Качка-шылахвостка / Anas acuta

Крытэрыі:

Фота:

Даведацца больш пра від:

Карта ТВП:

Спіс ТВП:

ТВПСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Арэхаўскаегн0-1 п2004-2010П
2Асвеямг0-10 ас2005-2007П
3Балота Спораўскаегн1-5 п2007Э
4Белавежская пушчамг+2003-2008П
5Браслаўскія азёрымг3-15ас2004-2011П
6Брыцалавічская пушчамг+2007П
7Бярэзіна-Гайнамг+2006-2011П
8Дзівін – Вялікі Лесмг50-100 ос2000-2009Д
9Налібоцкая пушчагн?0-2 п2004-2011П
10Палескі радыяцыйны запаведнікгн5-10 п2010П
11Пойма Дняпра Лоеў-Жарымг+2006-2010П
12Пойма Сожагн+2006 - 2011П
13Прыпяцкія балотыгн< 10 п2011Э
14Рака Ляснаямг500-1000 ас2004-2011ЭB1i
15Сялецгн+2000-2010П
16Сярэдняя Прыпяцьгн20-30 п2005-2011Э
17Сярэдняя Прыпяцьмг> 600 ас2005-2011ЭB1i
18Тураўскае балоннемг500-1000 ас2006-2011ДB1i
19Тураўскае балоннегн2-5 п2006-2011Д

Апісанне віда:

Самец у шлюбным уборы папялісты, з белай шыяй і грудзьмі і карычневай галавой, рулявыя вельмі доўгія, люстэрка цёмна-зялёнае з жоўта-чорнай аблямоўкай. Самка, маладыя і самец у негнездавы час карычнева-папялістыя з параўнальна доўгім хвастом з вострым заканчэннем (у адрозненне ад качкі-крыжанкі). У палёце крыху падобныя на качку-свіцьву, але сілуэт больш стройны. Голас: падае рэдка, у самцоў мяккі свіст «цье-і-діш, цью-і-діш» і выгук падобны на «кріт» качкі-цыранкі, у самак стракочучае, бурклівае краканне «квак», «коро-коро», «эррерр». Даўжыня цела самца 61-76 см, самкі 51-57 см, размах крылаў 80-95 см.

Падвiды:A. a. acuta - паўн. i ўсх. Еўропа, месцамi У Сярэд. Азii i Паўн. Амерыка; A. a. actoni - в-аў Кергелен; A. a. drygalskii - в-аў Кразэта.

Бiятоп:вялiкiя па плошчы залiўныя лугi недалёка ад палёў i вялiкiх, плыткiх вадаёмаў (таксама ў тундры), прыморскія балоты, стэпы (на Пд).

Гняздо:паблiзу вады, адкрытае, сярод рэдкай зялёнай раслiннасцi або ў кусце. Няшчыльнае чашападобнае з сухой травы; багатая высцiлка з карычневага пуху. D = 22-25 см, d = 10-20 см, H = 11-13 см, h = 9-11 см.

Яйкi:7-10, з аднолькавымi, тупымi канцамi, авальныя, светла-цялеснага колеру або зеленавата-шэрыя з жоўтым адценнем. Памеры: 54,0 х 38,0 мм (48,0-61,0 х 35,0-42,0 мм).

Арэал:паўн. i цэнтр. Еўропа (ізаляваныя папуляцыі на Балканах, у Венгрыі, Грэцыі, Турцыі, нешматлікая ў Іспаніі і Францыі), Грэнландыя, паўн. Афрыка, паўн. і цэнтр. часткі Азii да Казахстана, Паўн. Амерыка (акрамя У і Пн).

Пералёты:III-IV, VIII-XII.

Месца зiмовак:зах. Еўропа i паўд. Азiя, Карэйскi п-аў, Японiя i Фiлiпiны, паўн. i ўсх. Афрыка, цэнтр. i паўд. частка Паўн. Амерыкi i паўн. частка Паўд. Амерыкі, узбярэжжы Цiхага ак.

Беларусь:рэдкі на гнездаванні пералётны від, транзітны мігрант. Адзінкава адзначаны на зімоўцы.

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru