Крачка белокрылая / Chlidonias leucopterus

Критерии:

Фото:

Узнать больше о виде:

Карта ТВП:

Список ТВП:

ТВПСтатусКоличествоГод/период оценкиТочность оценкиТрендыКритерий ТВП
1Пойма Днепра Лоев-Жарымг3000-5000 ос2003-2004ЭA4i
2Средняя Припятьгн1000-5000 п2005-2011Э
3Средняя Припятьмг10000-15000 ос2005-2011ЭA4i
4Туровский лугмг2000-10000 ос2006-2011ТA4i
5Туровский луггн0-300 п2006-2011Т

Описание вида:

У гнездавы час чорная з белымi пярэднiмi часткамi верху крылаў, хвастом і паясніцай, а таксама чырвонымі дзюбай i нагамi. У няшлюбным уборы ад чорнай рыбачкі адрознiваецца толькi адсутнасцю цёмных плям па баках цела (каля асновы крылаў) i больш белым надхвосцем, а ад белашчокай рыбачкі - белымі спiнай, паясніцай i менш выразаным хвастом. Маладыя з цёмна-карычневай спiнай i шэрым верхам крылаў, чыста белай паясніцай. Голас: больш хрыплы, чым у чорнай рыбачкі (без «i»), «керр, кррек, керр». Даўжыня цела 20-27 см, размах крылаў 60-67 см.

Падвіды:не мае.

Біятоп:мелкія, затопленыя вадой травяністыя тэрыторыі або забалочаныя вадаёмы са стаячай вадой, часта берагі вялікіх рэк і прэсных або шчолачных азёр з адкрытымі месцамі на мяжы паясоў трыснягу, асокаў і іншай воднай расліннасці. У Арменіі лакальна даходзіць да 2000 м в.у.м. У паслягнездавы перыяд - таксама марскія ўзбярэжжы і мангравыя залівы, а таксама ўздоўж рэк, затопленых вадой рачных далін і азёр.

Гняздо:у калоніі; на плаваючай расліннасці або ў купіне траў цi асокаў, зрэдку на беразе. Плоская кучка са свежых і сухіх траў і асокаў, акружаная вадой; яйкі ляжаць на вільготнай аснаве. D = 11-18 см, d = 5-6 см, H = 3-5 см, h = 0,5-3,0 см.

Яйкі:2-3 (4), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, крэмавыя, светла- жоўтыя, жоўта-зеленаватыя або жоўта-карычневыя; глыбокія плямы - рэдкія, шэрыя або папялістыя, паверхневыя – большыя і нерэгулярныя, цёмна-карычневыя, згушчаныя на шырокiм канцы. Памеры: 33,0 х 24,0 мм (29,0-39,0 х 21,0-27,0 мм).

Арэал:разарваны; цэнтр., паўд. і ўсх. Еўропа, зах., цэнтр. і ўсх. Азія (да Усурыйскага краю і паўн. Кітая).

Пералёты:V, VIII-IX. Залятае на З і Пн ад мяжы арэала. Сустракаецца ў Ісландыі, на Фарэрскiх а-вах, у Ірландыі, Люксембургу, Даніі, Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, на Мадэйры, Канарскіх а-вах, у Вялікабрытаніі і Партугаліі.

Месца зімовак:паўд. і паўд.-ўсх. Азія, Малайскі арх., Інданезія, Аўстралія, Афрыка на Пд ад Сахары, Мадагаскар.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru