Галубіцкая пушча

Спампаваць у фармаце PDF

Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Галубіцкая Пушча ўяўляе сабой мазаічнае спалучэнне леса-балотных, лугавых, балотных і лясных масіваў, а таксама буйных натуральных вадаёмаў, якія знаходзяцца ў водазборным басейне вярхоўяў ракі Бярэзіна. Лясамі пакрыта 60% тэрыторыі, 18% займаюць балоты. Ядром заказніка з'яўляюцца масівы сфагнавых і пераходных балот, якія размешчаны ў яго паўночнай частцы. Лясы ў асноўным прадстаўлены сярэднеўзроставымі хвойнікамі, у меншай ступені ельнікамі, чорнаалешнікамі, бярэзнікамі. Вельмі рэдка сустракаюцца фрагменты шырокаліставых лясоў.

Галубіцкая Пушча адносіцца да вярхоўяў ракі Бярэзіна, якая з'яўляецца асноўнай воднай артэрыяй заказніка. Даўжыня ракі ў межах ТВП складае 40 кіламетраў. Рэчышча яе вельмі звілістае і часта разгалінаванае, багатае на пратокі і невялікія пясчаныя астравы, якія затапляюцца ў паводку. Рака Бярэзіна на тэрыторыі заказніка працякае праз пойменнае возера Медзазол. Другое буйное возера Межужол размешчана сярод сфагнавых балот і звязана з Бярэзінай меліяратыўнымі каналамі і ракой Чарніца. Вада гэтага возера характарызуецца нізкай мінералізацыяй і высокай колернасцю. Возера зарастае слаба. У выніку правядзення асушальнай меліярацыі і торфараспрацовак у заходняй і часткова ў паўднёва-усходняй частках заказніка гідралагічныя ўмовы тэрыторыі значна трансфарміраваліся.

З гаспадарчай дзейнасці пераважае лесакарыстанне. Тарфяныя месцанараджэнні на тэрыторыі Галубіцкай Пушчы з'яўляюцца адной з асноўных у раёне баз здабычы прамысловай сыравіны. Мясцовыя жыхары на тэрыторыі заказніка збіраюць ягады і грыбы, займаюцца паляваннем і рыбнай лоўляй.

Асноўныя біятопы:

Лясы – 60%, верхавыяі пераходныя балоты – 18%, торфараспрацоўкі – 15%, азёры – 2%, іншыя землі – 5%.

Птушкі:

На тэрыторыі сустракаецца 192 віда птушак, з якіх 24 занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

У заказніку гняздуюцца чапля-бугай Botaurus stellaris, звычайны гогаль Bucephala clangula, малы арлец Aquila pomarina, арол-вужаед Circaetus gallicus, залацістая сеўка Pluvialis apricaria, даўгахвостая кугакаўка Strix uralensis. На ТВП значная колькасць цецярука Tetrao tetrix - 70-100 пар, глушца Tetrao urogallus - 30-40 самцоў і звычайнага гогаля Bucephalaclangula 20-40 пар. Яўчэ захавалася невялікая папуляцыя белай курапаткі, але яе колькасць значна паменшылася. Адзначаны таксама чорнаваллёвы гагач Gavia arctica, вялікая белая чапля Egretta alba і звычайны зімародак Alcedo atthis.

ТВП “Галубіцкая пушча” мае значэнне для захавання скапы Pandionhaliaetus (5-7 пар).

Іншыя групы жывел:

З млекакормячых адзначана больш за 40 відаў.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэнды (2005-2010)Крытерый ТВП
1Гусь шэраямг+2005-2010П
2Пардвагн+2005-2010П
3Гагач чорнаваллёвымг+2005-2010П
4Коўра шэрашчокаямг+2005-2010П
5Чапля-бугайгн+2005-2010П
6Чапля вялікая белаягн?4-5 п2005-2010П
7Бусел белыгн3-4 п2005-2010Д
8Арлан-белахвостгн?0-1 п2005-2010П
9Арол-вужаедгн3-4 п2005-2010Д
10Малы арлецгн5-6 п2005-2010Д
11Арол-маркутгн?1 п2005-2010Д
12Скапагн5-7 п2005-2010ДB2
13Сокал-пустальгагн6-8 п2005-2010Д
14Сокал-дрымлюкгн3-4 п2005-2010Д
15Сокал-кабецгн5-6 п2005-2010Д
16Журавель шэрыгн10-14 п2005-2010Э
17Сеўка залацістаягн10-15 п2005-2010Э
18Пугачгн1-2 п2005-2010П
19Сычык вераб’іныгн6-7 п2005-2010Э
20Кугакаўка даўгахвостаягн8-9 п2005-2010Э
21Звычайны зімародакгн5-7 п2005-2010Э
22Жаўна зялёнаягн+2005-2010П
23Дзяцел жоўтагаловыгн+2005-2010П

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

Звяры: буры мядзведзь Ursus arctos, барсук Meles meles, еўрапейская рысь Felis linx.

Насякомыя:тарфянікавая жаўтушкаColiaspalaeno.

Расліны: адзначана каля 40 рэдкіх відаў; сярод іх такія як: баранец звычайны Huperziaselago, лiкападыела залiўная Lycopodiellainundata, касач сібірскі Irissibirica, шпажнiк чарапiцавы Gladiolusimbricatus, аднацветка аднакветкавая Monesesuniflora, пярэсна еўрапейская Trolliuseuropaeus, пуханос альпiйскiBaeothryonalpinum, лiнея паўночная Linnaeaborealis, ладдзян трохнадрэзаны Corallorhizatrifida, вярба чарнічная Salixmyrtilloides, бяроза карлікавая Betulanana, журавiны дробнаплодныя Oxycoccusmicrocarpus, марошка прысадзістая Rubuschamaemorus, кізільнік чарнаплодны Cotoneastermelanocarpus.

Пагрозы:

Забруджванне навакольнага асяроддзя. Асноўнай крыніцай забруджвання ракі Бярэзіна з’яўляецца горад Докшыцы, які не мае адпаведных ачышчальных пабудоў.

Меліярацыя і торфараспрацоўка. Галоўным фактарам парушэння экалагічнага баланса ў раёне заказніка, з'яўляюцца торфараспрацоўкі, якія праводзяцца тут на працягу апошніх 30 гадоў. У перспектыве плануецца ахапіць распрацоўкамі ўвесь масіў верхавога балота. Гэта прывядзе да поўнага знішчэння прыроднага комплекса Галубіцкая Пушча і, несумненна, акажа негатыўны ўплыў на стан ракі Бярэзіна і Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Рэкамендацыі па захаванню:

Неабходна пашырыць межы заказніка і спыніць далейшую здабычу торфа. Гэта паслужыць падставай для стабілізацыі гідралагічнага рэжыму вярхоўяў ракі Бярэзіна і Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні: Пяцько Г.П.

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Іваноўскі У.В., Пяцько Г.П., Ямінскі Б.В.).

Сушко Г.Г., Шкатуло В.В., Борок И.И. Редкие и охраняемые виды насекомых обитателей верховых болот Белорусского Поозерья // Красная книга Республики Беларусь: состояние, проблемы, преспективы: материалы международной научной конференции. – Витебск: УО “ВГУ им. П.М. Машерова”, 2011., с. 171-173.

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org

Фота:

Захавальнікі

Навіны

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru