Погоныш / Porzana porzana

Критерии:

Фото:

Узнать больше о виде:

Карта ТВП:

Список ТВП:

ТВПСтатусКоличествоГод/период оценкиТочность оценкиТрендыКритерий ТВП
1Березина-Гайнагн250-400 с2006-2011ЭB3
2Браславские озерагн30-50 п2004-2011Э
3Званецгн600-1100 с2011ЭB2
4Пойма Днепра Лоев-Жарыгн250-300 с2003-2004ЭB3
5Простырьгн1500-4000 с2007ЭB3
6Средняя Припятьгн> 700 с2005-2011ПB3
7Туровский луггн5-20 с2006-2011Т

Описание вида:

Увесь перад цела ў белых крапінках, на баках белыя палосы i жаўтаватае падхвосце. Дзюба кароткая, чырвоная каля асновы, ногi зялёныя. Птушаняты ў чорным пуху з блакiтна-чырвоным налётам на версе галавы, дзюба чырвона-жоўтая з чорнымi плямкамi або палоскамi. Маладыя падобныя да дарослых. Голас: кароткiя свiсты «уiць, уiць, уіць», ад змяркання на працягу ўсёй ночы. Даўжыня цела 21-25 см, размах крылаў 31-42 см.

Падвiды: не мае.

Бiятоп: палосы трыснягу з невялiчкiмi акенцамі вады, плыткія, зарастаючыя азёры, заліваемыя рэкамі тэрыторыі з пастаянным узроўнем вады.

Гняздо: пад прыкрыццем густой расліннасці на купіне або ў паламаным трыснягу, у вадзе або на сухім грунце даволі блiзка ад вады. Высокае, чашападобнае з неаднароднага матэрыала; аснова i высцiлка - з лiстоў і сцёблаў надводнай раслiннасцi; знешняя частка - са сцёблаў. D = 13-15 см, d = 6-8 см, Н = 8-10 см, h = прыбл. 9 см.

Яйкi: 8-12 (6-14), з тупым вузейшым канцом, жаўтавата-шэрыя або аліўкава-ружовыя. Глыбокiя плямы - рэдкiя, шэра-папялістыя; паверхневыя - большыя i бясформенныя, карычнева-чырвоныя. Памеры: 33,0 х 22,0 мм (29,0-38,0 х 22,0-27,0 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пн), у паўд. і зах. Еўропе - лакальна, цэнтр.-зах. Азiя.

Пералёты: III-V, VII-X. Папуляцыi з Пд i З арэала аселыя.

Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала; узбярэжжа Паўночнага м., паўд.-зах. Еўропа, паўн.-зах., Усх. і паўд. Афрыка, паўд. Азiя да Бiрмы.

Беларусь: звычайны пералётны і транзітна мігрыруючы від.

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru