Пугач / Bubo bubo

Крытэрыі:

Фота:

Даведацца больш пра від:

Карта ТВП:

Спіс ТВП:

ТВПСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Альманскія балотыгн5-7 п2005ЭB2
2Арэхаўскаегн1 п2004-2010П
3Асвеягн1-2 п2007Э
4Балота Дзікоегн2 п2006-2008Д
5Балота Званецгн1-2 п2011Д
6Белавежская пушчагн8-12 с2005-2007Д
7Брыцалавічская пушчагн1-3 п2008Д
8Волхвагн2 п2010Д
9Выганашчанскія балотыгн5-7 п2005-2008ДB2
10Галубіцкая пушчагн1-2 п2005-2010П
11Дзівін – Вялікі Лесгн3-4 п2000-2009Д
12Дражбітка-Свінагн1 пД
13Лебядзіны мохгн+2005-2010П
14Лельчыцкая Убарцьгн+2004
15Налібоцкая пушчагн> 3 п2004-2011П
16Палескі радыяцыйны запаведнікгн10-15 п2005-2010ЭB2
17Пойма Дняпра Лоеў-Жарыгн2 п2006-2010П
18Пойма Львыгн+2005-2010П
19Пойма Янкігн1-2 с2003-2011Э
20Простыргн+2003-2006Д
21Прыпяцкія балотыгн13-15 п2011ДB2
22Рака Ляснаягн1-3 п2004-2011Д
23Сялецгн1-3 п2005-2008Д
24Сярэдняя Прыпяцьгн20-30 п2008ЭB2
25Хаваншчынагн> 4 п2006-2010Д
26Чырвонаегн3 п2000-2005Д

Апісанне віда:

Самая вялiкая сава, ржава-карычневага колеру, зверху галавы «вушкі» з пер’я. Вочы аранжавыя (не блытаць з вушатай савой). Голас: гучнае, нiзкае «у-ху», а таксама больш цiхае, гарлавое «у-у»; асцерагаючы крык нагадвае брэх сабакi. Даўжыня цела 60-78 см, размах крылаў 155-188 см. Самка крыху меншая за самца.

Падвіды:B. b. bubo – Скандынавія і ад зах. Еўропы да зах. Расіі; B. b. hispanus – Пiрэнейскі п-аў; B. b. ruthenus – паўд.-ўсх. Еўропа; B. b. sibiricus – Урал, зах.-цэнтр. і цэнтр. Азія; B. b. interpositus – Украіна, Каўказ, Сірыя. Акрамя гэтых вылучаюць яшчэ 15 падвідаў.

Біятоп:вялікія і густыя старыя лясы з паваленымі дрэвамі (ахвотна паблізу азёр або балот), горныя лясы, стэпы і пустыні са скаламі, абрывамі і горнымi цяснiнамi. У гарах даходзіць да вышыні 1100-1800 м в.у.м., а ў Татрах - 900-1200 м в.у.м., Альпах - 1600-1800 м і Пірэнеях нават да 2000 м в.у.м. Мае патрэбу ў тэрыторых, не кранутых чалавекам.

Гняздо:на зямлі, пад паваленымі стваламі і выварачанымі дрэвамі, у паглыбленнях на скалах, у нішах і на скальнах паліцах, у пячорах, дуплах дрэў. Часам займае старыя гнёзды іншых птушак (напр., драпежных, чорнага бусла), якія размяшчаюцца ў цэнтр. частцы кроны на дрэвах. Такія гнёзды можна вызначыць па пагадках, якія валяюцца вакол. Высцілка з сухой травы, моху, дробных галінак.

Яйкі:2-3 (1-6), з аднолькавымі тупымі канцамі, авальныя або амаль акруглыя, белыя, часта з плямкамі вапны. Памеры: 60,0 х 49,0 мм (57,0-64,0 х 47,0-51,0 мм).

Арэал:Еўропа (акрамя Брытанскіх а-воў, паўн.-цэнтр. Францыі, Бельгіі і Галандыі, а таксама крайняй Пн), Азія (акрамя паўн. і паўд.-ўсх. частак), субсахарская Афрыка.

Пералёты:аселы, качуе па-за межы арэала (напр., у Вялікабрытанію і Ірландыю).

Месца зімовак:у межах гнездавога арэала.

Беларусь:рэдкі, спарадычна пашыраны на гнездаванні аселы від.

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru