Чайка малая / Hydrocoloeus minutus
Карта ТВП:
Список ТВП:
№ | ТВП | Статус | Количество | Год/период оценки | Точность оценки | Тренды | Критерий ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Беловежская пуща | мг | + | 2005-2008 | П | ||
2 | Березина-Гайна | гн | 10-20 п | 2007, 2011 | Т | ↓ | B2 |
3 | Браславские озера | гн | 3-30п | 2000- 2011 | Т | ↓ | |
4 | Брицаловичская пуща | мг | + | 2005 | П | ||
5 | Освейский | гн | 6 п | 2007 | Т | ||
6 | Пойма Днепра Лоев-Жары | мг | + | 2006-2010 | П | ||
7 | Полесский радиационный заповедник | мг | ~ 100 ос | 2005-2010 | П | ||
8 | Припятские болота | гн | < 10 п | 2011 | Э | ||
9 | Рыбхоз «Полесье» | мг | + | 2000 | П | ||
10 | Селец | мг | + | 2000-2010 | П | ||
11 | Споровское | гн | 5-15 п | 2007 | П | B2 | |
12 | Средняя Припять | гн | + | 2005-2011 | П | ||
13 | Туровский луг | мг | + | 1996-2011 | Т | ||
14 | Туровский луг | гн | + | 1996-2011 | П | ↓ |
Описание вида:
Самая малая з чаек (не блытаць з крычкамі, ад якіх адрозніваецца тупым заканчэннем хваста), белая з шэрай спiнай i вельмі цёмным нiзам крылаў. У гнездавы перыяд галава чорная. У негнездавы перыяд па баках i зверху галавы цёмныя плямы. Маладыя з цёмным рысункам зверху цела i чорнымi канцамi рулявых (не блытаць з ружовай і трохпалай чайкамі), а таксама з белым нiзам крылаў. Калi птушка сядзiць, на крыле палоска. Голас: кароткае «ге», радзей «гег, г’яг», у палёце «кек, кек». Даўжыня цела 25-31 см, размах крылаў 68-80 см.
Падвіды:не мае.
Біятоп:кантынентальныя вадаёмы са стаячай вадой і з астравамі, мноствам купін або зрослых паміж сабой на паверхні водных раслін, балоты, узбярэжжа мораў, залівы, забалочаныя дэльты; пасля гнездавання - усе вадаёмы за выключэннем горных рэчак; акрамя гэтага, харчуецца на палях, лугах, сметніках і да т.п.
Гняздо:у калоніі, часта з 285 або рыбачкамі, у купіне плаваючай расліннасці, сярод надводнай расліннасці паблізу вады або на пясчаных астравах з рэдкай наземнай расліннасцю. У сухіх месцах – ямка са скупой высцілкай з асокаў або травы; у вільготных – няшчыльная і спружыністая куча з сухіх лістоў надводных раслін (у аснове - часта згнілы хвошч). D = 25-50 см, d = 10-12 см, H = прыбл. 20 см, h = 3-4 см.
Яйкі:3 (1-5), звычайна крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом (радзей грушападобныя), глініста-аліўкавыя або палева-жоўтыя з зеленаватым цi карычняватым адценнем. Глыбокія плямы – бледна-шараватыя, паверхневыя – аліўкава-карычневыя да цёмна-карычневых у выглядзе мазкоўрознай велічыні. Памеры: 41,0 х 29,0 мм (35,0-46,0 х 28,0-33,0 мм).
Арэал:разарваны; Цэнтр. і паўн.-ўсх. Еўропа, лакальна ў Вялікабрытаніі, Францыі, Румыніі, Балгарыі і розных раёнах паўн. і цэнтр. Азіі (зах. Сібір, уключна з далінай р. Об і верхняе цячэнне р. Енісей, басейн р. Лены, раён Байкала, паўн. Казахстан). У Паўн. Амерыцы ў раёне Вялікіх Азёр і спарадычна ў іншых месцах.
Пералёты:IV-V, VIII-X (XI).
Месца зімовак:Балтыйскае і Паўночнае м., Брытанскія а-вы, узбярэжжа Францыі, Партугаліі і Іспаніі, Міжземнае, Чорнае, Каспійскае м., Персідскі заліў, нешматлікая на ўзбярэжжах Паўн. Амерыкі.
Беларусь: рэдкі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.