Сэрвач
Спампаваць у фармаце PDFКод:
Геаграфічныя каардынаты:
Адміністрацыйная прыналежнасць:
Плошча:
Крытэрыі:
Нацыянальны прыродаахоўны статус:
Міжнародны прыродаахоўны статус:
Карта ТВП:
Агульнае апісанне:
Тэрыторыя заказніка ўключае возера Сэрвач і частку поймы ракі Сэрвач. Плошча возера – 450 гектараў, сярэдняя глыбіня – 2,8 метра. Возера моцна зарасло трыснягом, шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці вар’іруе ад 15 да 120 метраў. Берагі на захадзе і поўначы сплавінныя, пераходзяць у нізіннае балота.
Паўднёва-заходняя частка возера вельмі забалочана, з яе выцякае рака Сэрвач. Шырыня яе рэчышча ў межах заказніка вар’іруе ад 2-5 да 15-25 метраў. Шырыня поймы 1-2,5 кіламетры. Пойма возера і ракі ўяўляюць сабой нізіннае асаковае балота, на якім сустракаюцца як адкрытыя, так і моцна зарослыя хмызнякамі ўчасткі. У некаторых месцах нізіннае балота змяняецца пераходным. З паўночнага захаду да балотнага масіву прылягаюць хваёва-шыракаліставыя і змешаныя лясы.
Тэрыторыя заказніка знаходзіцца непадалёку ад водападзела паміж басейнамі рэк Нёман, Заходняя Дзвіна і Днепр. Рака Сэрвеч упадае ў Вілейскае водасховішча і з’яўляецца адной з важнейшых крыніц, якія фарміруюць баланс Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.
На тэрыторыі заказніка ажыццяўляюцца наступныя віды гаспадарчай дзейнасці: торфаздабыча (тут сканцэнтраваны вялікія запасы гідролізнай сыравіны), лесакарыстанне, выпас жывёлы, сенакашэнне, вырошчванне прапашных культур.
Асноўныя біятопы:
Балоты – 85%, лугі – 5%, лясы – 3%, азёры – 5,6%, іншыя землі – 1,4%.
Птушкі:
Ў заказніку выяўлена пражыванне двух відаў птушак, якія знаходзяцца пад пагрозай глабальнага знікнення: вяртлявай чаротаўкі Acrocephalus paludicola і дубальта Gallinago media. Гэта крайняя паўночная кропка распаўсюджання вяртлявай чаротаўкі ў Беларусі.
Сустракаюцца тут і іншыя рэдкія віды, якія прадстаўлены ў табліцы.
Іншыя групы жывел:
Іншыя групы жывел даследаваны не дастакова. З млекакормячых тут адзначаны лось, дзік, ліса, воўк, янотападобная сабака, вавёрка, андатра і іншыя. В возеры Сэрвач і рэках шмат каштоўных відаў рыб.
Стан рэдкіх відаў птушак:
№ | Віды | Статус | Колькасць | Год/перыяд ацэнкі | Дакладнасць ацэнкі | Трэнды (2002-2010) | Крытерый ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Чапля-бугай | гн | + | 2010 | П | ||
2 | Драч | гн | + | 2010 | П | ||
3 | Дубальт | гн | 10 с | 2007 | Д | ↓ | |
4 | Сава балотная | гн | 5-10 п | 2002 | Э | ||
5 | Чаротаўка вяртлявая | гн | 31-38 с | 2006-2010 | Д | ↔ | A1 |
Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:
Расліны: пуханос альпiйскiBaeothryonalpinum, ласняк лёзеля Liparisloeselii, пустапялёснiк зялёны Coeloglossumviride.
Пагрозы:
Забруджванне вады возера стокамі з узараных схілаў.
Выпальванне расліннасці ў веснавы перыяд, асабліва ў сухое надвор’е, наносіць істотную страту біялагічнай разнастайнасці.
Асушэнне тэрыторыі для здабычы торфу.
Рэкамендацыі па захаванню:
Неабходны дадатковыя даследаванні па інвентарызацыі флоры і фауны заказніка, а таксама больш падрабязнае вывучэнне неспрыяльных фактараў.
Крыніцы інфармацыі:
Асабістыя паведамленні: Фянчук В.А.
Блакітная кніга Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Н.А. Дзісько [і інш.]. – Мн., 1994. – с. 359.
Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Іваноўскі У.В., Мангін Э.А.).
Вертлявая камышевка в Беларуси. Современное состояние популяций. / Под ред. Малашевича В.В. – Минск., 2011. – 20 с.
Складальнікі :
* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
Фота:
Захавальнікі
- Стань захавальнікам
- Паведаміць пра пагрозу
- Візіт-зварот
- Матэрыялы для захавальнікаў
- Хто такія захавальнікі ТВП
- Спіс захавальнікаў