Чорны бусел / Ciconia nigra

Крытэрыі:

Фота:

Даведацца больш пра від:

Карта ТВП:

Спіс ТВП:

ТВПСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Альманскія балотыгн10-20 п2005-2010ЭB2
2Арэхаўскаегн1-3 п2004-2010П
3Асвеягн4-6 п2005-2007Э
4Балота Дзікоегн+2006-2012П
5Балота Ельнягн3-4 п2005-2011П
6Балота Званецгн1-2 п2011П
7Балота Марочнагн+2006П
8Балота Спораўскаегн5 п2007Д
9Белавежская пушчагн25-30 п2003-2008ЭB2
10Брыцалавічская пушчагн> 5 п2007Э
11Бярэзіна-Гайнагн2-4 п2006-2011Э
12Выганашчанскія балотыгн4-7 п2010Э
13Выдрыцагн> 4 п2001П
14Дзівін – Вялікі Лесгн4-10 п2000-2009Э
15Дражбітка-Свінагн10-15 п2005-2010ДB2
16Казьяныгн8-10 п2000-2010ЭB2
17Лебядзіны мохгн3-4 п2005-2010Д
18Налібоцкая пушчагн20-40 п2004-2011ЭB2
19Палескі радыяцыйны запаведнікгн20-30 п2005-2010ЭB2
20Пойма Дняпра Лоеў-Жарыгн+2006-2010П
21Пойма Львыгн+2005-2010П
22Пойма Пцічыгн2-5 п2003-2010Э
23Пойма Сожагн3-5 п2006 - 2012Э
24Пойма Янкігн4-6 п2003-2011Э
25Простыргн3-5 п2003-2006Э
26Прыпяцкія балотыгн10-50 п2011ЭB2
27Рыбгас «Белае»гн+2005-2008П
28Рыбгас «Палессе»мг75 ас2003Д
29Старая Віцьгн+2004П
30Стары Жадзенгн+2004П
31Сялецгн+2005-2008П
32Сярэдняя Прыпяцьгн50-70 п2005ЭB2
33Хаваншчынагн3 п2009Д
34Цікіны астравыгн10 п2000-2005ДB2
35Чырвонаегн5 п2000-2005Д
36Чырвоны Боргн6-8 п2005-2010Э

Апісанне віда:

Вялікая чорная птушка з зялёным бляскам і белым жыватом. Дзюба і ногі чырвоныя ў гнездавы перыяд, па-за ім карычневыя. Маладыя без бляска, дзюба і ногі аліўкавыя. Голас: клякоча значна радзей і цішэй, шыпенне і пырханне падобныя на голас белага бусла, акрамя гэтага досыць ціхае «чэ-лі» або «чэ-лін». Даўжыня цела 88-100 см, размах крылаў 145-210 см. Самка крыху меншая за самца.

Падвiды: не мае.

Бiятоп: вялiкiя тэрыторыi старых дрэвастояў паблiзу балот або вiльготных лугоў.

Гняздо: у кронах старых дрэў блiжэй да ствала, з сухiх галiн, укладзеных слаямi папераменна з дзёрнам; высцiлка з траў i моху з прымессю лiсця або шэрсцi. D = 1,0-1,5 м.

Яйкi: 3-5, з тупым вузейшым канцом, белыя з зеленаватым прасветам (пад час наседжвання робяцца шэрымі). Памеры: 66,0 х 49,0 мм (60,0-70,0 х 46,0-51,0 мм).

Арэал:разарваны - Пiрэнейскi п-аў, цэнтр. i ўсх. Еўропа, М. Азiя i Б. Усход, Сярэд. i ўсх. Азiя да Сахалiна i Карэйскага п-ва ўключна, лакальна ў паўд. Афрыцы.

Пералёты: (III) IV, VIII-X.

Месца зiмовак: Афрыка на Пд ад Сахары, паўд.-ўсх. Азiя.

Беларусь: нешматлікі на гнездаванні пралётны від, транзітны мігрант.

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru