Малы арлец / Aquila pomarina

Крытэрыі:

Фота:

Даведацца больш пра від:

Карта ТВП:

Спіс ТВП:

ТВПСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Альманскія балотыгн1-3 п2008Э
2Арэхаўскаегн?+2004-2010П
3Асвеягн3-5 п2007Э
4Балота Дзікоегн+2006-2012П
5Балота Званецгн3-4 п2000-2004Д
6Балота Спораўскаегн1 п2007Д
7Белавежская пушчагн55-60 п2008ДB2
8Брыцалавічская пушчагн4-7 п2005-2007Э
9Бярэзіна-Гайнагн2-4 п2006-2011Э
10Бярэзінскі запаведнікгн15-20 п2008Д
11Велутагн+2005-2010
12Выганашчанскія балотыгн3 п2005-2008Д
13Выдрыцагн> 3 п2001П
14Галубіцкая пушчагн5-6 п2005-2010Д
15Гарадзенская Свіслачзал+2006-2010П
16Дзівін – Вялікі Лесгн+2000-2009П
17Дражбітка-Свінагн+2005-2010П
18Казьяныгн8-12 п2000-2010Э
19Лебядзіны мохгн5-6 п2005-2010Д
20Налібоцкая пушчагн40-50 п2006ЭB2
21Палескі радыяцыйны запаведнікгн+2005-2010ЭB2
22Пойма Львыгн+2005-2010П
23Пойма Пцічыгн1-3 п2003-2010Э
24Пойма Янкігн10-12 п2003-2011Э
25Простырмг+2007-2008П
26Прыпяцкія балотыгн13 п2011Д
27Старая Віцьгн28-30 п2004ДB2
28Стары Жадзенгн+2004-2010П
29Сялецгн+2000-2010П
30Сярэдняя Прыпяцьгн22-30 п2008Э
31Хаваншчынагн4 п2010Д
32Чырвонаегн5-6 п2000-2005Д

Апісанне віда:

Цяжка адрознiць ад вялікага арляца (махавыя - мал. 14м). Ад канюха-мышалова адрознiваецца больш доўгiмi крыламi з шырока растапыранымі махавымi. На надхвосці звычайна адзiночныя белыя пёры. Маладыя з меншай колькасцю светлых плямаў, чым у вялікага арляца, і з iржава-вохрыстага колеру плямай на патылiцы. Голас: гукі разнародныя i параўнальна часта падаюцца. Самец у шлюбным палёце выдае працяглы свiст «уiii», акрамя гэтага выгукі, якія крыху нагадваюць браханне сабакi - адрывістае «хаў-хаў». Даўжыня цела 60-65 см, размах крылаў 134-159 см.

Падвiды:уЕўропетолькi А. р. роmarina- цэнтр., усх. i паўд.-ўсх. Еўропа, праз М. Азiю i Каўказ да паўд. Каспiя; A. p. hastata - Iндыя, паўн. Бангладэш i, верагодна, паўн. Бiрма i Пакiстан.

Бiятоп:старыя лiсцевыя альбо змяшаныя дрэвастоi паблiзу адкрытых тэрыторый, абалон, пашаў, рачных далін, на У - лесастэп. У Карпатах, на Балканах і Каўказе - таксама ў сухіх горных лясах да вышыні 1800 м в.у.м., у выключных выпадках - да 2200 м в.у.м.

Гняздо:тэрыторыi пар звычайна на адлегласцi 3-5 км. Можа займаць гнёзды iншых вялiкiх птушак, якiя перабудоўвае. Свае размяшчае блiжэй да ствала, у кроне (часцей за ўсё на лiсцеым дрэве) на вышыні 6-26 м ад зямлі. Аснова - з сухiх галiн, высцiлка - з галiнак (часта з прымессю травяністых раслін альбо дзярніны і лісця), па краях гнязда - свежыя галiнкi хвойных дрэў. Новае гняздо: D = 55-90 см, H = 30-50 см, h = 5,0-8,5 см; старое: D = 70-170 см, H = 40-120 см.

Яйкi:2 (1-3), уздутыя або амаль элiптычныя. Афарбоўка зменлiвая; галоўныя тыпы: 1) белыя з iржавымi альбо бурымi мазкамi; 2) белаватыя з глыбокiмi светлымi фiялетавымi плямамi i чырвона-ржавымi на паверхнi; 3) бела-рыжаватыя з рэдкiмi, глыбокiмi светла-фiялетавымi мазкамi i густымi, вялiкiмi, цёмна-бурымi на паверхнi. Памеры: 65,0 х 52,0 мм (56,0-72,0 х 45,0-55,0 мм).

Арэал:разарваны, цэнтр.-ўсх. Еўропа, Балканы, М. Азiя i Каўказ, Iндыя.

Пералёты:III-V, X-XI (iндыйскiя папуляцыi аселыя).

Месца зiмовак:заходнія папуляцыi - у паўд.-ўсх. Афрыцы.

Беларусь:шырока распаўсюджаны на гнездаванні, адносна звычайны сярод драпежных птушак пералётны і транзітна мігрыруючы від.

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru