Гуменник / Anser fabalis
Карта ТВП:
Список ТВП:
№ | ТВП | Статус | Количество | Год/период оценки | Точность оценки | Тренды | Критерий ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Ельня | мг | 500-1000 ос | 2005-2011 | П | ||
2 | Освейский | мг | 3000-8500 ос | 2005-2007 | Э | A4i | |
3 | Пойма Сожа | мг | 4000-6000 ос | 2006 - 2010 | Э | A4i | |
4 | Река Лесная | мг | 3000-10000 ос | 2004-2011 | Э | ↓ | A4i |
5 | Средняя Припять | мг | ~10000 ос | 2005-2011 | Э | A4i | |
6 | Туровский луг | мг | 200-1000 ос | 1996-2011 | Т | ↓ |
Описание вида:
Палавы дымарфізм адсутнічае. Шэра-бурая з больш цёмнымі галавой і шыяй. Дзюба аранжавая з чорнымі «пазногцем» і асновай. Розныя морфы адрозніваюцца велічынёй паверхні чорнай асновы дзюбы. Ногі аранжава-жоўтыя. Маладыя птушкі са светла-жоўтымі нагамі і чорнай дзюбай. Голас: насавы, нізкі гогат «ганг-ганг», «гайак-кайк», гайяйак» падобны на голас караткадзюбай гуменніцы, але больш нізкі. Даўжыня цела 66-90 см, размах крылаў 142-175 см. Самка меншая за самца.
Падвiды: дзве групы падвідаў: 1) пашыраныя ў тундры А. f. rossicus, A. f. johanseni i A. f. serrirostris - Новая Зямля; 2) пашыраныя ў тайзе А. f. fabalis і А. f. middendorffii – ад паўн. Скандынавii да Урала. Узiмку абедзьве групы сустракаюцца ў Еўропе: А. f. fabalis у Галандыi, Бельгii, Германіі, Даніі, Польшчы; А. f. rossicus - у Іспаніі, Францыі, Італіі, на Балканах і ўздоўж р.Дунай.
Бiятоп: тайга, а таксама травянiстая або кусцікавая тундра паблiзу вадаёмаў, акрамя таго лугi i балоты ў далiнах рэк i азёр; у паслягнездавы перыяд: стэпы, палі паблiзу вадаёмаў.
Гняздо: на сухім грунце або купiне, у ямцы або на ўтаптанай сухой раслiннасцi; чашападобнае, з сухой расліннасці, па краях гнязда пух i пер'е наседжваючай самкі. d = 20-25 см.
Яйкi: 3-4, пераважна падоўжаныя, брудна-белыя. Памеры: 82,0 х 56,0 мм (74,0-87,0 х 42,0-59,0 мм).
Арэал:паўн. Еўропа, паўн. i цэнтр. Азiя.
Пералёты: III-V, IX-XI.
Месца зiмовак: ад зах. i паўд. узбярэжжаў Скандынавii праз Брытанскiя а-вы i ўзбярэжжы Еўропы да Канарскiх а-воў, еўрапейскiя мiжземнаморскiя краiны, Францыя, Балканы, Чорнае м., цэнтр. i паўд.-ўсх. Азiя ўключна з Японiяй.
Беларусь: звычайны від у час транзітных міграцый.