Пагоніч малы / Porzana parva
Карта ТВП:
Спіс ТВП:
№ | ТВП | Статус | Колькасць | Год/перыяд ацэнкі | Дакладнасць ацэнкі | Трэнды | Крытерый ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Арэхаўскае | гн | 25-30 п | 2004-2010 | Э | ↔ | B3 |
2 | Асвея | гн | 5-10 с | 2007 | Э | ||
3 | Балота Званец | гн | 50-80 с | 2011 | Э | B3 | |
4 | Балота Спораўскае | гн | 20-30 п | 2007-2010 | Э | ||
5 | Белавежская пушча | гн? | 1 с | 2003 | П | ||
6 | Браслаўскія азёры | гн | 3п | 2011 | Д | ||
7 | Выганашчанскія балоты | гн? | + | 2005-2008 | П | ||
8 | Дзівін – Вялікі Лес | гн | 20-30 с | 2000-2009 | Э | ↑ | |
9 | Палескі радыяцыйны запаведнік | гн | ~ 1000 п | 2008-2010 | Э | B3 | |
10 | Простыр | гн | 315-530 с | 2003-2006 | Э | B3 | |
11 | Сялец | гн | + | 2000-2010 | П | ||
12 | Сярэдняя Прыпяць | гн | > 300 с | 2005 | П | B3 | |
13 | Тураўскае балонне | мг | + | 2006-2011 | П | ||
14 | Хаваншчына | гн | + | 2006-2010 | П | ||
15 | Чырвонае | гн | + | 2000-2005 | П |
Апісанне віда:
У адрозненне ад пагонiча-крошкi белыя палоскi на шэрым, а не на цёмным фоне. Кароткая дзюба з чырвонай асновай, ногi зялёныя. У самак (у адрозненне ад самцоў) спод цела глiнiсты, шэрыя толькi шчокi. Маладыя падобныя да самкi, але трошкi святлейшыя i спод цела брудна-белы. Птушаняты падобныя да пагонiча-крошкi, але дзюба белавата-ружовая, блакiтны налёт над вокам адсутнiчае. Голас: абрывiстае «квэк» або «вюітт-кворр», часта «кік-кік-кік-кік...», якое паступова сцiхае i заканчваецца далiкатнай трэллю; позыў «доб, топ», накшталт капаючых з крана кропель вады, з маладымi - «квiрр», у небяспецы асцярожнае «квiк». Даўжыня цела 19 см, размах крылаў 30-39 см.
Падвiды: не мае.
Бiятоп: плыткiя вадаёмы з добра развiтай надводнай раслiннасцю, часам на берагах вялікіх азёр або рэк і ў заліўных лясах.
Гняздо: падвешанае на надводнай раслiннасцi каля краю вады, часам на купіне сухіх раслін. Вельмi шчыльнае, з высокімі краямі з сухiх лiстоў і сцёблаў трыснягу i рагозу, або з траў, заплеценых па баках. Знiзу матэрыял укладзены наўскос альбо крыж-накрыж шчыльнымi слаямi. D = 11-20 см, d = 10 -16 см, H = 2-9 см, h = 2-3 см.
Яйкi: 6-8 (4-11), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, алiўкавыя. Густыя i дробныя плямы алiўкава-карычневыя або карычневыя (цямнейшыя за фон). Памеры: 30,0 х 21,0 мм (28,0-34,0 х 19,0-24,0 мм).
Арэал: ізаляваныя ўчасткі ў паўд.-зах. Еўропе, ад цэнтр.-паўд. Еўропы абмежаваны арэал на У (акрамя Пн).
Пералёты: IV(V), VIII-X.
Месца зiмовак: Апенiнскi п-аў, М. Азiя, паўд. Азiя да Iндыi, Аравiйскi п-аў, паўн.-ўсх. Афрыка (напр., даліна р.Ніл). Некаторыя асобіны могуць зімаваць у межах гнездавога арэала.
Беларусь: рэдкі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.