Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Тэрыторыя ўключае вадасховішча «Сялец», буйнейшы комплекс сажалак рыбгаса (2500 гектараў) з аднайменнай назвай і лясы Ружанскай Пушчы, якія прылягаюць да гэтых штучных вадаёмаў з поўначы. Сярод лясных экасістэм па плошчы пераважаюць хваёвыя лясы і забалочаныя алешнікі ды беразнякі. Даволі значную плошчу займаюць яловыя лясы і ясеннікі, часам сустракаюцца дубравы і грабнякі. Вялікая колькасць паніжэнняў, сухіх грыў, малых рэчак надае лясам Ружанскай Пушчы надзвычайную мазаічнасць. Нізінныя балоты і забалочаныя лугі размешчаны, у асноўным, у поймах рэк. Частка тэрыторыі балот пакрыта драбналессем.

Праз лясны масіў працякаюць дзве невялікія, з вельмі звілістымі рэчышчамі і павольнай плынню, ракі – Хотава і Радагошч. Акрамя іх тэрыторыю дрэніруюць прытокі Хотавы і, у значна меншай ступені, сістэма каналаў, якая была пракладзена 50-60 гадоў таму назад.

Флора і фаўна заказніка вылучаецца вялікай відавой разнастайнасцю і наяўнасцю значнай колькасці рэдкіх і ахоўваемых відаў раслін (больш за 10 відаў) і жывёл (каля 15 відаў).

Вадасховішча і сажалкі рыбгаса пабудаваны на месцы забалочанай даліны ракі Ясельда, дзе ў апошнюю упадаюць яе прытокі Хатава і Радагошч. На вадасховішчы засталося некалькі вялікіх адкрытых астравоў, вусцевая зона моцна зарасла трыснягом. Вадасховішча і пруды рыбгаса “Сялец” утвараюць самы вялікі на беларусі комплекс прудоў.

Асноўныя біятопы:

Лясы – 55%, сажалкі рыбгаса – 13,3%, вадасховішча – 11%, сельска-гаспадарчыя ўгоддзі – 15%, нізінныя балоты – 5%, іншыя землі – 0,7%.

Птушкі:

На сажалках, дзякуючы наяўнасці вялікіх плошчаў надводнай расліннасці, мноству рыбы і штучных кармоў, склаліся выключна спрыяльныя ўмовы для гнездавання вадаплаўных птушак. Тэрыторыя рыбгаса з’яўляецца месцам гнездавання буйных папуляцый чаплі-бугая Botaurus stellaris, нырка-сівака Aythya ferina. У паслягнездавы перыяд тут канцэнтруецца больш за 20000 водна-балотных птушак. Найбольш шматлікімі ў гэты час з’яўляюцца лыска Fulica atra, качка-крыжанка Anas plathyrynchos, вялікі баклан Phalacrocorax carbo, шэрая Ardea cinerea і вялікая белая чаплі Egretta alba. Упершыню для Беларусі тут адзначана малы баклан Phalacrocorax pygmeus.

Спалучэнне сажалак рыбгаса і вялікага ляснога масіву стварае выключна спрыяльныя ўмовы для арлана-белахвоста Haliaeetus albicilla і пугача Bubo bubo. Вялікае значэнне для птушак мае рыбгас і ў перыяд міграцыі. У гэты час на спушчаных сажалках спыняюцца на кармленне тысячныя чароды розных відаў кулікоў, да 20 арланаў-белахвостаў, ад 5 да 15 асобін скапы Pandion haliaetus.

Іншыя групы жывел:

