Валасяніца пярэстая / Ficedula hypoleuca

Крытэрыі:

Фота:

Даведацца больш пра від:

Карта ТВП:

Спіс ТВП:

ТВПСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Брыцалавічская пушчагн2500-3000 п2005ЭB3

Апісанне віда:

Самец у гнездавы перыяд з чорным альбо цёмна-карычневым верхам цела (таксама i надхвосцем), белым ілбом. У самкi верх цела алiўкава-буры (таксама i лоб). У абодвух полаў на крыле белая пляма i белыя палосы па краях хваста. Маладыя падобныя да самкi (не блытаць з маладымі шэрай валасяніцы). Голас: рытмiчныя, меладычныя гукі, якія ўзносяцца і ападаюць «дiпле-дiпле-в’я-цi-цiв-цiв» або цюй-цюй-ціфіруфліт», «піль-піль-філілілілілю». Позыў «цыт», металiчнае «бiт», асцерагае «плiт». Даўжыня цела 13-14 см, размах крылаў 21,5-24 см.

Падвіды: F. h. hypoleuca – большая частка Палеарктыкi; F. h. iberiae - Пiрэнейскi п-аў; F. h. speculigera - паўн.-зах. Афрыка. Некаторыя аўтары вылучаюць яшчэ F. h. tomensis (сін.F. h. sibirica)– ад Урала на У.

Біятоп: прарэджаныя старыя лiсцевыя цi змяшаныя лясы з мноствам дуплiстых дрэў, паркі і вялікія па плошчы сады. У Швейцарыi даходзiць па альпiйскiх далiнах да 1000 м (нават да 1600 м в.у.м.), засяляючы ўскрайкi лясоў i лугоў, а таксама будынкi. У Алжыры i Марока даходзiць да 1200-1800 м в.у.м. у кедравых, дубовых i сасновых лясах. У Татрах 1100 м в.у.м. У Англii сустракаецца на ўзгорках, парослых дубамi з падростам i моцным лiсцевым подсцiлам.

Гняздо: у дупле (як у натуральным, так і ў штучным) на вышынi 2-6 м над зямлёй не больш за 20 м), няшчыльнае, з сухіх лістоў, каранёў i травы з прымессю лыка (часта з насеннем клёнаў, грабаў і ліп). Высцілка з шырокай травы, карэньчыкаў, кавалкаў лістоў і лыка, часам пер’я i шэрсцi. D = 10-16 см, d = 5-7 см, H = 5,5-8 см, h = 3-5 см.

Яйкі: 5-7 (4-8), сустракаюцца гнёзды з большай колькасцю яек (да 20); гэта кладкi 2-3 самак. Асiметрычныя, таўсцейшыя на адным канцы, даволi вострыя на вузейшым канцы, бледна-блакітныя, рэдка з нешматлiкiмi ржава-карычневымi крапінкамi. Памеры: 18,0 х 13,5 мм (16,0-20,0 х 12,0-14,5 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Iсландыi, Iталii i мiжземнаморскiх краiн) на У ад iх, Пд Украiны i Расii, цэнтр. частка зах. Азіі да вярхоўяў р. Енiсей, паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты: IV-V, (VII) VIII-IX (X).

Месца зімовак: Трапiчная Афрыка на Пд ад Сахары, галоўным чынам на Пн ад Гвiнейскага зал., а таксама далей на Пд.

Беларусь:звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru