Дата наведвання:
22.06.2014
Мэта наведвання:
Бердвотчинг
Маршрут:
Прысядзібны сад, каля сядзібныя фармацыі (балота з чаротам, возера, луг з пераходам у лес)
Назіранні:
Агульнае становішча можна сказаць нармалізавалася, разам з цёплымі днямі ідуць дажджы (ў асноўным без моцных парываў ветру, без граду).
Пад час назірання былі выяўлены наступныя "не звычайныя зьявы":
- птушкі вельмі актыўна ядуць ЗЯЛЁНЫЯ ягады ў садах вяскоўцаў (такога ня памятаюць старажылы), ў вёсцы вывеліся вялікая колькасьць вераб'ёў (у некаторых дварах можна сустрэць да 30 асобін),
- над вёскай на невялікай вышыні праляталі чорны бусел, каршун.
Пад час назірання за садам у розны час былі пабачаны:
Удод, Чорны бусел, вясковая ластаўка, варона шэрая, чапля шэрая (міграцыя з усхода на захад і наадварот), сарока, авяльга, Чорны дрозд, садовая леска (гняздо на вакном гаспадарчай пабудовы), звычайны таўстадзюб, вялікі голуб, шэры дрозд, жоўтая пліска, сівая сініца, вялікі грычун, рудахвостка-чарнушка, вялікі баклан (міграцыя з усходу на захад у колькасці 30-40 асобін).
Асабістая ацэнка стану тэрыторыі:
Некаторыя пагрозы сышлі (пажары), аднак, вырастае верагоднасць іншых (наведванне турыстаў, смецце)
Ці былі выяўлены пагрозы:
Cкладана сказаць
Захавальнік схаваў свае кантактныя дадзеныя.