Круцігалоўка / Jynx torquilla

Крытэрыі:

Фота:

Даведацца больш пра від:

Карта ТВП:

Спіс ТВП:

ТВПСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Сярэдняя Прыпяцьгн> 300 п2005-2011ПB3

Апісанне віда:

Часта больш проста пачуць голас, чым убачыць. Знешнiм выглядам адрознiваецца ад іншых дзятлаў, нагадвае вераб’інападобных. Параўнальна доўгі хвост, кароткая дзюба, верх колеру кары, спод белаваты з далікатнымі палоскамі, праз вока цёмная паласа. Зверху галавы пёры часта падымаюцца. 2 пальцы ўперад і 2 назад. Часта ў пошуках насякомых скача па зямлі з паднятым хвастом. Галаву здольная паварочваць моцна назад. Голас: манатоннае, доўга паўтараемае «куй-куй-куй», пры небяспецы шыпіць, радзей выдае сухое «шот». Даўжыня цела 16-19 см, размах крылаў 25-30 см.

Падвіды:з 4 падвідаў у Еўропе распаўсюджаны: J. t. torquilla – большая частка Еўропы (акрамя Ірландыі, Брытанскіх а-воў і крайняй Пн) і праз паўд. Сібір і паўн.-цэнтр. Азію да Сахаліна і Японіі; J. t. tschusii – Італія, Сардзінія, Корсіка, узбярэжжы Харватыі на Пд да Далмацыі.

Біятоп: прарэджаныя лісцевыя і змяшаныя дрэвастоі, акрамя таго - старыя паркі (нават у гарадах) і сады, могілкі, алеі, прырэчныя лясы. Часцей па краях вялікіх лясоў, чым у глыбі. У Швейцарыі даходзіць да 1000 м в.у.м. У паслягнездавы перыяд не толькі лясы, але таксама паўпустыні і нават пустыні, пакрытыя калючымі кустамі або скупа парослыя дрэвамі, таксама пасевы.

Гняздо: у дупле (як у прыродным, так і пасля іншых птушак), ў гнездавых скрынках, часам у шчылінах сценакбудынкаў, зрэдку ў норах у ярах, без высцілкі. Старыя гнёзды іншых птушак, напр., сініц, вераб’ёў або мухаловак выкiдвае з дупла. Глыбіня гнездавой камеры 20-35 см, дыяметр адтуліны 4-15 см.

Яйкі: 7-10 (5-12), авальныя з лёгка зрэзаным вузейшым канцом, белыя, бліскучыя. Памеры: 20,5 х 15,5 мм (18,0-24,0 х 15,0-16,5 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Ірландыі, Брытанскіх а-воў і крайняй Пн) і праз цэнтр. Азію поясам да Сахаліна і Японіі, а таксама цэнтр. Кітая ўключна. Лакальна ў М. Азіі, на Каўказе, у паўн.-зах. Афрыцы і паўн.-зах. Індыі.

Пералёты:IV-V, VIII-IX (Х).

Месца зімовак: паўн. і трапічная Афрыка, паўд. і паўд.-ўсх. Азія, нешматлікая ў басейне Міжземнага м. і на Б. Усходзе.

Беларусь:нешматлікі, месцамі звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru