Журавль серый / Grus grus

Критерии:

Фото:

Узнать больше о виде:

Карта ТВП:

Список ТВП:

ТВПСтатусКоличествоГод/период оценкиТочность оценкиТрендыКритерий ТВП
1Беловежская пущагн30-35 п2003-2008ЭB2
2Березина-Гайнамг+2006-2011П
3Браславские озерагн10п2004-2011П
4Брицаловичская пущагн4-6 п2005Э
5Выгонощанские болотагн> 20 п2005-2008Э
6Выдрицагн3 п2001П
7Голубицкая пущагн10-14 п2005-2010Э
8Городенская Свислочьгн0-5 п2010Э
9Дикоегн+2006-2012П
10Дрожбитка-Свинагн10п2005-2010Э
11Дывин - Великий Лесгн20-30 п2000-2009Э
12Дывин - Великий Лесмг1500-3000 ос2000-2009ТA4i
13Ельнягн30-50 п2005-2011ЭB2
14Ельнямг1600-4000 ос2005-2011ТA4i
15Званецгн20-25 п2011Э
16Козьяныгн20-25 п2000-2010ЭB2
17Лельчицкая Убортьмг1500-2500 ос2004A4i
18Налибокская пущагн10-15 п2004-2011Э
19Ольманские болотагн> 100 п2005-2010ЭB2
20Ореховскоегн+2004-2010П
21Освейскийгн10-15 п2007Э
22Освейскиймг1500-1800 ос2005-2007ЭA4i
23Пойма Днепра Лоев-Жарыгн> 4 п2007П
24Пойма Львыгн+2005-2010П
25Пойма Птичигн2-5 п2003-2010Э
26Пойма Янкигн15-20 п2003-2011Э
27Полесский радиационный заповедникгн~ 50 п2008-2010ЭB2
28Припятские болотагн> 50 п2011ЭB2
29Простырьгн11-22 п2003-2006Т
30Река Леснаягн4-8 п2004-2011Э
31Река Леснаямг500-1500 ос2004-2011Э
32Селецгн3-5 п2010Э
33Споровскоегн3-4 п2007Э
34Средняя Припятьгн36-40 п2008Э
35Старая Витьгн+2004П
36Старый Жаденгн+2004П
37Тикины островагн+2000-2005П
38Хованщинагн+2006-2010П
39Червоноегн3-5 п2000-2005П

Описание вида:

Папялiста-шэры (маладыя з бурым адценнем) з бела-чорнай шыяй i чырвоным верхам галавы (у маладых чырвоны колер адсутнічае). Над хвастом выдаецца чорнае пухавое пер’е, у маладых слаба выразнае (параўн. з 175). У палёце чарада ляцiць клiнам. Голас: вельмi гучнае, трубнае курлыканне «крi-урр-рiр». Пры небяспецы кароткае «кру». Даўжыня цела 105-130 см, размах крылаў 200-245 см.

Падвiды: G. g. grus - Еўропа; G. g. lilfordi - усх. ўскраiны Еўропы, Каўказ.

Бiятоп: балоты сярод лесу, якiя параслi вольхамi ці вербамi, або вялiкiя па плошчы забалочаныя лугi з мноствам кустоў паблiзу вадаёмаў. У апошні час сустракаецца таксама на невялікіх, зарослых вадаёмах сярод палёў. На Пн - вялікія тарфянікі з нешматлікімі карлікавымі дрэвамі паблізу разліваў рэк або забалочаныя лугі ў рачных далінах; у Швецыі - на невялічкіх балотах у густых сасновых лясах. На многіх тэрыторыях - вялікія зараснікі трыснягу, а таксама стэпы і паўпустыні, заўжды паблізу вады. На пралётах - часта палі і лугі.

Гняздо: на зямлi ў месцах, крыху прыўзнятых над паверхняй балота. Плоская, у форме кола, куча з завялай травы, асакi, рагозу, трыснягу. Гнёзды на махавых балотах з асновай з тоўстага слоя моху i некалькiх галiн. d = прыбл. 80 см, H = 25-50 см, h = 15-30 см.

Яйкi: 2 (1-3), моцна падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, афарбоўка зменлівая - ад цялеснага праз аліўкавы, шэра-зялёны, жаўтавата-шэры да чырвона-карычневага. Глыбокiя плямы светлыя, папяліста-алiўкавыя, паверхневыя - iнтэнсiўныя, буравата-ржавыя або цёмна-карычневыя. Памеры: 94,0 х 62,0 мм (81,0-110,0 х 54,0-65,0 мм).

Арэал: ад цэнтр. Еўропы i Скандынавii (акрамя крайняй Пн) да ўсх. Сiбiры. Лакальна ў паўд. Еўропе, на Каўказе, у М. Азii.

Пералёты: III-IV, IX-XI. Папуляцыi з паўд. часткi арэала аселыя.

Месца зiмовак: паўд. Еўропа, паўн. Афрыка, М. Азія, Б. Усход, паўд. Азiя.

Беларусь: рэдкі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru