Nalibockaja Pušča
Download PDFCode:
Central coordinates:
Location:
Area:
IBA Criteria:
National conservation status:
International conservation status:
IBA Map:
Site description:
Тэрыторыя ТВП "Налібоцкая пушча" - адзіная цэласная тэрыторыя, размешчаная ў басейне Нёмана ў заходняй частцы цэнтральнай Беларусі, на якой практычна ў натуральным стане захаваліся лясныя масівы вялікай плошчы са спецыфічным прыродным комплексам. Гэта найболей буйны лясны масіў сярод нёманскіх лясоў. Размешчаны на мяжы двух геабатанічных падзон: дубова-цёмнахваёвых і грабава-дубова-цёмнахваёвых лясоў.
Тэрыторыя ахоплівае басейны правых прытокаў Нёмана - Бярэзіны і Усы да Ашмянскіх град на поўначы, падножжы Мінскага ўзвышша на ўсходзе і Лідскай раўніны на захадзе. Тут налічваеца каля 20 малых рэк, самыя буйныя з якіх Заходняя Бярэзіна, Іслач і Уса.
Паўднёва-заходняя частка ўяўляе сабой шырокую, значна паніжаную, моцна забалочаную раўніну, пераходзячую на паўднёвым захадзе ў балотны масіў.
Прырода заказніка адрозніваецца выключнай прыгажосцю і маляўнічасцю натуральных ландшафтаў, высокай лясістасцю (каля 80 %) і нізкай сельскагаспадарчай засвоенасцю і дазваляюць казаць аб важнай ролі Налібоцкай пушчы ў захаванні біялагічнай разнастайнасці флоры і фауны Беларусі.
У лясах і населеных пунктах ТВП расце 37 відаў дрэў, 45 відаў хмызнякоў, 15 - хмызнячкоў і паўхмызнячкоў, 720 відаў травяністых раслін.
Habitats:
Хваёвыя лясы - 42%, яловыя лясы - 8%, шырокалісцевыя лясы - 1%, драбналістыя лясы - 29,5%, адчыненыя лясныя ўчасткі - 5%, рэкі і іх узбярэжжа - 8%, балоты - 5%, сельгасугоддзі - 1%, населеныя пункты - >1%.
Birds:
На ТВП «Налібоцкая пушча» дакладна вызначана гнездаванне 152 відаў птушак, для 9 гнездаванневерагодна. Перавага лясных месцапражыванняў, абумовіла дамінаванне ў насельніцтве птушак лясных экасістэм - 49,1 % ад ліку ўсіх відаў птушак ТВП.
Тэрыторыя мае значэнне для захавання месц гнездавання малога арляца Aquila pomarina, звычайнага зімародка Alcedo atthis, чорнага бусла Ciconia nigra. Акрамя таго, тут адзначаны ў невялікай колькасці дубальт Gallinago media, вялiкi грыцук Limosa limosa, вялiкi кулён Numenius arquata.
Other animal groups:
Клас сысуны на тэрыторыі Налібоцкай пушчы прадстаўлены досыць разнастайна - 42 віда. Амфібій - 11 відаў, рэптылій - 6 відаў.
Populations of IBA trigger species:
№ | Species | Season | Quality of estimate | Period | Quality of estimate | Trends | IBA criteria |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Pintail | B? | 0-2 breeding pairs | 2004-2011 | Poor | ||
2 | Goosander | B | ~ 10 breeding pairs | 2004-2011 | Medium | ||
3 | Bittern | B | ~ 20 males only | 2004-2011 | Medium | ||
4 | Great white egret | B? | + | 2004-2011 | Poor | ||
5 | Black stork | B | 20-40 breeding pairs | 2004-2011 | Medium | B2 | |
6 | Black kite | B | 2 breeding pairs | 2004-2011 | Poor | ||
7 | White-tailed eagle | B | 3 breeding pairs | 2004-2011 | Poor | ||
8 | Short-toed eagle | B | 6 breeding pairs | 2008 | Good | ||
9 | Hen harrier | B | + | 2004-2011 | Poor | ||
10 | Lesser spotted eagle | B | 40-50 breeding pairs | 2006 | Medium | ↔ | B2 |
11 | Osprey | P | + | 2004-2011 | Poor | ||
12 | Kestrel | B? | + | 2004-2011 | Poor | ||
13 | Hobby | B | ~ 20 breeding pairs | 2004-2011 | Medium | ||
14 | Corncrake | B | + | 2004-2011 | Poor | ||
15 | Crane | B | 10-15 breeding pairs | 2004-2011 | Medium | ||
