Чаротаўка вяртлявая / Acrocephalus paludicola
Карта ТВП:
Спіс ТВП:
№ | ТВП | Статус | Колькасць | Год/перыяд ацэнкі | Дакладнасць ацэнкі | Трэнды | Крытерый ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Альманскія балоты | гн | 0-150 с | 2005-2010 | Э | A1 | |
2 | Балота Дзікое | гн | 156-216 с | 2008 | Д | ↓? | A1 |
3 | Балота Званец | гн | 2033-6974 с | 2011 | Э | ↓ | A1 |
4 | Балота Спораўскае | гн | 491-517 с | 2011 | Д | ↓ | A1 |
5 | Бярэзіна-Гайна | гн | 3 с | 2006 | Д | ↓ | |
6 | Бярэзіна-Гайна | гн | 0 с | 2007-2010 | Д | ↓ | |
7 | Выганашчанскія балоты | гн | 37-52 с | 2010 | Д | ↓ | A1 |
8 | Гарадзенская Свіслач | гн | 30-80 с | 2006-2010 | Д | ↓ | A1 |
9 | Дзівін – Вялікі Лес | гн | 11-15 | 2009 | Д | ↔ | A1 |
10 | Лельчыцкая Убарць | гн | 10 с | 2004 | A1 | ||
11 | Палескі радыяцыйны запаведнік | мг | 4 с | 2007 | П | ||
12 | Пойма Шчары | гн | 36-40 с | 2010 | Д | ↔ | A1 |
13 | Простыр | гн | 10-100 с | 2003-2006 | Д | ↓ | A1 |
14 | Сэрвач | гн | 31-38 с | 2006-2010 | Д | ↔ | A1 |
15 | Сярэдняя Прыпяць | гн | 34 с | 2010 | Д | ↓ | A1 |
Апісанне віда:
На галаве жоўта-белаватыя палоскi, якiя са спiны заходзяць на надхвосце, светлыя грудзi ў цёмныя рыскi. Голас: спявае падобна, як звычайная чаротаўка, але больш манатонна, часта чуваць «эррр-дідіді, эр-дю-дю-дю», часта ў палёце альбо з высокага сцябла. Позыў «цек». Даўжыня цела 13 см, размах крылаў 16-19 см.
Падвіды: не мае.
Біятоп: вялікія падмоклыя, кіслыя лугі, парослыя асокамі і рэдкiмi групамі кустоў, а таксама вялікія тарфянікі, балоты, рэдка зарослыя кустамi, часам зарастаючыя сажалкi (у параўнаннi са звычайнай чаротаўкай патрабуе менш густой i нiжэйшай раслiннасцi).
Гняздо: “уціснутае” ў купіну асакі або ў ніжнюю частку куста, праз які расце высокая травянiстая расліннасць, над балоцiстым грунтам цi вадой ад 3 да 30 см. Старанна, але часцей няшчыльна збудаванае гняздо з шырокіх лістоў асакі, сцёблаў, павуцiны i раслiннага пуху (радзей травы); высцілка з сухой травы, звычайна з карэньчыкамi і асакой (часам з прымессю пер’я, расліннага пуху або каласкоў асакі). D = 7,5-11 см, d = 4,5-6,5 см, H = 7,5-9 см, h = 4-4,5 см.
Яйкі: 4-6 (3-8), крыху падоўжаныя, белыя, светла-аліўкава-шэрыя або аліўкава-жоўтыя, колер фону слаба бачны з-пад вельмі густых і дробных карычнева-аліўкавых плямак. У рэдкiх выпадках выступаюць тонкiя перарывiстыя воласападобныя чорныя лiнii. Памеры: 17,0 х 13,0 мм (15,0-19,0 х 12,0-15,0 мм).
Арэал: разарваны i плямiсты; цэнтр. і ўсх. Еўропа, вузкiм поясам да Сібіры (да р. Об), лакальна вядома ва ўсх. Германii, Польшчы, Венгрыi, б. Югаславіi і Літвы. Найболшая частка папуляцыі лакалізуецца на вялікіх балотах у Беларусі.
Пералёты: IV-V, (VII)VIII-IX(X). За межамi арэала сустракаецца ў Iрландыi, Данii, Нарвегii, Швецыi, Фiнляндыi, Эстонii, на Балеарскiх а-вах, Мальце, у Грэцыi, Турцыi, на Азорскiх i Канарскiх а-вах.
Месца зімовак: слаба вывучана; зах. Афрыка на Пд ад Сахары.
Беларусь: рэдкі, спарадычна пашыраны на нізінных балотах у паўд. і зах. частках краіны пералётны від.