Лунь палявы / Circus cyaneus
Карта ТВП:
Спіс ТВП:
№ | ТВП | Статус | Колькасць | Год/перыяд ацэнкі | Дакладнасць ацэнкі | Трэнды | Крытерый ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Альманскія балоты | гн | 1 п | 2005-2007 | Д | ||
2 | Балота Званец | гн | 2-3 п | 2000-2004 | Д | ↔ | |
3 | Балота Марочна | гн | + | 2006 | П | ||
4 | Балота Спораўскае | гн | 3 п | 2007 | Д | ↔ | |
5 | Белавежская пушча | гн | + | 2003-2008 | П | ||
6 | Брыцалавічская пушча | гн | 1-2 п | 2005-2007 | П | ||
7 | Бярэзіна-Гайна | мг | + | 2006-2011 | П | ||
8 | Бярэзінскі запаведнік | гн | + | 2008 | П | ||
9 | Выганашчанскія балоты | гн | 8-10 п | 2001-2008 | Э | ↔ | B2 |
10 | Выдрыца | гн | > 1 п | 2001 | П | ||
11 | Гарадзенская Свіслач | мг | + | 2000-2004 | П | ||
12 | Дзівін – Вялікі Лес | гн | 2-4 п | 2000-2009 | Э | ||
13 | Дражбітка-Свіна | гн | 6 п | 2001-2008 | Э | B2 | |
14 | Казьяны | гн | 5 п | 2000-2010 | Э | B2 | |
15 | Налібоцкая пушча | гн | + | 2004-2011 | П | ||
16 | Палескі радыяцыйны запаведнік | мг | ~ 100 ас | 2005-2010 | Э | ||
17 | Пойма Дняпра Лоеў-Жары | гн | + | 2006-2010 | П | ||
18 | Пойма Львы | гн | 9 п | 2005-2010 | Д | B2 | |
19 | Пойма Янкі | гн | + | 2003-2011 | П | ||
20 | Простыр | мг | + | 2003-2006 | П | ||
21 | Прыпяцкія балоты | гн | < 10 п | 2011 | Э | ||
22 | Старая Віць | гн | 4 п | 2004 | Д | ||
23 | Сярэдняя Прыпяць | гн | + | 2005-2011 | П | ||
24 | Хаваншчына | гн | 12 п | 2006-2010 | Э | B2 | |
25 | Чырвонае | гн | 2 п | 2000-2005 | Д |
Апісанне віда:
Сiлуэт падобны на балотнага луня. Выразны палавы дымарфiзм. Падобны да стэпавага i поплаўнага лунёў, асаблiва самка. Белая пляма на надхвосці выразная i параўнальна вялiкая. Маладыя падобныя да самкi. Самец толькi праз некалькi гадоў набывае канчатковы ўбор, найбольш доўга бурыя плямы захоўваюцца на грудзях i жываце. Голас: пад час шлюбных палётаў самец выдае прарэзлівае «піірр, піірр», «гі-гі-гі», самка «гiйе-гiйе». Даўжыня цела 44-52 см, размах крылаў 100-120 см.
Падвiды:С. с. суаneus - Еўропаi цэнтр.-паўн. Азiядапаўн. Кiтая, Камчаткi i Сахалiна; C. c. hudsonicus (Nothern harrier абоMarsh hawk) - Амерыка.
Бiятоп:густыя зараснікі на межах паблiзу старыц альбо вялiкiх комплексаў лугоў i рыбных сажалак, вялiкiя лугi з групамi кустоў альбо рачныя астравы з невялiкiмi групкамi кустоў i высокай зялёнай раслiннасцю, адкрытыя ландшафты, звычайна сухія стэпы, лугі, нізінныя тарфянікі, нізкія кусты, пясчаныя дзюны паблізу багнаў, зрэдку тайга, плантацыі маладых дрэў.
Гняздо:на зямлi ў аснавання куста альбо памiж купінамi высокай травы. У выглядзе плоскага круга; у аснове некалькi галiн, на гэтым - доўгiя i сухiя травы (часам з прымессю саломы). D = 50-80 см, H = 7-40 см.
Яйкi:4-8, акруглыя з тупым вузейшым канцом, з моцным бляскам, часам з рэдкiмi, iржава-карычневымi плямамi. Памеры: 45,0 х 35,0 мм (41,0-46,0 х 34,0-37,0 мм).
Арэал:разарваны. Галарктыка (акрамя Пн i Пд), а таксама паўд. частка Паўн. Амерыкi, Цэнтр. i Пн Паўд. Амерыкi.
Пералёты:IV, IX-X. У Еўропе заходнія i паўднёвыя папуляцыi аселыя. Таксама аселыя папуляцыi ў паўд. частцы Паўн. Амерыкi.
Месца зiмовак:зах., часткова цэнтр. i паўд. Еўропа, паўд. i ўсх. Азiя, паўн. Афрыка, Пд Паўн. i Цэнтр. Амерыкi.
Беларусь:рэдкі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.