16 | Ringed plover | B? | 0-1 breeding pairs | 2010 | Poor | ||
17 | Ruff | P | + | 2004-2011 | Poor | ||
18 | Great snipe | B | + | 2004-2011 | Poor | ||
19 | Black-tailed godwit | B | 2-5 breeding pairs | 2004-2011 | Poor | ||
20 | Curlew | B | 2-5 breeding pairs | 2004-2011 | Poor | ||
21 | Greenshank | P | + | 2004-2011 | Poor | ||
22 | Eagle owl | B | > 3 breeding pairs | 2004-2011 | Poor | ||
23 | Pygmy owl | B | + | 2004-2011 | Poor | ||
24 | Graet grey owl | B | + | 2004-2011 | Poor | ||
25 | Kingfisher | B | 40 breeding pairs | 2004-2011 | Medium | ↔ | B2 |
26 | Roller | N? | 1 individuals | 2009 | Poor | ||
27 | Green woodpecker | B | + | 2004-2011 | Poor | ||
28 | White-backed woodpecker | B | > 50 breeding pairs | 2004-2011 | Medium | ||
29 | Three-toed woodpecker | B | + | 2004-2011 | Poor | ||
30 | Tawny pipit | B | + | 2004-2011 | Poor |
Other biodiversity:
В фауне заказника выявлено 43 охраняемых вида животных, внесенных в Красную книгу Беларуси, из них: 10 – насекомые, 2 – рыбы, 1 – земноводные, 1 – пресмыкающиеся, 29 – птицы, 4 – млекопитающие.
Звяры: арэшнікавая соня Muscardinusavellanarius, еўрапейскі зубрBisonbonasus, еўрапейская рысь Lynxlynx, барсукMelesmeles.
Рэптыліі:мядзянка Coronela austriaca.
Амфібіі: чаротавая рапуха Bufocalamita.
Рыбы:ручаёвая стронга Salmo trutta trutta morpha fario, ліпень Thymallus thymallus, вусач Barbus barbus, рыбец Vimba vimba, падуст Chondrostoma nasus.
Расліны: баранец звычайныHuperziaselago, пухірнік ягадны Cucubalusbaccifer, гайнiк цёмна-чырвоныEpipactisatrorubens, гарлянка пiрамiдальнаяAjugapyramidalis, зубніца клубняносная Dentariabubifera, вярба чарнічная Salixmyrtilloides, званочак шыракалiстыCampanulalatifolia, старасцень прырэчны Seneciofluviatilis, пярэсна еўрапейская Trolliuseuropaeus, лiлея кучараваяLiliummartagon, цыбуля мядзведжая Alliumursinum, луннiк ажываючыLunariarediviva, аўсянiца высокаяFestucaaltissima, асака прысадзістая Carexsupina, пальчатакарэннік майскі Dactylorhizamajalis, тайнiк яйцападобныListeraovata, тайнік сэрцападобны Listeracordata, шпажнiк чарапiцавыGladiolusimbricatus.
Threats:
- Узворванне некаторых участкаў поймавых зон (асабліва р. Нёман);
- Перавыпас быдла ў паўднёвай і заходняй частках поймавай зоны тэрыторыі;
- Негатыўны ўплыў населеных пунктаў на прымыкаючыяўчасткі рэк, іх поймаў і лясоў: забруджванне бытавымі адыходамі, вытаптыванне і рудэралізацыя расліннага полага, узрастанне драпежніцкага і канкурэнтнага прэса сінантропных відаў жывёл;
- Адмоўнае ўздзеянне сельскагаспадарчай асушальнай меліярацыі на прылягаючыя да тэрыторыі заказніка ўчасткіў паўднёвай і паўночна-заходняй частках поймавай зоны;
- Рэкрэацыйная нагрузка ў лясных насаджэннях у наваколлях населеных пунктаў, а таксама па даступных участках берагоў вадаёмаў, галоўным чынамр. Нёман і воз. Кромань.
Recommendations for the conservation:
Неабходна стварэнне плана кіравання для гэтай тэрыторыі.
References:
Асабістыя паведамленні: Грычык В.В., Дамброўскі В.Ч.
Научное обоснование образования республиканского ландшафтного заказника «Налибокский», Минск, 2000 г.
Красная книга Республики Беларусь (Животные. Млекопитающие). - Минск: Беларуская Энцыклапедыя им. Петруся Бровки, 2004.
Ключевые ботанические территори Беларуси / Под ред. О.М. Масловского, Г.А. Пронькиной. – М.-Мн. -: Бестиор, 2005. – 80 с.
Authors :
* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org