Рыбгас «Белае»
Спампаваць у фармаце PDFКод:
Геаграфічныя каардынаты:
Адміністрацыйная прыналежнасць:
Плошча:
Крытэрыі:
Нацыянальны прыродаахоўны статус:
Міжнародны прыродаахоўны статус:
Карта ТВП:
Агульнае апісанне:
Рыбгас "Белае" ўяўляе сабой буйны комплекс вялікіх і малых рыбаразводных сажалак, уся тэрыторыя акружана пойменнымі дубравамі. Сажалкі раздзелены дамбамі, якія параслі лазняком і бярозай, іх агульная плошча складае 1700 гектараў.
Па плошчы пераважаюць вадаёмы, густа зарослыя мазаічнай надводнай расліннасцю, пераважна рагозам. Яны падраздзяляюцца на гадавальныя (3-8 гектараў) і нагульныя (каля 50 гектараў). Сажалкі рыбгаса адрозніваюцца ад натуральных вадаёмаў тым, што на іх маюцца неабмежаваныя запасы ежы для розных відаў птушак: рыба і штучны камбініраваны корм, які ўжываецца для яе падкормлівання. Асаблівую адметнасць рыбгасу "Белае" прыдаюць навакольныя дубравы.
Тэрыторыя рыбгаса выкарыстоўваецца для прамысловага рыбаводства, гаспадарка ў асноўным спецыялізуецца па вырошчванню карпа.
Асноўныя біятопы:
Лясы – 55%, сажалкі рыбгаса – 30%, іншыя землі – 15%.
Птушкі:
Сажалкі рыбгаса з'яўляюцца буйнейшым у рэгіёне месцам гнездавання, а таксама харчавання многіх відаў вадаплаўных і рыбаядных птушак. Тут адзначана значная для Беларусі колькасць на гняздаванні пар такіх відаў як качка-неразня Anas strepera, нырок-сівак Aythya ferina, чапля-бугай Botaurus stellaris. Амаль усё лета на тэрыторыі трымаюцца каля 40-50 чорных буслоў Ciconia nigra. Аднак найбольшую вядомасць рыбгас "Белае" набыў як адзінае на Беларусі месца, дзе гняздуецца рэдкая качка савук-луток Mergellus albellus.
Іншыя групы жывел:
не даследвалісь.
Стан рэдкіх відаў птушак:
№ | Віды | Статус | Колькасць | Год/перыяд ацэнкі | Дакладнасць ацэнкі | Трэнды (2000-2010) | Крытерый ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Качка-неразня | гн | 20-30 п | 2008 | Э | ↔ | B2 |
2 | Нырок-сівак | гн | 80-100 п | 2008 | Э | ↓ | B3 |
3 | Нырок белавокі | гн | 0-2 п | 2008 | П | ↓ | |
4 | Савук-луток | гн | 5-10 п | 2008 | Э | ↓ | |
5 | Гагач чорнаваллёвы | мг | + | 2004 | П | ||
6 | Коўра шэрашчокая | гн | 2-5 п | 2008 | Э | ||
7 | Чапля-бугай | гн | 7 с | 2010 | Д | ↓ | |
8 | Чапля вялікая белая | гн | + | 2005-2010 | П | ||
9 | Чорны бусел | гн | + | 2005-2008 | П | ||
10 | Арлан-белахвост | гн | 1 п | 2008 | П | ||
11 | Скапа | мг | + | 2005-2010 | П | ||
12 | Драч | гн | 10 с | 2008 | П | ||
13 | Чайка шызая | мг | + | 2005-2010 | П |
Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:
не вызначана.
Пагрозы:
- Ачышчэнне сажалак ад надводнай расліннасці без уліку экалагічных патрабаванняў.
- Павелічэнне колькасці драпежнікаў. Высокая шчыльнасць янотападобнага сабакі, лісіцы, амерыканскай норкі і лясной куніцы з'яўляецца адным з фактараў, якія абмяжоўваюць колькасць большасці відаў вадаплаўных птушак.
- Памяншэнне колькасці штучнага корму, які рассыпаецца па акваторыі для падкормлівання рыбы, прыводзіць да істотнага зніжэння колькасці многіх відаў вадаплаўных птушак.
- Напаўненне сажалак у некаторыя гады ажыццяўляецца позняй вясной, што прыводзіць да затаплення вялікай колькасці гнёздаў.
- Вялікая колькасць драпежных птушак гіне на электрычных правадах са спецыфічным размяшчэннем ізалятараў.
Рэкамендацыі па захаванню:
Захаванне надводнай расліннасці (магчыма часткова), як месц гнездавання шматлікіх відаў птушак, у тым ліку занесенных у Чырвоную кнігу.
Правядзенне мерапрыемств па змяньшэнню колькасці наземных драпежнікаў.
Рэгуляцыя узроўня вады ў сажалках з улікам экалагічных патрабаванняў.
Правядзенне біятэхнічных мерапрыемств для утак-дуплагнёзднікаў.
Крыніцы інфармацыі:
Асабістыя паведамленні: Астроўскі А.А., Дзмітрынок М.Г.
Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Астроўскі А.А., Дзмітрынок М.Г., Дубовік Д.В., Жураўлёў Д.В., Казулін А.В.)
Складальнікі :
* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
Фота:
Захавальнікі
- Стань захавальнікам
- Паведаміць пра пагрозу
- Візіт-зварот
- Матэрыялы для захавальнікаў
- Хто такія захавальнікі ТВП
- Спіс захавальнікаў