З млекакормячых неабходна адзначыць барсука Meles meles і наяўнасць пасялення баброў Castor fiber. Акрамя іх у заказніку сустракаюцца лось Alces alces, алень Cervus elaphus, казуля Capreolus capreolus, янотападобны сабака Nyctereutes procyonoides і выдра Lutra lutra.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэнды (2000-2010)Крытерый ТВП
1Гусь шэраямг+2000-2010П
2Качка-неразнягн15-25 п2005-2008ЭB2
3Качка-шылахвосткагн+2000-2010П
4Нырок-сівакгн200-300 п2005-2008ЭB3
5Савук-лутокмг+2000-2010П
6Савук вялікімг+2000-2010П
7Коўра шэрашчокаягн+2000-2010П
8Чапля-бугайгн20-40 с2005-2008ЭB2
9Чапля-лазянікгн1-5 п2008Э
10Чапля вялікая белаягн5-10 п2005Э
11Чапля вялікая белаямг100-250 ас2000-2010ЭA4i
12Чорны буселгн+2005-2008П
13Арлан-белахвостгн4-6 п2005-2008ЭB2
14Малы арлецгн+2000-2010П
15Скапагн5-15 ас2000-2010П
16Сокал-кабецгн+2000-2010П
17Пагоніч малыгн+2000-2010П
18Журавель шэрыгн3-5 п2010Э
19Зуёк вялікімг+2000-2010П
20Баталёнмг+2000-2010П
21Грыцук вялікімг+2000-2010П
22Кулён вялікігн?+2000-2010П
23Кулік-селянецмг+2000-2010П
24Чайка малаямг+2000-2010П
25Чайка шызаямг+2000-2010П
26Рыбачка белашчокаямг+2000-2010П
27Пугачгн1-3 п2005-2008Д
28Кугакаўка барадатаягн2-3 п2005-2008Д
29Сініца вусатаягн+2000-2010П

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

Звяры: зубр Bison bonasus, рысь Lynx lynx, барсук Melesmeles.

Расліны: баранец звычайны Huperziaselago, сон лугавы Pulsatillapratensis, кураслеп лясны Anemonesylvestris, гарлачык белы Nymphaeaalba, зубніца клубняносная Dentaria bulbifera, лiлея кучаравая Lilium martagon, тайнiк яйцападобны Listera ovata, касач сібірскі Iris sibirica, шпажнiк чарапiцавы Gladiolus imbricarus і інш.

Пагрозы:

Лясныя экасістэмы:

  • суцэльныя рубкі на вялікіх паверхнях і у месцах гнездавання рэдкіх, у першую чаргу драпежных птушак;
  • так званае прыбіранне лесу ад захламлення і вырубванне сухастою. Прыводзіць да змяншэння колькасці мертвага дрэўна і добрых месц гнездавання для многмх відаў птушак;
  • Водныя экасістэмы:
  • позднія тэрміны напаўнення сажалак і значныя ваганні узроўню вады пад час гнездавога сезону вядуць часам да значнай гібелі гнёзд;
  • веснавое паляванне і на рыбгасе і на вадасховішчы з’яўляецца моцным фактарам беспакойства;
  • знішчэнне надводнай расліннасці без уліку экалагічных патрабаванняў асабліва ў веснавы і летні перыяды, прыводзіць да знішчэння гнёзд;
  • каранная рэканструкцыя ложа прудоў з поўным вынішчэннем надводнай расліннасці. Вядзе да знішчэння месцаў гнездавання вялікай колькасці рэдкіх птушак.
  • павышаная рэкрэацыйная нагрузка, асабліва у гнездавы сезон май-ліпень;
  • Балотныя экасістэмы:
  • зарастанне балот хмызняком;
  • асушальная меліярацыя;

Рэкамендацыі па захаванню:

  • вызначэнне месцаў гнездавання ахоўваемых лясных відаў птушак і перадача іх пад ахову;
  • поўная забарона на выдаленне мёртвага дрэўна ў лясах, а таксама на вырубку пашкоджанных і дуплістых дрэў;
  • вызначэнне і перадача пад ахову з абмежаваннем рэжымам гаспадарання, найбольш важных месцаў гнездавання ахоўваемых птушак на рыбгасе “Сялец”;
  • арганізацыя маніторынгу ТВП утвараючых відаў, а таксама іншых найбольш рэдкіх відаў;
  • поўная забарона на веснавое паляванне на рыбгасе і вадасховішчы;
  • вызначэнне месцаў спакою на вадасховішчы з поўнай забаронай палявання.

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні: Абрамчук А.В.

Абрамчук А.В., Абрамчук С.В. Большая белая цапля в Беларуси: распространение и экология. // Беркут. Т. 14, вып. 1. 2005. S. 50-55.

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Астроўскі А.А., Грычык В.В., Казулін А.В., Міндлін Г.А., Парэйка А.А., Цішачкін А.К., Юрко В.В.)

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org

Фота:

Захавальнікі

Навіны

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru