Щеголь / Tringa erythropus
Карта ТВП:
Список ТВП:
№ | ТВП | Статус | Количество | Год/период оценки | Точность оценки | Тренды | Критерий ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Средняя Припять | мг | > 720 ос | 2005 | П | A4i | |
2 | Туровский луг | гн | 100-600 ос | 2006-2011 | Т | ↔ |
Описание вида:
У шлюбным уборы амаль чорны, у негнездавым - цёмна-папялісты. Ногi чырвоныя, толькi нiжняя частка дзюбы чырвоная каля асновы (параўн. з 139). У палёце не мае белых люстэркаў на крылах i гэтым адрознiваецца ад кулiка-случка. Голас: флейтавае «ційоіт, цiйуіт», радзей «к’ёт-к’ёт-к’ёт». Даўжыня цела 29-34 см, размах крылаў 52-65 см.
Падвіды:не мае.
Біятоп:гнездавы - адкрытая і забалочаная тундра, вялікія паляны і адкрытыя тэрыторыі ў тайзе, забалочаныя лугі паблізу вадаёмаў. У паслягнездавы перыяд - мелкаводная глеевая літараль, салёныя балоты, засоленыя месцы, сажалкі, залітыя вадой тэрыторыі, лагуны і марскія ўзбярэжжы, рысавыя палі і нават азімыя пасевы.
Гняздо:у высокай купіне наземнай расліннасці каля куста, дрэва цi скалы, часам на купінах, пасярод вады, у ямцы, высланай лісцем карлікавай бярозы, вярбы і травой з прымессю пер’я. d= 6-8 см.
Яйкі:звычайна 4 (часам 3), грушападобныя да авальных, светла-зеленаватыя, аліўкавыя, светла-карычневыя або карычнева-чырвоныя з блакітна-шэрымі глыбокімі і чырвона-карычневымі або чорна-карычневымі паверхневымі плямамі. Памеры: 47,0 х 32,0 мм (42,0-52,0 х 30,0-34,0 мм).
Арэал:Пн Палеарктыкі.
Пералёты:IV-VI, (VII) VIII-XI.
Месца зімовак:зах. Еўропа, Міжземнамор’е, Месапатамія, раён Чорнага м. (Балгарыя), М. і паўд.-ўсх. Азія, Малайзiя, зах. і паўд. Афрыка.
Беларусь: звычайны толькі пад час транзітных міграцый.