Дятел средний / Dendrocopos medius
Карта ТВП:
Список ТВП:
№ | ТВП | Статус | Количество | Год/период оценки | Точность оценки | Тренды | Критерий ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Брицаловичская пуща | гн | 50 п | 2005 | Э | B3 | |
2 | Припятские болота | гн | > 100 п | 2011 | Э | B2 | |
3 | Средняя Припять | гн | > 50 п | 2005-2011 | Э | B2 |
Описание вида:
Стракаты, у абодвух полаў чырвоная «шапачка» без чорнай абводкі (у самкі крыху меншая і больш светлая). Чорныя «вусы» вельмі вузкія і не даходзяць да асновы дзюбы, галава з бакоў белая. Спод цела белы з цёмнымі рыскамі на баках, паступова пераходзіць у пастэльна-чырванаватае падбрушша, на спіне дзве белыя плямы (не блытаць з 201 і 202). Маладыя падобныя да самкі, але менш кантрастныя. Голас: позыў - кароткае «гік», альбо серыя «т’як-т’як-т’як», ніжэй, чым у вялiкага дзятла, крыху падобны, як у сокала-пустальгi. У гнездавы перыяд - стракочучае «эгг». Стукае даволі рэдка. Даўжыня цела 19-22 см, размах крылаў 34-42 см.
Падвіды: D. m. medius – зах., цэнтр. і паўд.-ўсх. Еўропа; D. m. caucasicus – ад паўн. Турцыі праз Каўказ да закаспійскіх раёнаў; D. m. anatoliae - зах. і паўд. М. Азія; D. m. sanctijohannis - паўд.-зах. Іран, верагодна, Ірак.
Біятоп: старыя лісцевыя або змяшаныя дрэвастоі з мноствам прасек і палян (часта паблізу лугоў і на ўскрайках лясоў), прырэчныя лясы, паркі, старыя лясы.
Гняздо: у дупле засыхаючага дрэва, радзей здаровага (часам займае дуплы пасля іншых дзятлаў) на вышыні ад 1,25 да 4,5 м над зямлёй. Подсціл з трэсак. Дыяметр адтуліны прыбл. 5 см, глыбіня дупла - да 15-35 см.
Яйкі: 5-6 (4-8), авальныя, амаль з аднолькавымі тупымі канцамі, белыя і бліскучыя. Памеры: 23,0 х 18,0 мм (22,5-26,0 х 18,5-20,5 мм).
Арэал: Еўропа (акрамя Ірландыі, Брытанскіх а-воў, Пiрэнейскага п-ва; сустракаецца толькі ў Галісiі), Каўказ, паўн. Турцыя, Іран.
Пералёты: аселы.
Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.
Беларусь: нешматлікі, распаўсюджаны на гнездаванні ў паўд. частцы краіны аселы і качуючы від.