Нырок-сівак / Aythya ferina
Карта ТВП:
Спіс ТВП:
№ | ТВП | Статус | Колькасць | Год/перыяд ацэнкі | Дакладнасць ацэнкі | Трэнды | Крытерый ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Рыбгас «Белае» | гн | 80-100 п | 2008 | Э | ↓ | B3 |
2 | Сялец | гн | 200-300 п | 2005-2008 | Э | B3 | |
3 | Сярэдняя Прыпяць | гн | 100-1500 п | 2005-2011 | Э | B3 | |
4 | Сярэдняя Прыпяць | мг | > 13500 ас | 2005-2011 | Э | A4i | |
5 | Тураўскае балонне | мг | 2000-3000 ас | 2006-2011 | Д | ↓ | |
6 | Тураўскае балонне | гн | 0-10 п | 2006-2011 | Д | ↓ |
Апісанне віда:
Самец у шлюбным уборы светла-папялісты з каштанавай галавой, чорнымі грудзьмі і паясніцай. Самка, маладыя і самец у негнездавы час каштанавата-бурыя. Люстэрка белаватае, слаба бачнае. Голас: у самцоў далікатнае, свісцячае «ікк-ікк-коо», а таксама «бібібі», у самак - прарэзлівае, хрыплае краканне «хар-р», «кэр-р-р», «гагагаг». Даўжыня цела 42-49 см, размах крылаў 68-84 см. Самка крыху меншая за самца.
Падвiды:немае.
Бiятоп:вялiкiясажалкіi вялікіяазёры(наваталігатрофныя) здобраразвiтайнадводнайраслiннасцю, устэпахсаланаватыяабосалёныяазёры, наЗ– марскіяіакіянскіяўзбярэжжы.
Гняздо:на слаба зарослым участку (вельмi рэдка на сталым, вiльготным грунце) недалёка ад вады. На некаторых тэрыторыях у калоніях чаек. Аснова вiльготная. Няшчыльнае і тоўстае чашападобнае з сухiх лiстоў трыснягу i рагозу; у сярэдняй частцы часта з прымессю асакi. Багатая высцiлка з чорна-бурага пуху з белымi сярэдзiнамi, не перамешаная з раслiнным матэрыялам. D = 21-40 см, d = 15-18 см, H = 10 см (да36 см), h = 6-10 см.
Яйкi:6-11, звычайна з аднолькавымi канцамi, з павольна зрэзаным вузейшым канцом (больш выразна вузейшым, чым у А. fuligula), светла-жоўта-шэрыя або жаўтавата-зеленаватыя. Памеры: 63,0 х 44,0 мм (51,0-69,0 х 41,0-49,0 мм).
Арэал:уся Еўропа без крайняй Пн і праз Азію да воз.Байкал. Ізаляваныя папуляцыі ў паўн. Афрыцы і ў Турцыі.
Пералёты:к.II-IV, VIII-XIІ.
Месца зiмовак:зах. Еўропа, бас. Мiжземнага м., Каспійскае і Чорнае м., Турцыя, Б. Усход, Месапатамія, паўн. Афрыка (далiна р.Нiл, нешматлікая ў Судане і Эфіопіі) паўд. i ўсх. Азiя, Кітай, Японiя, Фiлiпiны.
Беларусь:звычайны на гнездаваннi пералётны від, транзітны мігрант, зрэдку адзначаецца ў вельмі невялікай колькасці на зімоўцы.