Утка серая / Anas strepera

Критерии:

Фото:

Узнать больше о виде:

Карта ТВП:

Список ТВП:

ТВПСтатусКоличествоГод/период оценкиТочность оценкиТрендыКритерий ТВП
1Ореховскоегн15-20 п2004-2010ТB2
2Рыбхоз «Белое»гн20-30 п2008ЭB2
3Селецгн15-25 п2005-2008ЭB2
4Туровский луггн0-5 п2006-2011Т

Описание вида:

Самец у шлюбным уборы шэра-карычневы з больш светлым жыватом і чорным падхвосцем. Люстэрка бела-чорнае, над ім рыжаватыя пёры. Дзюба папялістая. Самец у негнездавы час, самка і маладыя падобныя на качку-крыжанку, але крыху меншыя і больш стройныя. Адрозніваецца бела-чорным люстэркам. Дзюба жаўтаватая. Голас: у самцоў – кароткі свіст з хрыплым, нізкім канцом – «літ-крэк»; у самак хуткае і нягучнае з паступовым заціханнем «каааак-как-как-как». Даўжыня цела 46-56 см, размах крылаў 82-95 см. Самка крыху меншая за самца.

Падвiды: А. s. strepera - Еўропа, зах. Сiбiр, Казахстан, Сярэд. Азiя, паўд. Iран, паўн. Японiя, Пн-З Паўн. Амерыкi, лакальна на У Па?н. Амерыкi; A. s. couessi - астравы Цiхага ак. (зараз, верагодна, вымерлi).

Бiятоп: вялiкiя неглыбокiя i зарастаючыя надводнай раслiннасцю вадаёмы са стаячай вадой.

Гняздо: на зямлi, звычайна недалёка ад вады, пад прыкрыццем. Чашападобнае, з моцна звiтай травы і асакі. Высцiлка з шэра-карычневага пуху, перамешанага з раслiнным матэрыялам, якi размешчаны, галоўным чынам, на сценах шара. D = 20-30 см, d = 18-20 см, H = 10-25 см.

Яйкi: 8-12, крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, белыя з жаўтаватым або зеленаватым адценнем, блiскучыя. Памеры: 55,0 х 37,0 мм (51,0-59,0 х 36,0-42,0 мм).

Арэал: самкнуты ад цэнтр. Еўропы (без Албаніі, Грэцыі і паўн.-ўсх. часткі) да цэнтр. Азii. Iзалiраваныя пункты пашырэння ў зах. і паўн. Еўропе, ва ўсх. Азii, а таксама Паўн. Амерыцы.

Пералёты: канец III-V, VIII-пачатак XII.

Месца зiмовак: зах. i паўд. Еўропа, паўд. Азiя, паўн. Афрыка, цэнтр. i паўд. частка Паўн. Амерыкi.

Беларусь: нешматлікі на гнездаванні пералётны від, транзітны мігрант.

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru