Орлан-белохвост / Haliaeetus albicilla
Карта ТВП:
Список ТВП:
№ | ТВП | Статус | Количество | Год/период оценки | Точность оценки | Тренды | Критерий ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Беловежская пуща | гн | 2-3 п | 2003-2007 | Т | ↑ | |
2 | Березина-Гайна | мг | 2-5 ос | 2006-2011 | П | ||
3 | Браславские озера | гн | 1п | 2004-2011 | Т | ↔ | |
4 | Брицаловичская пуща | мг | + | 2008 | П | ||
5 | Велута | гн | + | 2005-2010 | П | ||
6 | Волхва | гн | 1 п | 2010 | Т | ||
7 | Выгонощанские болота | гн | 4-5 п | 2007 | Т | ↑ | |
8 | Голубицкая пуща | гн? | 0-1 п | 2005-2010 | П | ||
9 | Городенская Свислочь | зал | + | 2011 | П | ||
10 | Дикое | гн | 1 п | 2006-2012 | П | ||
11 | Дрожбитка-Свина | гн | 1 п | 2005-2010 | Т | ||
12 | Дывин - Великий Лес | зал | 3-4 ос | 2000-2009 | П | ↔ | |
13 | Званец | гн | 2 п | 2011 | Т | ↔ | |
14 | Козьяны | гн | 1 п | 2000-2010 | Т | ||
15 | Красный Бор | гн | 1-2 п | 2005-2010 | Э | ||
16 | Лебединый Мох | гн | 1-2 п | 2005-2010 | Т | ||
17 | Налибокская пуща | гн | 3 п | 2004-2011 | П | ||
18 | Ольманские болота | гн | 1-2 п | 2008 | Т | ||
19 | Ореховское | гн | 1 п | 2004-2010 | П | ||
20 | Освейский | гн | 1 п | 2007 | Т | ↔ | |
21 | Пойма Днепра Лоев-Жары | гн | 3-5 п | 2003-2004 | Э | ||
22 | Пойма Львы | гн | + | 2005-2010 | П | ||
23 | Пойма Янки | гн | 1-2 п | 2003-2011 | Э | ||
24 | Полесский радиационный заповедник | гн | 10-15 п | 2005-2010 | Т | ↑ | B2 |
25 | Припятские болота | гн | 5 п | 2011 | Т | ||
26 | Простырь | гн? | 0-1 п | 2007-2008 | Т | ||
27 | Река Лесная | мг | + | 2004-2011 | П | ↔ | |
28 | Рыбхоз «Белое» | гн | 1 п | 2008 | П | ||
29 | Рыбхоз «Полесье» | мг | + | 2000-2011 | П | ||
30 | Селец | гн | 4-6 п | 2005-2008 | Э | B2 | |
31 | Споровское | зал | + | 2007 | Т | ||
32 | Средняя Припять | гн | 5-10 п | 2005-2011 | Э | ↔ | B2 |
33 | Старый Жаден | гн | 4 п | 2004 | Т | ||
34 | Хованщина | гн | 1 п | 2009 | Т | ||
35 | Червоное | гн | 3 п | 2000-2005 | Т |
Описание вида:
Птушка вельмi вялікіх памераў. Ад арла-маркута адрознiваецца больш кароткiм, клiнаватым хвастом. У маладых галава i хвост цёмныя, на працягу 4-6 гадоў галава робiцца больш светлай, а хвост з-за павелiчэння памераў белых плямаў паступова бялее. Голас: у шлюбны перыяд чыстае, гучнае «клiа-клiа-клiйаў», падобнае да голасу буйных чаек, акрамя гэтага, нiзкае, гарлавое карканне «кра-кра-кра». Даўжыня цела 70-95 см, размах крылаў 200-245 см. Самка большая за самца.
Падвiды:не мае. Некаторыя аўтары вылучаюць H. a. albicilla - Еўропа, паўн. Азiя, Японiя, паўн. Кiтай; H. a. groenlandicus - Грэнландыя.
Бiятоп:вялiкiя па плошчы старыя лясы паблiзу вялiкiх вадаёмаў, вялікія рэкі, марскія ўзбярэжжы, астравы.
Гняздо:звычайна на высокiх дрэвах у верхняй частцы кроны блiжэй да ствала, на тоўстым суку даўжынёй прыбл. 50 см у аснове i прыбл. 30 см у сярэдняй частцы; высцiлка з тонкiх галiнак, ядлоўцу, травы, моху, лішайнікаў (часам з дадаткам кары альбо пуху). Гняздзіцца таксама на скалістых узбярэжжах, астравах, парослых лесам, па краях яроў і абрываў (у стэпах); на невялікіх дрэвах, кустах, скалах або зямлі. Гняздо выкарыстоўваюць шмат гадоў (найстарэйшае вядомае - больш за 150 гадоў) i звычайна размяшчаюць непадалёк ад краю лесу, часам і глыбока ў лесе - нават да 80 км ад тэрыторый палявання. D = 1-2 м, Н = 0,5-1,5 м.
Яйкi:2-3 (1-4), уздутыя з тупым вузейшым канцом, матава-белыя. Памеры: 58,0 х 73,0 мм (67,0-78,0 х 54,0-60,0 мм).
Арэал:Iсландыя, Шатландыя (рэінтрадуцыраваны ў 1959, 1968 і з 1975 гг.), узбярэжжы Скандынавii i ад Данii i Балканаў праз Еўропу i Азiю да Цiхага ак., зах. ўзбярэжжа Грэнландыi.
Пералёты:паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя - пералётныя (III-IV, IX-X).
Месца зiмовак:у межах гнездавога арэала, а таксама паблiзу зах. i паўд. межаў арэала. Акрамя таго - Вялікабрытанiя, дэльта р. Нiл, паўд. i ўсх. Азiя.
Беларусь: вельмі рэдкі на гнездаванні від, але на зімоўцы сустракаецца месцамі ў адносна значнай колькасці.