Чапля вялікая белая / Casmerodius albus

Крытэрыі:

Фота:

Даведацца больш пра від:

Карта ТВП:

Спіс ТВП:

ТВПСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Арэхаўскаемг+2004-2010П
2Балота Званецгн5-10 п2011П
3Балота Спораўскаемг+2007П
4Белавежская пушчамг+2003-2008П
5Браслаўскія азёрыгн30-35п2006-2011Д
6Бярэзіна-Гайнамг+2006-2011П
7Выганашчанскія балотызал10-15 ас2005-2010П
8Выдрыцамг+2001-2011П
9Галубіцкая пушчагн?4-5 п2005-2010П
10Гарадзенская Свіслачзал+2006-2010П
11Дзівін – Вялікі Лесгн5-15 п2005-2010Э
12Налібоцкая пушчагн?+2004-2011П
13Палескі радыяцыйны запаведнікгн10-20 п2005-2010П
14Пойма Дняпра Лоеў-Жарыгн+2006-2010П
15Пойма Сожагн5-10п2006 - 2012П
16Простыргн10-30 п2003-2006Д
17Прыпяцкія балотызал+2011П
18Рака Ляснаямг30-60 ас2004-2011Э
19Рыбгас «Белае»гн+2005-2010П
20Рыбгас «Палессе»гн12-15 п2005Э
21Рыбгас «Палессе»мг300-500 ас2005ЭA4i
22Сялецгн5-10 п2005Э
23Сялецмг100-250 ас2000-2010ЭA4i
24Сярэдняя Прыпяцьгн100-150 п2005-2011Э
25Сярэдняя Прыпяцьмг500-1000 ас2005-2011ЭA4i
26Тураўскае балоннемг10-100 ас2006-2011Д
27Хаваншчынагн20 п2010П

Апісанне віда:

Снежна-белая, ногі цалкам чорныя. У гнездавы перыяд упрыгожваючыя пёры на спіне. Голас: хрыплае карканне «рха». Даўжыня цела 85-102 см, размах крылаў 140-170 см. Самец крыху меншы за самку.

Падвiды: у Еўропе Е. а. alba.

Бiятоп: вялiкiя прасторы кантынентальных вадаёмаў або дэльтаў, парослыя прыбярэжнай раслiннасцю i кустамi (пазбягае тэрыторый з вялiкай колькасцю дрэў).

Гняздо: пераважна ў калонii (часта з iншымi чаплевымi), на заламаным трыснягу або кустах (спарадычна на асобных дрэвах). Ажурны плоскі стажок з сухога трыснягу або галiнак. D = 50-110 см, H = 35-60 см.

Яйкі: 3-5, падоўжаныя, амаль з аднолькавымі канцамі, блакітнавата-зялёныя (свежыя). Памеры: 62,0 х 42,0 мм (59,0-64,0 х 41,0-43,0 мм).

Арэал:разарваны, паўд.-ўсх. Еўропа, паўд. i ўсх. Азiя, Фiлiпiны, Малайскi арх., Аўстралiя, Новая Зеландыя, Афрыка, Паўд. Амерыка, цэнтр. i паўд. частка Паўн. Амерыкi.

Пералёты: паўднёвыя. папуляцыi аселыя. Пералётныя толькi папуляцыi з паўн. краю арэала (III-IV, IX-XI). Залятае ў розныя еўрапейскiя краiны на Пн i З ад гнездавога арэала (Вялiкабрытанiя, Iрландыя, Бельгiя, Люксембург, Германiя, Данiя, Нарвегiя, Швецыя, Фiнляндыя, Эстонiя, Лiтва, Польшча, Мальта, Канары).

Месца зiмовак: паўн. Афрыка, паўд.-зах., паўд. i цэнтр. Азiя, спарадычна зімуе ў Румыніі, Харватыі, Аўстрыі, Галандыі.

Беларусь: гняздзіцца па ўсёй краіне, пералётны від, часам сустракаца на зімоўцы.

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru