Прыпяцкія балоты

Спампаваць у фармаце PDF

Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Нацыянальны парк размешчаны ў пашыранай частцы старажытнай даліны ракі Прыпяць ў міжрэччы яе правых прытокаў – рэк Сцвіга і Убарць. Тэрыторыя ўяўляе сабой вялікую нізінную раўніну з агульным ухілам да поймы Прыпяці. Паўднёвая мяжа парка супадае з паўднёвым краем раўніны і прадстаўлена пясчанымі ўзгоркамі і дзюнамі, якія зараслі хвойнымі лясамі. За дзюнамі шырокім поясам працягнуліся буйнейшыя на Палессі верхавыя і пераходныя балоты, якія дзякуючы сваёй некранутасці і багатай біяразнастайнасці могуць з’яўляцца эталонам палескіх балот.

Большая частка балот нацыянальнага парка пакрыта хвойнікамі, хаця і даволі значная іх плошча (каля 15%) застаецца бязлеснай. Бліжэй да поймы верхавыя і пераходныя балоты змяняюцца нізіннымі; яны, ў сваю чаргу – паласой вельмі забалочаных, часам непраходных, алешнікаў, якія перамяжоўваюцца з адкрытымі альбо зарослымі хмызняком нізіннымі балотамі. Паласа алешнікаў пераходзіць у заліўныя шыракаліставыя лясы, сярод якіх пераважаюць дубравы (13,6% ад агульнай плошчы лясоў). Менавіта пойменныя дубравы прыдаюць палескім ландшафтам непаўторны каларыт. Па краях поймы дубравы размяшчаюцца суцэльнымі палосамі, а бліжэй да ракі перамяжоўваюцца з шырокімі адкрытымі заліўнымі лугамі і шматлікімі старыцамі.

Асноўнымі вадацёкамі нацыянальнага парка «Прыпяцкі» з’яўляюцца рэкі Сцвіга і Убарць, якія абмяжоўваюць тэрыторыю з усходу і захаду. Па цэнтральнай частцы парка працякае яшчэ адна невялікая (каля 30 км), але дастаткова мнагаводная рака Свінавод. Акрамя натуральных буйных вадацёкаў і невялікіх азёр, якіх налічваецца крыху болей 40, на тэрыторыі парка захавалася сетка каналаў, якія былі пракапаны яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя ў часы заходняй экспедыцыі І.І. Жылінскага для лесасплаву. Агульная працягласць каналаў складае амаль 280 кіламетраў. Дзякуючы дзейнасці баброў і натуральнаму разбурэнню большая частка гэтых каналаў не аказвае істотнага ўздзеяння на гідралагічны рэжым парка.

Флора парку налічвае каля 900 відаў высшэйшых раслін. Сярод іх 22 віда дрэў, 32 віда хмызнякоў, 196 відаў імхоў, 184 відаў лішайнікаў, 321 від водарасцяў.

У нацыянальным парку пераважаюць наступныя віды гаспадарчай дзейнасці: абмежаваная высечка лясоў, сенакашэнне, выпас жывёлы, паляўнічы турызм, рыбалка.

Асноўныя біятопы:

Лясы – 77,4% (сярод іх саснякі - 45,6%; дубравы 12,2%; бярэзнікі – 19,5%; чорнаальшаннікі – 8,1%), балоты верхавыя – 2,7%, балоты пераходныя – 4,5%, балоты нізінныя – 3,4%, азёры, рэкі, канавы – 1,9%, сельскагаспадарчыя землі – 1,3%, лугі – 1,3%.

Птушкі:

Пачынаючы з 1926 г. на тэрыторыі Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” адзначана 255 відаў птушак, з якіх 193 віда на гнездаванні, 46 - на міграцыі, 16 - залётных. У 2011 г. пад кіраўніцтвам В.Ч. Дамброўскага праведзена навукова-даследчая праца “Подготовка и издание атласа зверей и птиц Национального парка “Припятский”. На гнездаванні выяўлена 173 віда, 6 з якіх толькі у буфернай зоне Нацыянальнага парку. Стан рэдкіх гняздзяшчыхся відаў птушак прадстаўлены па выніках гэтай працы.

ТВП “Прыпяцкія балоты” маюць міжнароднае значэнне для захавання відаў, якія знаходзяцца пад глабальнай пагрозай знікнення: вялікі арлец Aquila clanga, дубальт Gallinago media, вялiкi грыцук Limosalimosa. А таксама рэгіянальнае значэнне для захавання такіх відаў як чорны бусел Ciconianigra, арол-вужаедCircaetusgallicus, шэры журавельGrusgrus, малая крычка Sterna albifrons, пугач Bubo bubo, шэрая кугакаўка Strix aluco, звычайны лялякCaprimulguseuropaeus, сярэдні дзяцел Dendrocopos medius.

Наяўнасць такой колькасці відаў нацыянальнай і міжнароднай значнасці падкрэслівае важнасць тэрыторыі для захавання біялагічнай разнастайнасці Палесся, Беларусі і Еўропы ў цэлым.

Іншыя групы жывел:

Фауна млекакормячых Нацыянальнага парка «Прыпяцкі» налічвае 53 віда, 13 відаў амфібій, 7 відаў рэптылій, 39 відаў рыб.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Качка-шылахвосткагн< 10 п2011Э
2Чапля-бугайгн+2011П
3Чапля вялікая белаязал+2011П
4Чорны буселгн10-50 п2011ЭB2
5Каршун чорныгн1-2 п2011Э
6Арлан-белахвостгн5 п2011Д
7Арол-вужаедгн> 10 п2011ЭB2
8Лунь палявыгн< 10 п2011Э
9Малы арлецгн13 п2011Д
10Арлец вялікігн6 п2011ДA1
11Сокал-кабецгн5-7 п2011Э
12Драчгн250 с2011Э
13Журавель шэрыгн> 50 п2011ЭB2
14Крывокгн< 10 п2011Э
15Сеўка залацістаягн6-8 п2011Э
16Зуёк вялікігн10-50 п2011Э
17Баталёнгн10-50 п2011Э
18Дубальтгн> 20 п2011ЭA1
19Грыцук вялікігн> 50 п2011ЭA1
20Кулён сярэднігн4-5 п2011Э
21Кулён вялікігн2 п2011Д
22Кулік-марадункагн< 10 п2011Э
23Чайка малаягн< 10 п2011Э
24Крычка малаягн10-50 п2011ЭB2
25Рыбачка белашчокаягн10-50 п2011Э
26Пугачгн13-15 п2011ДB2
27Сычык вераб’іныгн300-400 п2011Э
28Сыч-сіпельгн< 10 п2011Э
29Кугакаўка барадатаягн< 10 п2011Э
30Кугакаўка шэраягн> 100 п2011ЭB3
31Ляляк звычайныгн> 350 п2011ЭB3
32Звычайны зімародакгн10-50 п2011Э
33Жаўна зялёнаягн10-50 п2011Э
34Дзяцел сярэднігн> 100 п2011ЭB2
35Дзяцел беласпінныгн> 100 п2011Э
36Дзяцел жоўтагаловыгн50-100 п2011Э
37Валасяніца-белашыйкагн> 100 п2011Э
38Сініца белаягн+2011П

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

Звяры: малая вячэрніца Nyctalus leisleri, соня-палчок Myoxus glis, арэшнікавая соня Muscardinus avellanarius, барсук Meles meles, рысь Felis linx, белавежскі зубр Bison bonasus.

Птушкі: белавокі нырок Aythya nyroca, сокал-шулёнак Falcovespertinus, малы пагоніч Porzana parva, кулiк-паручайнiк Tringa stagnatilis, шызая чайка Larus canus, сіпуха Tytoalba, балотная сава Asio flammeus, сіваграк Coracias garrulus, шчурка-пчалаедка Meropsapiaster, палявы свірстун Anthus campestris, чарналобы грычунLaniusminor, вусатая сініца Panurusbiarmicus, садовая стрынатка Emberizahortulana, вяртлявая чаротаўка Acrocephalus paludicola (гэтыя віды адзначалісь на гнездаванні раней, але ў 2011 г. не вызначыны).

Амфібіі: чаротавая рапуха Bufocalamita, грабеньчаты трытон Trituruscristatus.

Рэптыліі: балотная чарапаха Emysorbicularis, мядзянка Coronellaaustriaca.

Рыбы: вусач Barbusbarbus, падуст Chondrostomanasus.

Насякомыя: адзначана 36 відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Расліны: На тэрыторыі парка зарэгістравана 62 віды раслін, якія занесены ў Чырвоную кнігу і належаць ахове. Сярод іх такія як: альдраванда пухіраватая Aldrovandavesiculosa, граздоўнік многараздзельны Botrychiummultifidum, сон лугавы Pulsatillapratensis, рададэндран жоўты Rhododendronluteum, сальвінія плывучая Salvinianatans, лiлея кучаравая Liliummartagon, гарлачык белы Nymphaeaalba, пылкагалоўнiк чырвоны Cephalantherarubra, гайнiк цёмна-чырвоны Epipactisatrorubens і іншыя.

Пагрозы:

  • Змяненне гідралагічнага рэжыму поймы ракі Прыпяць у выніку асушальнай меліярацыі і абвалавання рэк.
  • Раслінныя сукцэсіі. У выніку парушэння гідралагічнага рэжыму і скарачэння сенакашэння заліўныя лугі зарастаюць хмызняком, што прыводзіць да змяншэння разнастайнасці біятопаў і збяднення біялагічнай разнастайнасці.
  • Лесагаспадарчая дзейнасць. Пасля пераўтварэння запаведніка ў нацыянальны парк лесагаспадарчая дзейнасць на яго тэрыторыі значна пашырылася, што аказала істотны негатыўны ўплыў на экасістэмы. У цяперашні час лесагаспадарчая дзейнасць перамясцілася ў лясныя масівы, размешчаныя за тэрыторыяй парка.
  • Пажары аказваюць істотнае ўздзеянне на экасістэмы парка. Яны здараюцца даволі часта і ахопліваюць значныя плошчы.

Рэкамендацыі па захаванню:

Для вырашэння экалагічных праблем неабходна распрацаваць комплексны план кіравання нацыянальным паркам «Прыпяцкі». Асаблівая ўвага павінна быць нададзена правядзенню спецыяльнага лесаўпарадкавання і аптымізацыі гідралагічнага рэжыму.

Крыніцы інфармацыі:

Домбровский В.Ч., Онищук С.В., Дмитренок М.Г., Лундышев Д.С. Численность филина в Национальном парке «Припятский» // Красная книга Республики Беларусь: состояние, проблемы, перспективы: материалы международной научной конференции, Витебск, 13-15 декабря 2011 г. – Витебск., 2011 г. – с. 47-49.

Ключевые ботанические территори Беларуси / Под ред. О.М. Масловского, Г.А. Пронькиной. – М.-Мн. -: Бестиор, 2005. – 80 с.

Отчет о НИР “Подготовка и издание атласа зверей и птиц Национального парка “Припятский”, рук. НИР В.Ч. Домбровский, Минск, 2011 г.

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Дамброўскі В.Ч., Клакоцкі В.П., Мангін Э.А.,Мароз М.Д., Нікіфараў М.Я., Пінчук П.В., Углянец А.У.)

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org

Фота:

Захавальнікі

Навіны

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru