Рыбхоз «Полесье»
Скачать в формате PDFКод:
Географические координаты:
Административная принадлежность:
Площадь:
Критерии:
Национальный природоохранный статус:
Международный природоохранный статус:
Карта ТВП:
Общее описание:
Тэррыторыя ТВП амаль цалкам прадстаўлена вадаёмамі - гэта рыбгас “Палессе” і Пагосцкае вадасховішча. Плошча вадасховішча складае каля 1620 га. Найбольшая даўжыня 6,1 км, шырыня да 4 км. Максімальная глыбыня дасягае 5,4 м. І вадасховішча і рыбгас створаныя ў сярэдзене 1970-х гадоў. Першае з іх створана на месцы возера Пагосцкае, на рацэ Вісліца прытоку ракі Бобрык, паміж вёскамі Новы Двор - Чухава - Ботава - Пагост-Загародскі – Вяз. Колішняе возера займае цэнтральную частку вадасховішча і выцягнута амаль дакладна з захаду на усход. Раней у заходняй частцы ў возера знаходзілася вусце р. Вісліца, сёння рака каналізавана і абыходзіць вадасховішча і рыбгас з усходу, выконваючы функцыю абваднога каналу. На ўсходзе возера невялічкай пратокай злучалася з р. Бобрык. Самая ўсходняя частка воз. Пагосцкае, што знаходзіцца на ўсход ад дамбы вадасховішча, захавалася ў натуральным стане. На беразе гэтай захаванай часткі знахордзіцца в. Пагост-Загародскі. На вадасховішчы існуе два вялікіх архіпелага астравоў. У паўночным, большым, налічваеца іх больш за 2 дзесяткі. Сымыя вялікія маюць даўжыню да 1км і шырыню да 500 м. Разам з акаляючымі іх зараснікамі трыснягу і рагозу некаторыя астравы маюць плошчу ад некалькіх дзесяткаў да 100 га. У паўднёвым архіпелагу налічваецца каля 10 астравоў, два вялікіх (некалькі дзесяткаў га) іншыя меншыя па памерах. На большасці астравоў распаўсюджаны пасадкі хвоі звычайнай, берагі моцна забалочаныя з шырокімі зараслямі трыснягу і рагозу.
Рыбгас размешчаны на поўдзень ад вадасховішча. Створаны на месцы забалочанага ляснога массіву. Налічвае некалькі дзесяткаў прудоў агульнай плошчай каля 1000 га. На вялікіх прудах таксама маецца шмат астравоў.
Основные биотопы:
Вадасховішча – 60%, сажалкі рыбгаса – 40%.
На тэррыторыі ТВП абсалютна пераважаюць аквальныя экасістэмы. Вялікія памеры вадаёмаў, розныя глыбіні акваторыі і наяўнасць значнай колькасці астравоў ствараюць выключна спрыяльныя ўмовы для водна балотных, і ў першую чаргу вадаплаваючых птушак. На вадасховішчы, у заходняй, цэнтральнай і ўсходняй яго частках дамінуюць адкрытыя акваторыі, на поўдні і асабліва на поўначы сярод архіпелагаў астравоў значную плошчу займаюць зарасці надводных макрафітаў прадстаўленыя ў асноўным рагозам вузкалістным, камышом азёрным і трыснягом. Па ўзбярэжжах выспы моцна зараслі лазнякамі. Большасць цэнтральнай часткі самых вялікіх астравоў пакрыты сярэдне ўзроставымі хваёвымі пасадкамі. Невялікія астравы на самай паўночнай частцы вадасховішча пакрыты лугавой расліннасцю з рэдкім кустарнікам. Тут жа, на паўночным беразе захаваліся фрагменты даволі цікавага пойменнага лугу.
Экасістэмы рыбгасу “Палессе” прадстаўляюць сабою тыповае для падобных тэррыторый чаргаванне адкрытых акваторый, ды рагозна-трысняговых зарасляў, а таксама каналаў. На рыбгасе шмат астравоў большасць з якіх цалкам зарасла трыснягом.
Птицы:
Найбольшае значэнне ТВП мае для мігрыруючых птушак. Агульная колькасць якіх тут дасягае 20000 асобін. Раней тэррыторыя мела значэнне для гнездавання некалькіх водна-балотных відаў, але ў выніку рэканструкцыя прудоў з поўным вынішчэннем зарасляў надводных макрафітаў былі знішчаны і гнездавыя біятопы большасці відаў.
Другие группы животных:
не вядома.
Состояние редких видов птиц:
№ | Виды | Статус | Количество | Год/период оценки | Точность оценки | Тренды | Критерий ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Выпь большая | гн | 3 с | 2009 | Т | ↓ | |
2 | Цапля большая белая | гн | 12-15 п | 2005 | Э | ||
3 | Цапля большая белая | мг | 300-500 ос | 2005 | Э | A4i | |
4 | Черный аист | мг | 75 ос | 2003 | Т | ||
5 | Орлан-белохвост | мг | + | 2000-2011 | П | ||
6 | Турухтан | мг | + | 2011 | П | ||
7 | Веретенник большой | мг | 402 ос | 2008 | Т | ||
8 | Чайка малая | мг | + | 2000 | П |
Другие редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды:
не вядома.
Угрозы:
У сувязі з тым што рэжым гаспадарання і выкарыстання вадасховішча і рыбгаса значна адрозніваюцца, рознымі будуць і большасць пагроз для гэтых тэррыторый. Агульнымі для іх з’яўляюцца наступныя пагрозы:
- веснавое паляванне і браканьерства з’яўляецца моцнай крыніцай непакою;
- павышаныя рэкрэацыйныя нагрузкі, асабліва пад час гнездавога сезону спрычыняюцца да знішчэння гнездавых біятопаў і з’яўляюцца моцнай крыніцай непакою;
- знішчэнне так званых &lquo;непажаданых&rquo; відаў птушак у месцах каланіяльных паселішчаў пад час гнездавога сезону, можа прывесці да гібелі ахоўваемых птушак.
Акрамя таго кожны з вадаўмаў мае характэрныя толькі для яго тэррыторыі пагрозы. Для вадасховішча і яго узбярэжжа у першую чаргу гэта:
- з аднаго боку недастатковы выпас сельскагаспадарчай жывёлы на астравах, льбо поўная яго адсутнасць &nash; прыводзіць да зарастання астравоў лазняком і сасной, у выніку чаго страчваюцца цэнныя гнездавыя стацыі для каланіяльных птушак;
- з другога боку надмерны выпас хатняй жывёлы на тых жа астравах, асабліва ў маі на пачатку чэрвеня, што прыводзіць да знішчэння паселішчаў каланіяльных птушак;
Для птушак гняздуючых на рыбгасе найбольш значнымі пагрозамі з’яўляюцца:
- поздняя напаўняльнасць прудоў, альбо зброс вады пад час гнездавога сезону, што прыводзіць да гібелі гнёзд і птушанят;
- рэканструкцыя прудоў з поўным вынішчэннем зарасляў надводных макрафітаў, у выніку чаго знішчаюццы гнездавыя стацыі вялікай колькасці рэдкіх птушак;
- вынішчэнне расліннасці надводных макрафітаў вясною, на пачатку лета, гэта вядзе не толькі да знішчэння гнездавых стацый, алеж і да знішчэння птушак.
Рекомендации по сохранению:
- поўная забарона веснавога палявання на птушак на рыбгасе і вадасховішчы;
- вызначэнне спецыяльных месцаў для купання, рыбалоўства, адпачынку, месцаў стаянкі аўтатранспарта, забарона на гэтыя віды дзейнасці па за вызначанымі тэррыторыямі;
- арганізацыя маніторынга ТВП-утвараючых відаў і іншых значных відаў;
- развешванне штучных гнездавых скрыняў для вадаплаваючых і драпежных птушак на выспах вадасховішча і на рыбгасе;
- для захавання цэнных гнездавых стацый на некаторых астравах вадасховішча неабходна арганізацыя сенакашэння, але паза гнездавым сезонам і кантраляванага выпаса хатняй дывёлы, таксама па за гнездавым сезонам.
- стварэнне зон спакою у межах вадасховішча з поўнай забаронай палявання;
- на рыбгазе неабходна забарона выкарыстання хімічных сродкаў для знішчэння надводнай расліннасці;
- забарона знішчэння надводнай расліннасці ў гнездавы сезон;
- урэгуляванне напаўнення/спуску вады на прудах;
- пры рэканструкцыі прудоў неабходна каб плошча зарасляў надводнай расліннасці на пруду заставалася ня менш як 30% - 40% ад плошчы паверхні пруда.
Источники информации:
Асабістыя паведамленні: Астроўскі А.А, Левы С.В.
Абрамчук А.В., Абрамчук С.В. Большая белая цапля в Беларуси: распространение и экология. // Беркут. Т. 14, вып. 1. 2005. S. 50-55.
С.В. Абрамчук, А.В. Абрамчук, В.Е. Гайдук Серощекая поганка (Podicepsgrisegena) в Беларуси: численность и распространение. //Мозырский весник
Абрамчук С.В. Неопубликованные данные.
Составители :
* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org
Фото:
Хранители
- Стань хранителем
- Сообщить об угрозе
- Визит-отчет
- Материалы для хранителей
- Кто такие хранители ТВП
- Список хранителей