Ржанка золотистая / Pluvialis apricaria
Карта ТВП:
Список ТВП:
№ | ТВП | Статус | Количество | Год/период оценки | Точность оценки | Тренды | Критерий ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Беловежская пуща | мг | + | 2003-2008 | П | ||
2 | Голубицкая пуща | гн | 10-15 п | 2005-2010 | Э | ↔ | |
3 | Городенская Свислочь | мг | 500-2500 ос | 2008-2011 | Э | ||
4 | Ельня | гн | 50-120 п | 2005-2011 | Э | ↑ | |
5 | Козьяны | гн | 30-50 п | 2000-2010 | Э | ||
6 | Красный Бор | гн | 14-20 п | 2010 | Э | ↑ | |
7 | Лебединый Мох | гн | + | 2005-2010 | П | ||
8 | Ореховское | мг | + | 2004-2010 | П | ||
9 | Освейский | гн | 5-10 п | 2007 | Э | ↓ | |
10 | Припятские болота | гн | 6-8 п | 2011 | Э | ||
11 | Река Лесная | мг | 10000-20000 ос | 2004-2011 | Э | A4i | |
12 | Туровский луг | мг | 100-500 ос | 2006-2011 | Т | ↔ |
Описание вида:
Падобныя да сяўца, але верх галавы i цела жоўта-залатыя ў дробныя цёмныя плямкi. У шлюбным уборы цёмныя плямы знізу цела i галавы (значна меншыя ў паўднёвай морфы). У негнездавы час i маладыя знізу светлыя, з больш цёмнымі, чым у сяўца, грудзьмi. У палёце ад споду крылы аднародна светлыя, зверху адсутнiчаюць або слаба вызначаныя светлыя палосы, цямнейшы хвост. Голас: тужлiвае флейтавае двухскладовае «тлю-іi». Даўжыня цела 25-29 см, размах крылаў 55-65 см.
Падвiды: P. a. apricaria - Вялiкабрытанiя, Германiя, Данія, паўд. Фенаскандыя i прыбалтыйскiя краiны; P. a. altifrons - цэнтр.-ўсх. Грэнландыя, Iсландыя, Пн Фенаскандыі і на У да п-ва Таймыр.
Бiятоп: P. a. apricaria - вялікія мохавыя балоты і тарфянікі; P. a. altifrons - тундра (часцей за ўсё ў далiнах рэк) да мяжы лясоў. На пералётах i зiмоўцы - марскiя ўзбярэжжы, прырэчныя лугi, пашы, азiмыя збожжавыя, стэпы.
Гняздо: у ямцы, скупа высланай мохам, лішайнікамi i сухой травой на адкрытым месцы, часам пад кустом, спарадычна ў кусце (у гэтым выпадку высцiлка скупая з прымессю лiсця, а часам i пер’я) або паміж скаламi. Часам выкарыстоўвае паўторна старыя гнёзды. D = 12-15 см, H = 3-5 см.
Яйкi: звычайна 4 (2-5), грушападобныя або авальныя, афарбоўка вельмі зменлівая: светла-зялёна-аліўкавыя, крэмавыя, чырвона-карычневыя, жоўта-карычневыя з мноствам чырвона-карычневых плям, якіх больш на шырокім канцы. Памеры: 52,0 х 35,0 мм (48,0-56,5 х 33,0-39,0 мм).
Арэал: Грэнландыя, Ісландыя, Ірландыя, прыбалтыйскiя краiны, Вялiкабрытанiя, Скандынавія і на У да п-ва Таймыр.
Пералёты: III-IV, VII-X (XI).
Месца зiмовак: паўд. і зах. Еўропа (Вялікабрытанія і Ірландыя, дзе часта аселая), паўн. Афрыка, Пд Каспiйскага м., паўд.-зах. Азiя (ад Персiдскага залiва да Шры Ланкi).
Беларусь: вельмі рэдкі, вядомы на гнездаванні толькі ў паўночнай палове краіны, але больш звычайны у час транзітных міграцый від.