Скопа / Pandion haliaetus

Критерии:

Фото:

Узнать больше о виде:

Карта ТВП:

Список ТВП:

ТВПСтатусКоличествоГод/период оценкиТочность оценкиТрендыКритерий ТВП
1Беловежская пущамг+2003-2008П
2Березина-Гайнамг+2006-2011П
3Березинский заповедникмг+2008П
4Браславские озерагн2п2004-2011П
5Выгонощанские болотамг+2005-2010П
6Выдрицамг+2001П
7Голубицкая пущагн5-7 п2005-2010ТB2
8Дрожбитка-Свинагн2 п2005-2010Т
9Ельнямг+2005-2011П
10Званецмг+2000-2010П
11Козьяныгн3 п2000-2010Т
12Красный Боргн4-6 п2005-2010ЭB2
13Лебединый Мохгн5 п2005-2010ТB2
14Налибокская пущамг+2004-2011П
15Ореховскоемг+2004-2010П
16Освейскийгн1 п2007Т
17Пойма Днепра Лоев-Жарымг+2006-2010П
18Пойма Янкигн5-8 п2003-2011ЭB2
19Полесский радиационный заповедникмг1-5 ос2008-2010П
20Простырьмг+2007-2008П
21Река Леснаямг+2004-2011П
22Рыбхоз «Белое»мг+2005-2010П
23Селецгн5-15 ос2000-2010П
24Средняя Припятьмг+2005-2011П
25Тикины островагн5 п2000-2005Т
26Червоноегн0-1 п2000-2005Т

Описание вида:

Нiз цела шаўкавiста-белы, у паветры крылы характэрна сагнутыя. Верх галавы белы з невялiкiм чубам на патыліцы. Ногi папялістыя. Голас: кароткае, адрывiстае, свiсцячае «к’ю-т’юп, ійюп, кiйюк». Даўжыня цела 55-65 см, размах крылаў 145-170 см. Самка крыху большая за самца.

Падвiды:уЕўропетолькi Р. h. haliaetus- адпаўн. i цэнтр. Еўропы праз Азiю да Японii, на Пд - басейн Мiжземнага i Чорнага м., А-вы Зялёнага Мыса. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 3-4 падвiды.

Бiятоп:рэкі і вялiкiя вадаёмы з чыстай вадой пасярод старых, звычайна хваёвых лясоў альбо часам нават адзiночных высокiх дрэў; марскія ўзбярэжжы, нават бязводныя пустыні.

Гняздо:у паўн. частцы арэала на вяршаліне высокага дрэва (часцей за ўсё сасны або елкі), на вышыні 10-30 м над зямлёй; звычайна на краі групы старых дрэў, якія мяжуюць з маладымі, або высечкі. У міжземнаморскіх краінах гняздзіцца на скалах або скальных узбярэжжах, часам на кустах, зямлі або руінах пабудоў; у Германii - на электрычных слупах у сельгасландшафце. Колападобнае і плоскае, якое кожны год дабудоўваецца, з сухіх галін і галінак, высцілка - з маленькіх галінак, моху, сухой травы (часта з рэшткамi рыб). D = 1-1,5 м, H = 50-70 см.

Яйкi:2-3 (1-4), падоўжныя альбо амаль элiптычныя. Афарбоўка зменлiвая; галоўныя тыпы: 1) белавата-ружовыя; 2) белавата-блакiтныя; 3) белавата-жаўтаватыя; 4) светла-iржавыя. Мазкi: ржавыя альбо iржава-бурыя (глыбокiя больш светлыя), часам папяліста-фiялетавыя (глыбокiя) i фiялетава-ржавыя (паверхневыя). Памеры: 63,5 х 45,5 мм (61,3-67,0 х 43,5-48,0 мм).

Арэал:разарваны. Галарктыка (акрамя Пн і Пд). У Еўропе, асабліва зах., на вялікіх плошчах вынішчана. У 1950-х гадах рэкаланізавана ў Шатландыі і ў 1984 г. у глыбіні Францыi. Акрамя таго, Японiя, Фiлiпiны, Iнданеэзiя, Меланеэзiя, узбярэжжы Аўстралii i Аравiйскага п-ва, лакальна ў Афрыцы, Паўн. Амерыцы.

Пералёты:(ІІІ) IV-V, VIII-XI.

Месца зiмовак:паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя - пералётныя. Вельмі рэдка ўзімку сустракаецца ў паўн. і цэнтр. Еўропе, больш часта - у міжземнаморскіх краінах, паўн. Афрыцы, Іраку і ў краінах Персідскага заліва. Галоўныя месцы зімоўкі: Афрыка на Пд ад Сахары i ўздоўж Нiла, паўд. Азiя, Пд Паўн. Амерыкi i Цэнтр. Амерыка, Антыльскiя а-вы.

Беларусь:рэдкі пералётны від, вядомы на гнездаванні пераважна ў паўночнай частцы краіны.

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru