння і пазбаўляе жывёл сховішчаў.

Неабмежаваны збор журавін вядзе да ўзмацнення фактара неспакою, значнага скарачэння кармавой базы для шэрагу жывёл, павялічвае верагоднасць пажараў ад вогнішчаў, якія раскладаюцца зборшчыкамі ягад.

Некантралюемае паляванне прывяло да катастрафічнага зніжэння колькасці глушцоў, ласёў, дзікоў, відаў пушных звяроў.

Выпас жывёлы ў лясах вядзе да дэградацыі наглебавага покрыва, скарачэння кармавой базы дзікіх жывёл, павелічэння фактару неспакою, гібелі маладняку жывёл і разарэння гнёзд сабакамі пастухоў.

Рэкамендацыі па захаванню:

У мэтах захавання біялагічнай разнастайнасці тэрыторыі неабходна распрацаваць план кіравання заказнікам «Альманскія балоты». Аснову гэтага плана павінны саставіць меры, накіраваныя на захаванне натуральнага гідралагічнага рэжыму і зніжэнне антрапагенных нагрузак на прыродныя комплексы.

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні: Дамброўскі В.Ч.

Домбровский В.Ч., Журавлев Д.В. Редкие виды хищных птиц на приграничных с Украиной особо охраняемых природных территориях Белорусского Полесья // Материалы 3 Международной конференции "Хищные птицы Украины". Кривой Рог, 25-26 октября 2008 г., с. 125-133.

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Дамброўскі В.Ч., Дзмітранок М.Г., Дэмангін Л., Казулін А.В., Нікіфараў М.Я., Самусенка І.Э., Скуратовіч А.М., Цішачкін А.К.).

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org

Фота:

Захавальнікі

Навіны

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru