Крачка малая / Sternula albifrons

Критерии:

Фото:

Узнать больше о виде:

Карта ТВП:

Список ТВП:

ТВПСтатусКоличествоГод/период оценкиТочность оценкиТрендыКритерий ТВП
1Беловежская пущагн0-1 п2003-2007Т
2Браславские озерагн10-151999, 2009-2011Т
3Пойма Днепра Лоев-Жарыгн30-50 п2003-2004ЭB2
4Пойма Сожагн+2006 - 2012П
5Полесский радиационный заповедникгн30-70 п2007-2010ТB2
6Припятские болотагн10-50 п2011ЭB2
7Река Леснаягн+2004-2011П
8Споровскоезал+2007П
9Средняя Припятьгн100-150 п2005-2011ЭB2
10Средняя Припятьмг> 900 ос2005-2011ПA4i

Описание вида:

Самая малая з крычак, бела-шэрая з чорнай «шапачкай». У гнездавы перыяд белы лоб, жоўтая дзюба з чорным канцом, ногі аранжава-жоўтыя. У няшлюбным уборы верх галавы шэры, чорная толькi патылiца (не блытаць з чорнай, белакрылай і белашчокай рыбачкамі). Маладыя падобныя на дарослых у няшлюбным уборы, але больш шэра-папялiстыя з цёмным пярэднiм краем i канцамi крылаў (бачнымi ў палёце). У палёце ўзмахi крыламi больш хуткiя, чым у iншых вiдаў, часта завiсае над вадой, трапечучы крыламі (мал. 4а). Голас: хрыплае «кррек, крiiк, кiтт, кррiт» або серыя «крii-кррi-кррi», таксама «кер-кер-кер» Даўжыня цела 21-25 см, размах крылаў 47-55 см.

Падвіды:з 6 падвідаў у Еўропе толькі S. a. albifrons - Еўропа праз зах. Азiю на У да Непала, астравы ўсх. часткi Iндыйскага ак.

Біятоп:марскія і рачныя пляжы і астравы, радзей азёры. У Арменіі ў выключных выпадках даходзіць да 2000 м в.у.м. У паслягнездавы сезон - галоўным чынам над морам, але таксама ў партах, марскіх залівах, прыморскіх рэках.

Гняздо:у калоніі; у ямцы на пяску без высцілкі або рэдка высланае некалькімі стёбламі травы, каменьчыкамi, ракавінкамі, звычайна паблізу вады. d = 5-8 см, h = прыбл. 3 см.

Яйкі:(1) 2-3, крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, светла-крэмавыя, глініста-жоўтыя або жаўтавата-зялёныя (светлыя). Глыбокія плямы - светла-папялістыя або светла-шэрыя, паверхневыя – рознай формы, цёмна-карычневыя або чорныя. Памеры: 32,0 х 24,0 мм (29,0-34,0 х 21,0-25,0 мм).

Арэал:разарваны; узбярэжжы Еўропы, цэнтр., паўд. і ўсх. Еўропа (галоўным чынам рэкі), М. Азія, Месапатамія, паўд.-зах., паўд. і паўд.-ўсх. Азія, Малайзiя, Філіпіны, Новая Гвінея, узбярэжжы Аўстраліі, Гаваі, лакальна ў Афрыцы (Чырвонае м., Самалійскі п-аў, Нігерыя і Камерун да воз.Чад).

Пералёты:IV-V, VIII-IX.Папуляцыі з Пд арэала аселыя.

Месца зімовак:часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама ўзбярэжжы Чырвонага м., Персідскага заліва, Аравійскага м., зах. ўзбярэжжы Індыі, Індыкітай і Зондскі арх., астравы Індыйскага ак., узбярэжжы Аўстраліі, Тасманіі і Новай Зеландыі, атлантычныя ўзбярэжжы Афрыкі паміж тропікам Рака і экватарам і нават далей на Пд.

Беларусь:рэдкі і спарадычна пашыраны на гнездаванні пералётны від; больш часта адзначаецца на рэках Палесся.

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru