Гусь белолобый / Anser albifrons
Карта ТВП:
Список ТВП:
№ | ТВП | Статус | Количество | Год/период оценки | Точность оценки | Тренды | Критерий ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Ельня | мг | 2000-3000 ос | 2005-2011 | П | ||
2 | Пойма Сожа | мг | 13000-15000 ос | 2006 - 2010 | Э | A4i | |
3 | Река Лесная | мг | 10000-15000 ос | 2004-2011 | Э | ↓ | A4i |
4 | Средняя Припять | мг | ~40000 ос | 2005-2011 | Э | A4i | |
5 | Туровский луг | мг | 1000-3000 ос | 1996-2011 | Т | ↓ |
Описание вида:
Палавы дымарфізм адсутнічае. Апярэнне карычнева-шэрае з чорна-карычневымі палосамі на жываце. У асновы дзюбы зверху белая пляма. У маладых палосы на жываце горш бачныя і адсутнічае белая пляма на ілбе (як у шэрай гусі і гусі-гуменніцы). Еўрапейска-азіяцкі падвід (albifrons) з чырванаватай дзюбай, а грэнландскі падвід (flavirostris) - з жоўтай і з больш цёмным апярэннем. Лятае з большай хуткасцю, чым шэрая гусь. Голас: больш высокі, чым у шэрай гусі, больш хуткі, 2- альбо 3-складовыя «клінг-клінг», «клін-кланг», «кленг-клек». Даўжыня цела 62-78 см, размах крылаў 125-165 см. Самка меншая за самца.
Падвiды: А. а. аlbifrons – паўн. Расія, A. a. flavirostris - Грэнландыя. Абодва падвіды зімуюць у Зах. Палеарктыцы.
Бiятоп: кантынентальныя вадаёмы сярод кусцікавай тундры; у паслягнездавы перыяд: марскiя ўзбярэжжы, а таксама стэпы i с.г. палi паблiзу вялiкiх вадаёмаў.
Гняздо: звычайна сярод травянiстай раслiннасцi, няроўнасцей тэрыторыi, неакуратна высланае сухой раслiннасцю i пухам. d = 20-25 см.
Яйкi: 4-6, часта амаль элiптычныя, белыя з жаўтаватым або шэрым адценнем. Памеры: 81,0 х 54,0 мм (76,0-89,0 х 49,0-57,0 мм).
Арэал:крайняя Пн Галарктыкi.
Пералёты: пералётны (III-V, IX-XI).
Месца зiмовак: цэнтр. i зах. Еўропа, паўд.-ўсх. частка М. Азii, паўд. i ўсх. Азiя, усх. i зах. ўзбярэжжы Паўн. Амерыкi.
Беларусь: адзін з найбольш масавых відаў гусей у час транзітных міграцый.