Баталён / Philomachus pugnax
Карта ТВП:
Спіс ТВП:
№ | ТВП | Статус | Колькасць | Год/перыяд ацэнкі | Дакладнасць ацэнкі | Трэнды | Крытерый ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Арэхаўскае | мг | + | 2004-2010 | П | ||
2 | Асвея | гн | 1-3 п | 2007 | Э | ||
3 | Балота Спораўскае | мг | + | 2007 | П | ||
4 | Белавежская пушча | мг | + | 2003-2008 | П | ||
5 | Браслаўскія азёры | мг | 40-60ас | 2005-2011 | П | ↔ | |
6 | Броды | мг | + | 2010 | П | ||
7 | Брыцалавічская пушча | мг | 1000 ас | 2005 | П | ||
8 | Бярэзіна-Гайна | мг | 500-1500 ас | 2006-2011 | П | ||
9 | Волхва | мг | + | 2010 | П | ||
10 | Гарадзенская Свіслач | мг | 50-500 ас | 2009-2011 | Э | ||
11 | Гронава | мг | + | 2012 | П | ||
12 | Налібоцкая пушча | мг | + | 2004-2011 | П | ||
13 | Палескі радыяцыйны запаведнік | мг | 3000-5000 ас | 2005-2008 | Э | ||
14 | Пойма Дняпра Лоеў-Жары | мг | + | 2006-2010 | П | ||
15 | Пойма Сожа | мг | + | 2006 - 2012 | П | ||
16 | Пойма Шчары | мг | 200-400 ас | 2013 | П | ||
17 | Простыр | гн | 10-50 п | 2003-2006 | Э | ||
18 | Прыпяцкія балоты | гн | 10-50 п | 2011 | Э | ||
19 | Рака Лясная | мг | 500-1000 ас | 2004-2011 | Э | ||
20 | Рыбгас «Палессе» | мг | + | 2011 | П | ||
21 | Сялец | мг | + | 2000-2010 | П | ||
22 | Сярэдняя Прыпяць | гн | 100-250 п | 2005 | Э | ||
23 | Сярэдняя Прыпяць | мг | ~50000-100000 ас | 2005 | Э | A4i | |
24 | Тураўскае балонне | мг | 20000-50000 ас | 1996-2011 | Д | ↑ | A4i |
25 | Тураўскае балонне | гн | 0-10 п | 1996-2011 | Д | ↓ |
Апісанне віда:
У шлюбным уборы палавы дымарфiзм праяўляецца ў багатым, вельмi зменлiвым апярэннi самца. Самка меншая. Самец у негнездавы час падобны да самкi, але з меншай колькасцю плямак, грудзi крэмавыя, аднатонныя. У палёце «каржакаваты» сiлуэт, рысунак на крылах i дзве белыя плямы на паяснiцы. Голас: вельмі рэдка ціхае «как»; самка каля гнязда, калі аблятае набліжаючагася ворага, ціха мармыча «ум-ум». Даўжыня цела самца 28-33 см, самкі 22-27 см, размах крылаў самца 54-59 см, самкi 48-52 см.
Падвіды:не мае.
Біятоп:вялікія вільготныя лугі з невялічкімі пагоркамі, тундра, літараль каля ўзбярэжжа, дэльты, балоты з невялікімі азёрамі. У паслягнездавы перыяд таксама сухія травяністыя тэрыторыі, палі, сухое дно часовых вадацёкаў, узбярэжжы прэснаводных вадаёмаў і рэк, заліваемыя вадой тэрыторыі і балоты. Значна больш рэдкі на марскіх узбярэжжах.
Гняздо:у даволі глыбокай ямцы ў сухім месцы пад прыкрыццем высокiх наземных раслін. Высцілка больш багатая, чым у кнігаўкі, з травы, лісця, сцёблаў і моху. D = 12-15 см, h = прыбл. 5 см.
Яйкі:(2-3) звычайна 4, грушападобныя да авальных, з больш вострым вузейшым канцом, чым у случка, і больш вузкія, чым у кнігаўкі. Жаўтавата-зялёныя або светла-зялёныя да аліўкавых, з карычнева-шэрымі глыбокімі і карычняватымі да цёмна-карычневых паверхневымі плямамі. Памеры: 43,0 х 30,5 мм (39,0-48,0 х 28,0-33,0 мм).
Арэал:лакальна ў Вялікабрытаніі, Францыі, Галандыі, Германii, Даніі і Польшчы. Закрыты ад Скандынавіі праз паўн.-ўсх. Еўропу і Азію да праліва Берынга. Лакальна на Пд да воз. Байкал.
Пералёты:(ІІ) ІІІ-IV(V-VІ), VII-X (XI).
Месца зімовак:зах. Еўропа (Галандыя, Германiя, Францыя, Вялікабрытанія), еўрапейскае і афрыканскае Міжземнамор’е, Месапатамія, паўд. і паўд.-ўсх. Азія (з Індыяй уключна), усх., паўд. і зах. Афрыка на Пд ад Сахары.
Беларусь: нешматлікі на гнездаванні пералётны від; у значна большай колькасці сустракаецца пад час транзітных міграцый.