Арлец вялікі / Aquila clanga

Крытэрыі:

Фота:

Даведацца больш пра від:

Карта ТВП:

Спіс ТВП:

ТВПСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Альманскія балотыгн18-20 п2008ДA1
2Балота Дзікоегн2 п2012ДA1
3Балота Званецгн3 п2010ДA1
4Балота Спораўскаегн1 п2002Д
5Балота Спораўскаегн+2007, 2010Д
6Белавежская пушчагн0-1 п2008Д
7Бярэзіна-Гайнагн2 п2008-2011ДA1
8Бярэзінскі запаведнікгн6-12 п2008ДA1
9Велутагн2-4 п2005-2010ДA1
10Волхвагн3 п2010ДA1
11Выганашчанскія балотыгн4-6 п2008ДA1
12Выдрыцагн2 п2001ДA1
13Дзівін – Вялікі Лесгн?0-1 п2000-2009Д
14Палескі радыяцыйны запаведнікгн3-5 п2008-2010ДA1
15Пойма Львыгн5 п2005-2010ДA1
16Пойма Пцічыгн2 п2010ДA1
17Пойма Шчарызал2 ас2010-2013П
18Простыргн3-4 п2007-2010ДA1
19Прыпяцкія балотыгн6 п2011ДA1
20Старая Віцьгн0-1 п2004Д
21Стары Жадзенгн6 п2004-2010ДA1
22Сярэдняя Прыпяцьгн12 п2010ДA1
23Хаваншчынагн2 п2010ДA1
24Чырвонаегн6 п2000-2005ДA1

Апісанне віда:

Цяжка адрознiваецца ад малога арляца, таксама можна пераблытаць са стэпавым арлом i арлом-маркутом. Найлепшай вызначальнай рысай з’яўляюцца белаватыя плямы на надхвосці i некаторых крыючых крылаў, а таксама на плячах, але гэтыя плямы не заўседы выразныя. Голас: цвёрдае, металiчнае, як удары па дрэве, «клок-клок» альбо «к’ёк-к’ёк». Даўжыня цела 65-72 см, размах крылаў 155-182 см.

Падвiды:не мае.

Бiятоп:раўнiнныя або з пагоркамі тэрыторыi, парослыя старымi дрэвамi (часцей лiставымi) паблiзу рачных далiн, балот, вадаёмаў i iншых адкрытых месцаў.

Гняздо:у кронах дрэў каля ствала, часам у кустах (калі дрэвы адсутнічаюць), на вышыні 3-25 м ад зямлі. У форме кола, у аснове з сухiх галiн; высцiлка з тонкiх галiн i кары з прымессю сухой травы альбо дзярніны (не заўсёды). Памеры новага гнязда: D = 70 см, старога -100-110 см, Н да 100 см, h = 5 см.

Яйкi:2 (1-3), уздутыя або амаль элiптычныя. Колер зменлiвы, часцей за ўсё белыя, часта чыстыя або з iржавымi ці бурымi плямкамi або мазкамi. Памеры: 68,0 х 54,0 мм (60,0-75,0 х 45,0-58,5 мм).

Арэал:ад цэнтр. Еўропы праз Азiю да паўн.-ўсх. Кiтая i Прыморскага краю.

Пералёты:пералётны або часткова пералётны (III-IV, IX-XI).

Месца зiмовак:паўд. Азiя, Аравiйскi п-аў, усх. частка паўн. Афрыкі (дэльта р. Ніл) да паўд. Кеніі. Невялікая колькасць зімуе ў Еўропе (на Балканах, у Італіі, паўд. Францыі).

Беларусь:вельмі рэдкі пералётны від. Колькасць на гнездаванні складае каля 150 пар.

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru