Обыкновенный зимородок / Alcedo atthis

Критерии:

Фото:

Узнать больше о виде:

Карта ТВП:

Список ТВП:

ТВПСтатусКоличествоГод/период оценкиТочность оценкиТрендыКритерий ТВП
1Беловежская пущагн1-5 п2003-2008Э
2Браславские озерагн5п2004-2011П
3Брицаловичская пущагн30 п2007ЭB2
4Выгонощанские болотагн1-3 п2005-2008Т
5Выдрицагн> 8 п2001П
6Голубицкая пущагн5-7 п2005-2010Э
7Гроновогн3 п2009Т
8Званецгн+2000-2010П
9Налибокская пущагн40 п2004-2011ЭB2
10Ольманские болотагн10-20 п2007Э
11Ореховскоегн+2004-2010П
12Пойма Днепра Лоев-Жарыгн+2006-2010П
13Пойма Западной Березиныгн20-35 п2005ЭB2
14Пойма Птичигн10-15 п2003-2010Э
15Пойма Сожагн30-50 п2004ЭB2
16Полесский радиационный заповедникгн> 50 п2005-2010ТB2
17Припятские болотагн10-50 п2011Э
18Простырьгн15-25 п2003-2006Э
19Река Леснаягн20-35 п2004-2011Э
20Споровскоегн2-5 п2007Э
21Средняя Припятьгн20-30 п2008Э

Описание вида:

Невялікі. Зверху бліскуча-блакітны (на сонцы смарагдавы), галава з бакоў і спод цела ржавыя. Дзюба цёмная, ногі чырвоныя. Маладыя больш матавыя. Голас: у палёце пранізлівы свіст «цііт, ційі», часам паўтараемы некалькі разоў. Даўжыня цела 16-18 см, размах крылаў 24-29 см. Самцы ад самак адрозніваюцца колерам клюва. У самцоў ён цалкам чорны, а у самак частка клюва каля асновы чырвоная.

Падвіды: з 8 падвідаў у Еўропе сустракаюцца 2:A. a. atthis – паўд. і паўд.-ўсх. Еўропа на У да Аравійскага п-ва; A. a. ispida – большая частка Еўропы на З і Пн ад папярэдняга падвіду.

Біятоп: берегі, парослыя кустамі і дрэвамі вакол чыстых кантынентальных вадаёмаў (ахвотней праточныя, але таксама і стаячыя). На Каўказе даходзіць да 2000 м в.у.м. (на горных азёрах).

Гняздо: у нары ў ярах, звычайна ад 75 см да 2 м над вадой, часам вышэй (да 7 м), але вельмі рэдка не над вадой. Адтуліна акруглая (дыяметр 4-6 см) або авальная (вышыня 5-9 см, шырыня 4,5-8 см), часта пад прыкрыццем навіслай дзярніны або звіслых каранёў, даўжыня нары ад 35 см да прыбл. 1 м. Нара заканчваецца камерай, на столі якой бачныя сляды ад удараў дзюбы, калі нара будавалася. Памеры гнездавой камеры: шырыня прыбл. 20 см, вышыня прыбл. 16 см. Высцілка з рэшткаў выплюек (крылы насякомых, косці рыб і да т.п.).

Яйкі: 6-8 (4-10), амаль акруглыя цi ўздутыя з тупым вузейшым канцом, белыя, з моцным бляскам. Памеры: 22,5 х 19,0 мм (19,0-24,5 х 16,5-20,5 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пн і Пд), цэнтр. і ўсх. Азія, Малайскі арх., ад Суматры праз Новую Гвінею да Саламонавых а-воў, паўн. Афрыка.

Пералёты: у асноўным - аселы, але птушкі з паўн. краёў арэала - пералётныя (III-IV (V), VIII-IX (X)).

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала, галоўным чынам у яго паўд. частцы, а таксама ў раёне Міжземнага м., паўн. Афрыка, заліў Акаба, Чырвонае м., Персідскі заліў і ўзбярэжжы Аравійскага п-ва, мангравыя зараснікі ў Пакістане і паўн.-зах. Індыі.

Беларусь:звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від. Падвід A. a. ispida насяляе зах. і, магчыма, паўн. часткі краіны, а A. a. atthis адзначаецца на паўд. У.

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru