Грыцук вялікі / Limosa limosa

Крытэрыі:

Фота:

Даведацца больш пра від:

Карта ТВП:

Спіс ТВП:

ТВПСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Альманскія балотыгн20-50 п2005-2007ЭA1
2Арэхаўскаегн10-15 п2004-2010ДA1
3Асвеягн1-2 п2007Э
4Балота Дзікоегн20-30 п2006Д↔?A1
5Балота Ельнягн30-50 п2005-2011ЭA1
6Балота Марочнагн2-5 п2010Э
7Балота Спораўскаегн5-10 п2007ЭA1
8Белавежская пушчагн+2003-2008П
9Браслаўскія азёрыгн15-20 п2006-2011ДA1
10Бродымг+мгП
11Брыцалавічская пушчагн+2005П
12Бярэзіна-Гайнагн15-25 п2009ПA1
13Выганашчанскія балотыгн2-3 п2005-2008П
14Выдрыцагн+2011П
15Гарадзенская Свіслачгн5-10 п2008-2010Д↑?A1
16Дзівін – Вялікі Лесгн10-20 п2000-2009ДA1
17Лебядзіны мохгн+2005-2010П
18Лельчыцкая Убарцьгн60 п2004A1
19Налібоцкая пушчагн2-5 п2004-2011П
20Палескі радыяцыйны запаведнікгн5-8 п2005-2010Д
21Пойма Дняпра Лоеў-Жарыгн+2006-2010П
22Пойма Львыгн+2005-2010П
23Пойма Пцічыгн+2003-2010П
24Пойма Сожагн20-40 п2006 - 2012ЭA1
25Простыргн10-20 п2003-2006ДA1
26Прыпяцкія балотыгн> 50 п2011ЭA1
27Рака Ляснаягн50-100 п2004-2011ЭA1
28Рыбгас «Палессе»мг402 ас2008Д
29Стары Жадзенгн+2004П
30Сялецмг+2000-2010П
31Сярэдняя Прыпяцьгн200-500 п2005ЭA1
32Сярэдняя Прыпяцьмг5000-10000 ас2005ЭA4i
33Тураўскае балоннемг3000-5000 ас2006-2011ДA4i
34Тураўскае балоннегн10-50 п2006-2011ДA1
35Чырвоны Боргн16-20 п2010ЭA1

Апісанне віда:

Доўгая, прамая дзюба, аранжавая каля асновы i з цёмным канцом. Галава i перад цела ў шлюбным уборы карычнева-ржавага колеру, жывот паласаты. У негнездавы час шэры з белым жыватом. Хвост заканчваецца чорнай шырокай паласой, добра бачнай у палёце, на крылах вялiкае белае люстэрка. Голас: вельмi разнастайны: гучнае, крыклiвае «ціу-і-ціу», насавое «квіі-іт», каля гнязда ў палёце «верэцень-верэцень», або «аўдоціа-аўдоціа», або «рііта-рііта-рііта». Даўжыня цела 40-48 см, размах крылаў 68-82 см.

Падвіды: L. l. limosa – большая частка Еўропы; L. l. islandica – Ісландыя, Шатландыя, паўн. Нарвегія; L. l. melanuroides - ізаляваныя папуляцыі ва ўсх. Сібіры, Манголіі, паўн.-ўсх. Кітаі і на Д. Усходзе Расіі.

Біятоп: вільготныя лугі і балоты з купінамі асакі, вільготныя тарфянікі, травяністыя берагі азёр, прыгнечаныя стэпы. Пранікае на сельгастэрыторыі (асабліва на пашы, лугі, вільготныя палі).

Гняздо: у неглыбокай ямцы на выступаючай з вады купіне траў і асок або на культурных лугах на сухіх месцах, часта пад кустом, з бакоў пад прыкрыццем раслін. Чашападобнае, з невялікай колькасці лістоў асок, сцёблаў хвашчу, лісця або іншай расліннасці. У выключных выпадках гнёзды размяшчае на плыткай вадзе (глыбінёй 10 - 20 см), і яны ў выглядзе стажка са шчыльна ўкладзенага матэрыялу. D = 15-20 см, h = 2-7 см.

Яйкі: 3-4 (часам 5), авальныя або грушападобныя, аліўкава-зеленаватыя, аліўкава-бурыя альбо аліўкава-жоўтыя, часам цёмна-карычневыя. Глыбокія плямкі шэравата-карычневыя, паверхневыя – (даволі вялікія) карычневыя альбо аліўкава-карычневыя, звычайна іх крыху больш на шырокім канцы. Памеры: 54,0 х 38,0 мм (48,5-60,0 х 34,0-41,0 мм).

Арэал: Ісландыя, лакальна зах. Еўропа і ад цэнтр. і ўсх. Еўропы паласой праз Азію да Сахаліна і Камчаткі.

Пералёты: (ІІ) III-IV, VII-IX (Х).

Месца зімовак: у Еўропе - міжземнаморскія краіны, М. Азія, Месапатамія, паўд.-ўсх. Азія, Філіпіны, Малайскі арх., Аўстралія, паўн. і экватарыяльная Афрыка.

Беларусь: нешматлікі, але яшчэ месцамі звычайны пералётны і транзітна мігрыруючы від.

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru